Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-18 19:51:18
Што як называецца ў краме па-беларуску?

Першае, з чаго можна пачаць пераходзіць на беларускую мову, гэта казаць у краме «дзякуй!». Калі з гэтым вы ўжо далі рады, запрашаем праверыць свае веды па нашым невялічкім слоўнічку.
1.8K views16:51
Адкрыць / каментаваць
2022-08-15 16:07:53
Зычым вам добрага тыдня! Каб усе спробы былі плённымі, а ўсё пакаштаванае было смачным!

#неблытай
1.9K views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 14:28:05
Тэрмінова нагадваем розніцу! Бо беларусы часам пра яе забываюць ;)

#неблытай
2.5K views11:28
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 13:28:42
Ласкацень нашая каманда ўжо адшукала. У планах — крыж Ефрасінні Полацкай!

Паглядзець цалкам інтэрв’ю можна тут:

2.0K views10:28
Адкрыць / каментаваць
2022-08-06 10:43:56
Кнігі, дзе цікава разбіраюцца складаныя ці спрэчныя моманты ў беларускай мове.
+ Бонус!

Юрась Бушлякоў «Жывая мова» (2013) — калекцыя аўтарскіх эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Асабліва раім звярнуць увагу на раздзелы «Будова фразы» і «Выбар слова».

Вінцук Вячорка «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (2017) — апроч дасціпнага разбору цікавых момантаў ужывання ўласна прыназоўнікаў (адзін з іх у кнізе параўнаны з агрэсіўнай раслінай), аўтар нязмушана дзеліцца невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову.

Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (2013) — у ёй з дапамогай простых малюнкаў тлумачыцца розніца паміж «зараз/цяпер», «табе/цябе» і г.д. Кніга мае і працяг: больш за 150 малюнкаў у блогу аўтара.

Бонус: два важныя сайты.

«Беларуская палічка» — тут вы зможаце адшукаць і названыя намі кнігі, і цэлую процьму матэрыялаў, прысвечаных мовазнаўству (раздзел «Мова»), а таксама вельмі шмат мастацкіх кніг у электронным фармаце.

Slounik.org — выдатны спосаб праверыць слова.
2.2K views07:43
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 15:45:59
Мова знікае, калі на ёй не размаўляць пра каханне! Абавязкова паспрабуйце гэтыя словы на тых, каго любіце!

Вядома, усе мы адно ў аднаго — і коцікі, і сонейкі, і каханенькія, і родненькія, але ж хіба гэта ўсё? Мы шукалі ласкавыя звароты з розных рэгіёнаў Беларусі і, трэба сказаць, здзівіліся: некаторыя слоўцы мы пабачылі ўпершыню
835 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 09:20:45 Годна pinned a photo
06:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 18:02:43
— калі ніколі не блытаў,
— калі ўсё ж некалі было.

Дашлі пост сваім сябрам, каб яны таксама не памыляліся!

#неблытай
603 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 11:11:04 Моўная Афіша 26-31.07.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Курсы беларускай мовы
19.07-30-08 - анлайн-практыкум "Сем таямніц беларускай мовы"
з 16.08 - 30-дзённая адукацыйная праграма ПРАМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ
з 01.09 - 2-хмесячны анлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным
з 07.09 - 3-хмесячны онлайн zoom курс лекцыяў "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года" з Андрусём Унучакак

Фэсты і квізы
26.07
- культурнае мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы».
28.07 - у “Кавярня над Нямігай” АПОШНІ КВІЗ
30.07 - Свята паэзіі і песні РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА
30.07 - інтэрактыўныя казачныя чытанні Мышка Пік-Пік у Мастацкім.
01-07.08 - ў ваколіцах вёскі Пагост будзе праходзіць фальклорна-этнаграфічны летнік «Карагоднае кола».
13.08 - ў Дукорскім маёнтку адбудзецца фэст прысвечаны Ранняму Сярэднявеччу
да 18.09 - Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі

Вандроўкі і экскурсіі
26-30.07
- шпацыры ад Набліжэння
26.07 - шпацыр ЗАЛАТАЯ ГОРКА - КАМАРОЎКА
28.07 - шпацыр ў Ракаўскае прадмесьце
29.07 - шпацыр ЗМРОЧНЫ СЫМБАЛЬ МАСЮКОЎШЧЫНЫ:ШТАЛЯГ 352
31.07 - байдарачны сплаў "Горныя рэкі"

Анлайн-мерапрыемствы:
26.07 - "Клуб Спонсараў", стрым з кіраўніком праекта Цімохам Акудовічам.
26.07 - Штоаўторак па-беларуску: летнія вандроўкі
26.07 - прэм'ера фільма "Кола беларускіх абрадаў"
27-30.07 - гутаркі Вольнай мовы
28.07 - новая лекцыя Per astra ad зоркі: беларуская этнаастраномія

Выставы, канцэрты і імпрэзы
з 16.07
-выстава “Жаночы Род”
да 30.07 - юбілейная выстава мастака, жывапісца, педагога Алеся Квяткоўскага "Песні дрыгвы".
да 07.08 - экспазіцыя «Вышыўка. З калекцыі Алены Іванаўны Дубініч».
да 19.09 - выстава Вяртанне Сяргея Селіха

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
АЛЬБОМ ЗАПІСАНЫ! Іван Кірчук перадае ўсім цёплыя прывітанні. Падтрымаць праект
Выйшаў новы альбом ТРАДЫЦЫЙНЫХ СТРОЯЎ БЕЛАРУСІ. Набыць дзвюхмоўнае выданне
Сервіс slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
«Інбелкульт 2.0» запрашае прыняць удзел у Кангрэсе дзеячаў культуры Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы
Алена Брава, «Садомская яблыня». Паслухаць.

#supermova #мова #афіша
219 views08:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 14:31:31
Без цябе нічога не будзе! Студыя ідэй «Робім Годна» абвяшчае набор!

Прагнеш зрабіць беларускую культурную прастору мацнейшай? Студыя ідэй «Робім годна!» абвяшчае набор ідэйных людзей.

Мы запрашаем тых, хто хоча ствараць новыя праекты для беларусаў! Цябе чакае 8 анлайн лекцый, дзе мы абмяркуем:

Адкуль браць ідэі, як ацаніць іх запатрабаванасць;
Што такое праект і з чаго ён складаецца;
Дзе шукаць сваю мэтавую аўдыторыю і як выбраць эфектыўныя метады;
Навошта і як ацэньваць паспяховасць праекта.

А таксама пагаворым пра планаванне, тайм-менеджмент, як не перагарэць і дзе браць рэсурсы на рэалізацыю задумак.

Каманда, якая ладзіць студыю ідэй, — дасведчаныя людзі ў сферы стварэння культурніцкага прадукта. Яны падзеляцца ўласным досведам і правядуць за ручку ад ідэі да пачуцця асалоды ад яе рэалізацыі. Таксама цябе чакае асабістая дапамога сябраў каманды «Годна» ў рэалізацыі праектаў.

Зарэгіструйся праз анлайн-форму https://forms.gle/ahKxdvAeNoWKLP9y6, і арганізатары звяжуцца з табой.
642 views11:31
Адкрыць / каментаваць