Get Mystery Box with random crypto!

«Бачу ўпершыню» — малады гурт з Беларусі, які спявае па-белару | Годна

«Бачу ўпершыню» — малады гурт з Беларусі, які спявае па-беларуску.

Гурт выпусціў песню пра Мінск, якую прысвячае тым, хто бачыць беларускую сталіцу толькі па фота і ў снах. І тым, хто ходзіць па вуліцах горада і бачыць яго вясновыя колеры.

Прыпеў песні ўжо стаў вірусным у TikTok, пад яго знялі больш за 50 відэа. У бліжэйшы час гурт выпусціць кліп на песню «Менск вясной».

Слухайце тут: https://band.link/v2VNj