Get Mystery Box with random crypto!

6 ліпеня 1253 года адбылася каранацыя Міндоўга. Дагэтуль невя | Годна

6 ліпеня 1253 года адбылася каранацыя Міндоўга.

Дагэтуль невядома, дзе менавіта адбылася каранацыя. Беларусы лічаць, што ў Наваградку, літоўцы прапануюць варыянты — Кернава або Варута. Але дакладна месца, дзе каранаваліся Міндоўг з жонкай Мартай, ніхто назваць не можа.

Аднак вядома, што з гэтай даты адлічваецца гісторыя ВКЛ. Само ж княства стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы.