Get Mystery Box with random crypto!

Без цябе нічога не будзе! Студыя ідэй «Робім Годна» абвяшчае | Годна

Без цябе нічога не будзе! Студыя ідэй «Робім Годна» абвяшчае набор!

Прагнеш зрабіць беларускую культурную прастору мацнейшай? Студыя ідэй «Робім годна!» абвяшчае набор ідэйных людзей.

Мы запрашаем тых, хто хоча ствараць новыя праекты для беларусаў! Цябе чакае 8 анлайн лекцый, дзе мы абмяркуем:

Адкуль браць ідэі, як ацаніць іх запатрабаванасць;
Што такое праект і з чаго ён складаецца;
Дзе шукаць сваю мэтавую аўдыторыю і як выбраць эфектыўныя метады;
Навошта і як ацэньваць паспяховасць праекта.

А таксама пагаворым пра планаванне, тайм-менеджмент, як не перагарэць і дзе браць рэсурсы на рэалізацыю задумак.

Каманда, якая ладзіць студыю ідэй, — дасведчаныя людзі ў сферы стварэння культурніцкага прадукта. Яны падзеляцца ўласным досведам і правядуць за ручку ад ідэі да пачуцця асалоды ад яе рэалізацыі. Таксама цябе чакае асабістая дапамога сябраў каманды «Годна» ў рэалізацыі праектаў.

Зарэгіструйся праз анлайн-форму https://forms.gle/ahKxdvAeNoWKLP9y6, і арганізатары звяжуцца з табой.