Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-05-24 19:24:01
Што апранаем? Што адзяваем? А надзяваем?

Тлумачэнні, якія вы даўно прасілі
851 views16:24
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 12:13:53 Моўная Афіша 23-29.05.
(Аднаўляецца цягам тыдня)

Вандроўкі і шпацыры
24.05 - шпацыр МЕНСКАЯ КАЛЬВАРЫЯ
27.05 - шпацыр - ШПАЦЫР ПА ФРАНЬЦІШКАНСКАЙ
24-30.05 - шпацыры ад Набліжэння

Сустрэчы, канцэрты і майстар-класы
28.05 - Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец Тысячу адценняў рознага. Міхась Стральцоў.

Канцэрты і танцы
28.05 - Беларускія традыцыйныя танцы ў Варшаве

Выставы, музеі і імпрэзы
26.05 - экскурсія па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”.
да 31.05 Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»
да 26.06 - выстава “Уладзімір Садзін. Мастацтва падарожнічаць”
Выставы і мерапрыемствы ў Нацыянальным гістарычным музеі

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Анлайн-мерапрыемствы:
25-28.05 - гутаркі Вольнай мовы
24.05 - Штоаўторак размаўляем па-беларуску SIABRY
24.05 - літаратурная сустрэча “Май сэрца, глядзі проста ў сэрца!” рамантызм Адама Міцкевіча
29.05 - абмяркуйма "Падарожжа ў БНР"

Заняткі і курсы
ШКОЛА ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА запрашае на беларускія традыцыйныя танцы, традыцыйнае спеўнае мастацтва
Ігар Случак і Аліна Нагорная запрашаюць на курс "Акадэмія Ў"

Анонс
04.06 - едзем глядзець на беларускую Скандынавію!

Падтрымка беларускай мовы
mova.how прапануем вам іх найбольш прыкметныя праекты
Відэаэкскурсія па сталай экспазіцыі музея POLIN
КЛУБ "ВОЛЬНАЯ МОВА" адкрыўся! Каб далучыцца да Клуба, трэба наведаць 5 гутарак "Вольнай Мовы".
Аўдыёкніга Пётра Садоўскі. Мой шыболет: Аўтабіяграфічныя арабэскі
Фільм «Гаворкі Беларусі»
Мультверш "Пікнік" Андрэя Скурко

Пішыце пра мерапрыемствы ў вашым горадзе ў каментарах ці ў @supermova_bot. Будзьма разам і ўсё будзе файна!

#supermova #мова #афіша
530 views09:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 14:58:44
У сеціве з'явілася новае літаратурнае апавяданне праекта «Малус».

Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта «не працуюць». Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта.

Паслухаць апавяданне можна тут: Google Podcasts | Apple Podcasts | Аnchor | Сastbox | YouTube.

Новы выпуск «Некампетэнтны адмысловец» агучылі купалаўцы Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

«Малус» — гэта мастацкі падкаст па апавяданнях і літаратурных тэкстах пісьменніка Кірыла Стаселькі. Захапляльныя і атмасферныя пастаноўкі ды чытанні з удзелам прафесійных акцёраў.
444 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 18:43:56
Куды пайсці на Ноч музеяў?

Сабралі падборку мерапрыемстваў, што ладзяць музеі ў Менску

Увага, тут не ўсе падзеі. Выбар надзвычай багаты. Праграму цалкам глядзіце тут:
https://nochmuzeev.by/
710 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 14:27:41
Дранікі — мастхэв беларускай нацыянальнай кухні.

Але дранікі гатуюць не толькі ў Беларусі. А як гатуюць, з чым ядуць?
Нам стала цікава! Цяпер дзелімся гэтай каштоўнай інфармацыяй з вамі
535 views11:27
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 21:01:27 Моўная Афіша 17-22.05.
(Аднаўляецца цягам тыдня)

Вандроўкі і шпацыры
17.05
- шпацыр АД ТРАЕЦКАГА ДА АСМАЛОЎКІ
17.05 - ўнікальны некропаль - Вайсковыя могілкі
17-21.05 - шпацыры ад Набліжэння
21-22.05 - вандроўка НОЧ ТАНЦАЎ У МАЁВЫМ САДЗЕ

Сустрэчы, лекцыі і майстар-класы
17.05
- Майстар-клас «Дрэва маёй сям’і» па выцінанкавых метафарычных картах у Мінску
18.05 - Майстар-клас па вырабе глінянай цацкі-свістулькі
19.05 - ў Беластоку — чарговая «Мова Нанова»! Наша тэма — беларускія сляды Беластока
19.05 - Мовы Нанова з Варшавы, тэма: "Новыя беларускамоўныя"
21.05 - Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец «Спрачаюся, значыць, чытаю. В.Марціновіч. “Мова”»
21.05 - Літаратурная сустрэча з Аленай Лепішавай «На задворках імперскага і ўласнага «нішто»: «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча»

Канцэрты
20.05
- Канцэрт Вольнага хора "Мы разам" у падтрымку Украіны ў Варшаве
20.05 - канцэрт “Прамяністыя спевы Станіслава Манюшкі”
20.05 - «Нейра Дзюбель» святкуе 50-годдзе Аляксандра Кулінковіча ў Менску

Выставы, музеі і імпрэзы
19.05
- сустрэчу з беларускім мастаком Уладзімірам Савічам
да 22.05 - Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску
Выставачны праект «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры»
выставачны праект “Лёс Музея – лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе”.

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Анлайн-мерапрыемствы:
17.05
- Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»
17.05 - Анлайн-дыскусія «Пасля вайны — пачатак жыцця нанова пасля гвалту ў 1945 годзе»
17.05 - Штоаўторак размаўляем па-беларуску SIABRY
17.05 - лекцыя-гутарка «Захаванне драўлянай архітэктуры Беларусі тут і цяпер»
19.05 - лекцыя «Беларусізацыя на маршы. Комплексы і радасці моўнай палітыкі беларусаў»
19.05 - анлайн-сустрэча "Спадчына як кісларод"
22.05 - абмяркуйма Фільм “Янка Купала”

Заняткі і курсы
ШКОЛА ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА запрашае на беларускія традыцыйныя танцы, традыцыйнае спеўнае мастацтва
Ігар Случак і Аліна Нагорная запрашаюць на курс "Акадэмія Ў"

Падтрымка беларускай мовы
«Кафка і Беларусь» - новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча
КЛУБ "ВОЛЬНАЯ МОВА" - гэта новая эксперыментальная прастора, дзе мы пастараемся зрабіць так, каб кожны ўдзельнік знайшоў сваю беларускамоўную кампанію
Комікс Асцярожна: дзеці! Эпізод 11
Музычны рух Варшавы запісаў "Ой, у лузі червона калина" аж на трох мовах!

Пішыце пра мерапрыемствы ў вашым горадзе ў каментарах ці ў @supermova_bot. Будзьма разам і ўсё будзе файна!

#supermova #мова #афіша
370 views18:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-17 19:02:17
Калі адкрыць, калі адчыніць?

А калі кажам пра кнігу, а калі пра бутэльку, то як тады?

Падрыхтавалі для вас карткі, якія вы прасілі-чакалі

А ў каментарах напішыце, якую «балючую» тэму закрануць наступны раз
235 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2022-05-15 19:35:21
Не толькі Леніны і савецкая спадчына. У Беларусі існуюць і іншыя помнікі.

Сабралі падборку помнікаў, якія вартыя вашай увагі
654 views16:35
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 18:26:26
Казаць правільна — цудоўна. Але пры гэтым казаць карэктна — яшчэ лепей.

Сабралі звыклыя выразы, на прыроду якіх варта паглядзець з іншага ракурсу

А што дадалі б вы? Пішыце ў каментарах
535 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 18:02:10
Не толькі «Шчучыншчына». У беларускай мове існуюць і іншыя словы, што створаныя выключна для беларусаў.

Сабралі падборку слоў, якія замежнікі наўрад ці змогуць вымавіць

А якія словы-паролі ведаеце вы? Пішыце ў каментарах
606 views15:02
Адкрыць / каментаваць