Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2022-02-20 20:45:01
Падумаў я: калі не трэба мовы,
Каму патрэбны гэты свет і ты?


Ліза Ветрава чытае пранізлівы верш Навума Гальпяровіча «Сон».
878 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 20:17:55
20 лютага запрашаем на АНЛАЙН прэзентацыю праекта Традыцыйны строй у Мінску!
Пачатак а 20:00 па беларускім часе.

Стаўце сабе напамін, чакаем
тут

У праграме:
Прэзентацыя праекта “Традыцыйны строй”
Лекцыя “Зімовае адзенне беларусаў” ад Аляксандры Мятлеўскай
Паказ зімовага адзення ад Аляксея Друпава.
Прэм’ера новых выпускаў праекта "Традыцыйны строй"
Выступ гурта "Ліцьвіны"
Танцы з "Капэлай Алёны Мялешкі"
835 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 20:17:43
Чаму варта размаўляць па-беларуску?

Па-першае, гэта проста прыгожа. А па-другое, трымайце яшчэ 5 аргументаў.

+ паглядзіце відэа, тут яшчэ 5 знойдзеце



410 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 10:12:39
Карысна для здароўя, прасцей здаваць іспыты...

10 аргументаў за тое, каб размаўляць па-беларуску.

Дзелімся з вамі відэа ад: @umovymovy

Да Дня роднай мовы — 3 дні!
483 views07:12
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 17:55:25
Да Дня роднай мовы — 4 дні!

Прапануем згадаць верш Анатоля Івашчанкі «Мова мая — мы!»

Мова — мая ахова.
Мова мая — мой Сцяг.
Мова мая — мой Гонар.
Мова мая — мой Шлях.
Мова мая — зброя.
Мова — мая вайна.
Мова мая — мроя.
Мова — мая віна.
Мова мая — шанец.
Мова — стрэл ва ўпор.
Мова — крывавы ружанец.
Мова — дзядзька Рыгор.
Мова — мая малітва.
Мова мая — таўро.
Мова — няспынная бітва.
Бітва са злом.
На злом…
Мова мая — вызваленне
з карцара, з клеткі, са змроку, з турмы.
Разам
падняцца з каленаў.
Разам
чакаць пераменаў.
Мова мая — Мы.

: Вольга Якубоўская
730 views14:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 14:18:11
«Я галоўны тут змагар»

Павел Белавус працягвае дасылаць вершы!

Сябры, напішыце Паўлу ліст: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Загадзя дзякуем!
2.4K views11:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 20:44:38
Да Дня роднай мовы — 5 дзён!

Падрыхтавалі для вас паштоўкі, якія можна раздрукоўваць проста цяпер!

(або дасылаць сябрам у лічбавым фармаце. 21 стагоддзе, яно такое)

Пампуйце тут: https://bit.ly/paštoŭki_2022

Таксама нагадваем пра мінулагоднія паштоўкі да Дня роднай мовы:
https://bit.ly/paštoŭki_2021_1
https://bit.ly/paštoŭki_2021_2
309 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-16 18:04:57
24 гадзіны беларускай мовы НОН-СТОП
Сябры, сёлета беларусаў чакае самае незвычайнае святкаванне Дня роднай мовы 21 лютага!

Гутаркі, сустрэчы, лекцыі, гульні, камунікацыя і знаёмствы з цікавымі асобамі на беларускай мове – з 7 раніцы 20 лютага да 7 раніцы 21 лютага

Рэгістрацыя і праграма ўжо дасяжныя ў тг-канале MOVA24 https://t.me/+5vvDHARqhWBjM2Ni Далучайцеся

А таксама сачыце за навінамі! Неўзабаве распавядзем дэталі праграмы, там спёка

Як вам ідэя марафону? Ці хочаце ўдзельнічаць? Падзяліцеся ў каментарах
413 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 19:10:02
2 гадзіны трэкаў на роднай мове!

Сабралі для вас «Родны плэйліст». Песні пад любы настрой: і каб «у танцы распрыгоніцца», і каб парэлаксаваць.

Слухайце вось тут: https://band.link/sPTXo

У якасці падзякі прымаем рэакцыі пад гэтым постам ;)
457 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 15:14:09
Да Дня роднай мовы — 6 дзён!

Публікуем інструкцыю, як за гэты час маленькімі крокамі моцна наблізіцца да беларускамоўнасці.
705 views12:14
Адкрыць / каментаваць