Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-10 17:58:07
Прызнавайцеся, колькі песень праспявалі?

Так пяшчотна нагадваем пра магчымасць дадаць беларускую мову ў Spotify.
547 views14:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 11:18:20 Сябры!
Маем магчымасць атрымаць беларускую мову ў Spotify!

Для гэтага трэба:
1. перайсці па спасылцы
2. залагініцца
3. зайсці ў асабісты кабінет кам'юніці
4. прайсці па спасылцы зноў і паставіць падабайку
5. цуд!

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй са сваімі сябрамі, каб цуд дакладна спрацаваў!
784 viewsedited  08:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 14:48:27
6 ліпеня 1253 года адбылася каранацыя Міндоўга.

Дагэтуль невядома, дзе менавіта адбылася каранацыя. Беларусы лічаць, што ў Наваградку, літоўцы прапануюць варыянты — Кернава або Варута. Але дакладна месца, дзе каранаваліся Міндоўг з жонкай Мартай, ніхто назваць не можа.

Аднак вядома, што з гэтай даты адлічваецца гісторыя ВКЛ. Само ж княства стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы.
1.2K views11:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 20:17:48
Беларускія ягады — цуд! І смачныя, і лагічныя.

Падрыхтавалі карткі, з якімі будзе прасцей запомніць назвы гэтых ласункаў
1.9K views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 23:22:58 Моўная Афіша 28.06-03.07.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Вандроўкі і экскурсіі
01.06
- шпацыр МЕНСКІ ГУБЭРНАТАРСКІ САД
02.06 -Купалле ў Запаведным востраве 2022
- анонс ад Набліжэння

Фэсты і майстар-класы
30.06
- у “Кавярня над Нямігай” квіз "Імбрыкі ды імбрычкі
02.07 - фотатур "ЛАВАНДАВЫ ВОДАР"
️02.07 - майстар-клас па мастацкай кераміцы у рамках выставы “Ступені майстэрства”
️02-10.07 - Музей гісторыі беларускага кіно адзначыць паказам юбілейнай рэтраспектывы “СПАСЦІГАЮЧЫ КУПАЛУ”.

Анлайн-мерапрыемствы:
28.06
- лекцыя Івана Восіпава Таемны свет бортніцтва: святло сівой даўніны ў сучаснасці
- гутаркі Вольнай мовы

Выставы і імпрэзы
29.06
- пачынае працу выстаўка “Беларуская маляванка”
30.06 - Адкрыццё выставы з нагоды гібелі Янкі Купалы
30.06 - куратарская экскурсія па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”.
️03.07 - Адкрыццё выставы жывапісу "Скрадзенае натхненне" Алеся Родзіма
️да 03.07 - выстава МНЕ СНЯЦЦА СНЫ АБ БЕЛАРУСІ... прысвечаная 140-годдзю двух народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
️да 31.12 - выставачны праект Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
Падкаст «Забі зяпу» - Пра канцэпцыю таленту.
Цыкл літаратурных гутарак Кантэкст - Міхась Зізюк
Мультверш "Павучкі-сябручкі"
Глядзіце фільм Асаблівасці святкавання на Беларусі
«Тут свая Беларусь». Сяржук Доўгушаў – пра новае жыццё ў ЗША

#supermova #мова #афіша
1.2K views20:22
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 19:00:26
Уявілі, што маглі б гугліць вядомыя беларусы

А якія запыты б дадалі вы? Пішыце ў каментарах.
1.6K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 19:19:31
Як ставілася мясцовая шляхта да Напалеона?
Эмілія Плятэр: жыццё і «Смерць палкоўніка»
Як Каміла Марцінкевіч зрабіла моду выказванням грамадзянскай пазіцыі?
Як жанчыны фундавалі беларускае нацыянальнае Адражэнне?

Размаўляем з кандыдатам гістарычных навук Таццянай Даўгач пра змены ў грамадскім жыцці і палітыцы расійскага ўраду ў XIX стагоддзі.



705 viewsedited  16:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 14:06:04
Кантэнт на любы густ па-беларуску

Гульні, гісторыя, казкі-байкі. На роднай мове можна знайсці, мабыць, усё.

А мы вам у гэтым дапаможам
776 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 17:57:03
19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў — вялікі пісьменнік, грамадскі дзеяч, ветэран вайны.

Сам пра сябе ён сціпла казаў: «Я не лідар і не «сумленне нацыі», я просты, біты жыццём беларус, які мае толькі адну мэту — застацца сумленным...».

Васіль Уладзіміравіч зрабіў мноства годных спраў для Беларусі і беларусаў. Напісаў мноства твораў, з якіх мы можам даведацца пра вайну і чалавечую годнасць.

А якія творы Васіля Быкава вы лічыце абавязковымі да чытання?
75 views14:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 20:27:35
Раім захаваць гэты пост

Падрыхтавалі падборку для актуальных чытанак

А што раіце пачытаць вы? Пішыце ў каментарах!
254 views17:27
Адкрыць / каментаваць