Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2022-02-14 19:01:01
Сябры, мы запускаем у эфір наш новы праект «Сэкс па-беларуску».





Гэта апавяданні-развагі маладой гарадской беларускі пра старажытныя і сучасныя інтымныя традыцыі беларусаў – для развіцця гарманічнага здаровага грамадства. Гераіня-вядучая шукае культурны код беларусаў праз сэксуальную лексіку і традыцыі.

Першы выпуск прысвечаны назвам палавых органаў і не толькі ;)

Вядучая — Ліза Ветрава
Інстаграм.
Тыкток.

Сэкс — гэта тое, што існуе ў жыцці кожнага здаровага чалавека і заўсёды прысутнічала ў жыцці беларусаў са сваімі традыцыямі і гісторыяй. Таму «пра гэта» варта размаўляць.
1.0K views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 18:17:01
24-х гадзінны Марафон беларускай мовы без паўзаў і піт-стопаў!

20-21 лютага (з 7:00 да 7:00 па Мінскім часе) адубдзецца 24-х гадзінны Марафон беларускай мовы!

Плануецца бесперапынны шэраг анлайн мерапрыемстваў па-беларуску цягам сутак. Усе сустрэчы будуць праходзіць на ZOOM пляцоўках.

Арганізатары запрашаюць далучацца ў розных якасцях: вядоўцаў, лектараў, мадэратараў.

Па спасылцы можна пачытаць падрабязней пра фарматы і запоўніць заяўку на ўдзел:

http://volnajamova.online/marafon-udziel
511 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 16:03:31
Сябры, з любоўю паведамляем, што ад заўтра (15 лютага) павышаецца кошт на перадзамову кнігі «Неверагодны свет».

Складзе 17 рублёў.

Сёння вы яшчэ можаце паспець перадзамовіць загадкі-рыфмаванкі з чароўнымі ілюстрацыямі за 15 рублёў.

Перадзамовіць: https://hodna.by/kniha

Калі кніга выйдзе з друку — кошт складзе 20 рублёў.

Набывайце сабе, у падарунак блізкім, натхняйце на годныя кнігі знаёмых
530 viewsedited  13:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 14:46:26
Валянцінкі ад беларускіх пісьменнікаў!

Выбірайце патрэбныя і дасылайце сваім каханым.
449 views11:46
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 12:48:58
Сёння — дзень, калі ўсё па любві

Уявілі, як маглі б выглядаць дыялогі беларускіх паэтаў 14-га лютага.

А яшчэ нахабна карыстаемся нагодай і прызнаёмся вам у пачуццях ;)
604 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2022-02-13 13:54:38
Працягваем дзяліцца з вамі вашымі ж рэцэптамі

Выключная смаката, выключна правераныя стравы!

Сёння гатуем аўсяны кісель па рэцэпце @oonishchik.

Рэцэпты вашых бабуль дасылайце ў дырэкт.
564 views10:54
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 19:01:09
Ад трывожных навін ратауемся гумарам на роднай мове.

@belsquad — паблік з мемамі, жартачкамі, гісторыяй Беларусі.

З вас — падпіска, з аўтараў — порцыя новага кантэнту штодзень!
528 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 11:33:25
Праз 30 хвілін пачынаем!

Далучайцеся:

630 views08:33
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 10:54:04
Ужо сёння, 11 лютага, а 12:00 (па беларускім часе) адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання па тэме беларускай ідэнтычнасці (анлайн, Zoom).

Трансляцыя адбудзецца тут:



Падчас прэзентацыі будзе абмеркаваная нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў і яе роля ў каштоўнаснай і сацыяльнай трансфармацыі.

Спікеры:

Філіп Біканаў — беларускі сацыёлаг;
Генадзь Коршунаў — старшы аналітык Цэнтра новых ідэй;
Леся Руднік — беларускі палітычны аналітык.

Мовы сустрэчы: руская, беларуская з сінхронным перакладам на англійскую.
62.3K viewsedited  07:54
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 19:02:27
Гэта не абавязкова, але вам можа захацецца падзяліцца гэтым постам з сябрамі ;)

Трымайце падборку менскіх інста-месцаў.

Парада: менш фільтраў — больш усмешак! І ў вас будзе самы прыгожы інстаграм
456 views16:02
Адкрыць / каментаваць