Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-04-24 12:45:39
Са светлым святам! Віншуем усіх вернікаў, хто адзначае сёння Вялікдзень

У допісе расказваем пра беларускія велікодныя традыцыі і адну з версій, чаму чырвоныя яйкі — найбольш распаўсюджаны сімвал свята.

А ў каментарах напішыце, якія велікодныя традыцыі ёсць у вашай сям'і
798 views09:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 21:37:42
У Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла. Навіна не новая, але турбуе беларусаў. Што будзе далей?

Касцёл у Зембіне — гэта апошні аб'ект эпохі барока ў Беларусі, пабудаваны ў 1809 годзе.

У 1812 годзе тут адпачываў Напалеон, пераправіўшыся праз Бярэзіну. Будынак, які перажыў усе войны, не змог выстаяць у паваенны час. У 2010 годзе руіны касцёла збіраліся знесці.

Разважаем, чаму гэта злачынства і чаму неабходна захоўваць гістарычную спадчыну
226 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 17:32:44
«Бачу ўпершыню» — малады гурт з Беларусі, які спявае па-беларуску.

Гурт выпусціў песню пра Мінск, якую прысвячае тым, хто бачыць беларускую сталіцу толькі па фота і ў снах. І тым, хто ходзіць па вуліцах горада і бачыць яго вясновыя колеры.

Прыпеў песні ўжо стаў вірусным у TikTok, пад яго знялі больш за 50 відэа. У бліжэйшы час гурт выпусціць кліп на песню «Менск вясной».

Слухайце тут: https://band.link/v2VNj
17 views14:32
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 18:31:31
Прэзентацыя другога выдання фэнтэзі «Сем камянёў». Аўтограф-сесія з аўтарам і магчымасць набыць кнігу са зніжкай!

23 красавіка а 16:00 ў кнігарні «Акадэмкніга» пройдзе аўтограф-сесія з удзелам Аляксея Шэіна, аўтара фэнтэзі-рамана «Сем камянёў». Будзе прэзэнтаванае другое выданне кнігі, якая стала беларускім бэстсэлерам.

Раман «Сем камянёў» атрымаў міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) у намінацыі «Лепшы дэбют».

«Сем камянёў» увайшлі ў фінал «Прэміі Цёткі» за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

Субота, 23 красавіка
16:00,
«Акадэмкніга».

Удзельнікі сустрэчы змогуць купіць кнігу па акцыйным кошце — 25 рублёў, а таксама атрымаць у падарунак адрыўны каляндар «Лёгкая Мова».
442 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 16:44:27
У Алеся Чумакова, музыкі «Старога Ольсы», згарэла майстэрня. Сам ён з апёкамі 3 ступені на паўтара тыдні трапіў у шпіталь.

Алесь ужо 20 гадоў займаецца адраджэннем такога знакавага для беларусаў інструмента як гуслі. На гуслях ён можа зайграць што заўгодна.

Ад сярэднявечнай класікі і народных матываў да сучаснага рока і поп-музыкі.

Алесь верыць, што гуслі могуць стаць такім жа ўніверсальным і папулярным інструментам для беларусаў, як зараз гітара. І на лавачцы ў дварах можна будзе пачуць «Тры чарапахі» на гуслях.

Каб справа яго жыцця працягвалася — патрэбная дапамога!

Вы можаце дапамагчы: даслаць ахвяраванні, замовіць гуслі, набыць музычныя кружэлкі ці лічбавыя альбомы.

Падрабязней тут.
23 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 11:56:05
Сумная навіна. Памёр беларускі паэт Анатоль Вярцінскі.

Яму было 90 гадоў.


Прыгадваем яго паэзію, надзвычай актуальную сёння:

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі ірваў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён ваяваў.

Ціха было і чыста
У полі яго дзяцінства,
былі агонь і дым
на полі ратным тым.

Два полі было ў салдата.
Адно зелянела травой,
другое было ўзарата
вайной і паліта крывёй.

Было ў салдата два полі,
поле, дзе кветкі збіраў,
бегаў з сябрамі на волі,
і поле, дзе ён паміраў.

Шчырыя спачуванні сям'і, блізкім і ўсім прыхільнікам творчасці Анатоля Ільіча.
1.5K views08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 20:19:33
Частка 2.

Забыліся ўчора дадаць у пост «праць-сціраць», таму сёння выпраўляемся і публікуем новую падборку слоў, якія часам можна паблытаць

А ці ёсць у вашым досведзе словы, з якімі можа адбыцца блытаніна? Падзяліцеся ў каментарах
637 views17:19
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 17:32:06 Моўная Афіша 19-24.04.

Вандроўкі і шпацыры
19.04
- - шпацыр па ЗЫБІЦКАЙ І НАВАКОЛЬЛЮ
22.04 - шпацыр МЕНСКАЯ МАГАЗІННАЯ
19-21.04 - шпацыры ад ініцыятывы Набліжэнне

Сустрэчы, лекцыі і майстар-класы
21.04
- Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец «Спрачаюся, значыць, чытаю. В.Марціновіч. “Мова”».
21.04 - лекцыя Беларуская спадчынаў у літоўскіх музеях, Вільня
22.04 - майстар-клас па традыцыйным роспісе Велікодных яек.
23.04 - Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец «Тры кіты Уладзіміра Караткевіча. "Чазенія"»

Выставы, музеі
19.04
- Адкрыццё выставы “Магія графікі”
21.04 - лекцыя ў віцебскай Ратушы "Дзвіна Аляксея Сапунова"
22.04 - персанальная выстава Уладзіміра Савіча, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння мастака.
22.04 - адкрыцьцё выставы ўкраінскіх фатографаў "Ваенны амулет"
22.04 - канцэрт-лекцыя, прысвечаная Вялікадню.
23.04 - лекцыя Уладзімір Дубоўка: Казкі для дарослых і малых
Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»
выставачны праект “Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе”.

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Анлайн-мерапрыемствы:
19-20.04
- гутаркі ад “Вольная мова”
19-22.04 Бэйбус - Праграма на тыдзень
21.04 - цыкл анлайн-сустрэч "Спадчына як кісларод"

Заняткі і курсы
Запрашаем на 3-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы. 2-ю плынь моўнага курса!

Глядзець
Відэаэкскурсія па выставе прысвечанай 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў НММ
Запіс лекцыі Міколы Волкава пра Беларусь у Паўночнай вайне

Анонс
26.04
- лекцыя "Велікодны лёс-жыццё Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай" з Сяргеем Тарасавым
30.04 - Канцэрт салістаў Беларускай акадэміі музыкі
01.05 - вандроўка “Магнацкія дыяменты” з Паўлам Каралёвым.

Падтрымка беларускай мовы
@dapospiechu - Цытаты выбітных бізнэсоўцаў, спартоўцаў, дзяржаўных і вайсковых дзеячаў. Каб нашчадкі краіны ад мора да мора йзноў сталі моцныя!
ПРЭМ'ЕРА "ЧОРНЫ ВОЙНА" - НАРОДНЫ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІ ПРАЕКТ.
Запрашаем у канал, прысвечаны беларускай паэзii Спадар Бульба. Вы знойдзеце вершы, якія былі напісаны беларускімі паэтамі i паэтэсамi.

Калі нешта прапусцілі, пішыце ў каментарах ці ў @supermova_bot. Будзьма разам і ўсё будзе файна!

#supermova #мова #афіша
568 views14:32
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 18:04:01
Калі «гуляем», калі «граем»? Калі будзе «пагода», а калі — «надвор'е»?

Сабралі невялічкую падборку слоў, якія часам можна паблытаць

А ці ёсць у вашым досведзе словы, з якімі можа адбыцца блытаніна? Падзяліцеся ў каментарах
918 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 13:49:01
У сеціве з'явілася новае літаратурнае апавяданне праекта «Малус».

Новы выпуск называецца «Сцяна Брафстура», яго агучылі купалаўцы Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

Паслухаць апавяданне можна тут: Google Podcasts | Apple Podcasts | Аnchor | Сastbox | YouTube.

«Малус» — гэта мастацкі падкаст па апавяданнях і літаратурных тэкстах пісьменніка Кірыла Стаселькі. Захапляльныя і атмасферныя пастаноўкі ды чытанні з удзелам прафесійных акцёраў.
829 views10:49
Адкрыць / каментаваць