Get Mystery Box with random crypto!

Кнігі, дзе цікава разбіраюцца складаныя ці спрэчныя моманты ў | Годна

Кнігі, дзе цікава разбіраюцца складаныя ці спрэчныя моманты ў беларускай мове.
+ Бонус!

Юрась Бушлякоў «Жывая мова» (2013) — калекцыя аўтарскіх эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Асабліва раім звярнуць увагу на раздзелы «Будова фразы» і «Выбар слова».

Вінцук Вячорка «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» (2017) — апроч дасціпнага разбору цікавых момантаў ужывання ўласна прыназоўнікаў (адзін з іх у кнізе параўнаны з агрэсіўнай раслінай), аўтар нязмушана дзеліцца невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову.

Кніга Глеба Лабадзенкі «Дзіцячая заМова» (2013) — у ёй з дапамогай простых малюнкаў тлумачыцца розніца паміж «зараз/цяпер», «табе/цябе» і г.д. Кніга мае і працяг: больш за 150 малюнкаў у блогу аўтара.

Бонус: два важныя сайты.

«Беларуская палічка» — тут вы зможаце адшукаць і названыя намі кнігі, і цэлую процьму матэрыялаў, прысвечаных мовазнаўству (раздзел «Мова»), а таксама вельмі шмат мастацкіх кніг у электронным фармаце.

Slounik.org — выдатны спосаб праверыць слова.