Get Mystery Box with random crypto!

У сеціве з'явілася новае літаратурнае апавяданне праекта «Малу | Годна

У сеціве з'явілася новае літаратурнае апавяданне праекта «Малус».

Ці даводзілася вам сумнявацца ў рэчах, цалкам для вас відавочных? А ці здаралася адчуваць няўпэўненасць насуперак поўнай перакананасці? Герой гэтага выпуска аказаўся менавіта ў той сітуацыі, калі ніякія правільныя адказы нібыта «не працуюць». Але ўсё не так проста і гісторыя не толькі пра гэта.

Паслухаць апавяданне можна тут: Google Podcasts | Apple Podcasts | Аnchor | Сastbox | YouTube.

Новы выпуск «Некампетэнтны адмысловец» агучылі купалаўцы Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.

«Малус» — гэта мастацкі падкаст па апавяданнях і літаратурных тэкстах пісьменніка Кірыла Стаселькі. Захапляльныя і атмасферныя пастаноўкі ды чытанні з удзелам прафесійных акцёраў.