Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-05-10 12:50:36
Сёння мы распавядаем пра беларусаў, якія пакінулі бацькаўшчыну, але не пакінулі жадання ставараць і несці свае ідэі ў свет

Нацыянальны герой Чылі, сусветна вядомы мастак. Хто яны? Глядзіце карткі

Cтаўце падабайку і пішыце свайго любімага беларуса ў каментарах
530 views09:50
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 20:37:06
Старадаўнія беларускія мемы!

Мы сабралі для вас самыя смешныя ды цікавыя прымаўкі і прыказкі.

Ціснеце падабайку ды дасылайце сябрам
45 views17:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 12:22:31
Соня Белавус чытае «Неверагодны свет» — кнігу з найпрыгажэйшымі ілюстрацыямі і найцікавейшымі загадкамі!

А вы ўжо набылі сваім дзеткам?

Замовіць можна тут
627 views09:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 10:36:55
Памёр Станіслаў Шушкевіч

Ён быў чалавекам, пры якім пачала фармавацца сучасная Беларусь.

У 1991 ад імя Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім былыя рэспублікі СССР канстатавалі яго фактычны канец і дамовіліся пра мірную супрацу ў новых рэаліях.

На пачатку 90-х ён разам з апазіцыяй БНФ заклаў беларускі падмурак, на якім трымаецца нашая краіна і дагэтуль. Менавіта ён прыняў рашэнне адмовіцца ад ядзернай зброі і быў супраць уступлення ў АДКБ.

Сёння скончыўся зямны шлях Станіслава Станіслававіча. Але шлях незалежнай Беларусі працягваецца.
1.1K views07:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 16:45:11
Шукаеце дзіцячы мульцік па-беларуску або хочаце самі нешта паглядзець? На беларускай мове хопіць кантэнту для кожнага!

Мы сабралі толькі самае асноўнае.

З вас — падабайка, з нас — наступная частка.
201 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 19:19:43 Моўная Афіша 02-08 траўня.

Вандроўкі і шпацыры
04.05 - шпацыр КОЙДАНАЎСКАЯ-ЗБОРАВАЯ-ВАЛОЦКАЯ ад MienskiŠpacyr
07-08.05 - вандроўка едзем у Полацк! з Авантурыстамі
02-08.05 - шпацыры ад ініцыятывы Набліжэнне
07-29.05 - велашпацыры ад "Менскага Велашпацыра"

Сустрэчы, канцэрты і майстар-класы
05.05
- вечар памяці Анатоля Вярцінскага ў “Кавярні над Нямігай”
07.05 - Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец «За што даюць прэміі перакладчыкам?»

Выставы, музеі і лекцыі
з 25.04
- персанальная выстава беларускага мастака Дзяніса Барсукова “Ён, Яна, Яны”
Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»
выставачны праект “Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе”.

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Анлайн-мерапрыемствы:
03.05
- гутарка РАСКАЖЫЦЕ ПРА ДЗЯДОЎ
04.05 - гутарка ЦІ РАЗУМЕЕЦЕ ВЫ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА?
05.05 - гутарка УРБАНІСТЫЧНЫЯ МАРЫ
06.05 - гутарка ГІСТОРЫЯ З ЛІТАРАТУРАЙ ЦІ ЛІТАРАТУРА З ГІСТОРЫЯЙ
08.05 - абмяркуйма стужку “На Чорных Лядах”

Заняткі і курсы
Ігар Случак і Аліна Нагорная запрашаюць на курс "Акадэмія Ў"
Запрашаем на 3-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы. 2-ю плынь моўнага курса!

Анонс
21.05
- Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец «Спрачаюся, значыць, чытаю. В.Марціновіч. “Мова”»
21.05 - Літаратурная сустрэча з Аленай Лепішавай «На задворках імперскага і ўласнага «нішто»: «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча»
28.05 - Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец «Тысячу адценняў рознага. Міхась Стральцоў. “Свет Іванавіч, былы Дон Жуан”, “Смаленне вепрука”»

Падтрымка беларускай мовы
Кніжныя навінкі за красавік ад Белліт
Разумняты — гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.
Лагодны Цмок - Гледзіва па-беларуску: кіно, серыялы, мультфільмы, анімэ
Мультвершы Андрэя Скурко
Ручка ці асадка? Кошт ці цана? Чужых няма - усе свае

Пішыце пра мерапрыемствы ў вашым горадзе ў каментарах ці ў @supermova_bot. Будзьма разам і ўсё будзе файна!

#supermova #мова #афіша
17 views16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 16:08:10
Ручка ці асадка? Кошт ці цана? Чужых няма - усе свае.

Пра некаторыя асаблівасці беларускай мовы распавядае і харошая, і кепская Ліза Ветрава

Глядзець тут:

98 views13:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 10:00:45
Травень!

Новы месяц — новыя планы. Вам паведамленне з важнымі задачамі.
125 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 16:33:19
Новы верш ад Паўла Белавуса

Сябры, напішыце Паўлу і пакіньце свае водгукі на ягоныя вершы:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Загадзя дзякуем!
208 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 16:20:13
26 красавіка 1986 года здарыўся Чарнобыль. Быль і боль Беларусі.

Прыгадваем вытрымкі з «Чарнобыльскай малітвы» Святланы Алексіевіч.

Таксама шчыра раім прачытаць кнігу цалкам. Гэта дазволіць «пабываць» у Чарнобылі на піку катастрофы без шкоды для здароўя.
576 views13:20
Адкрыць / каментаваць