Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-02-09 13:18:44
11 лютага а 12:00 (па беларускім часе) адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання па тэме беларускай ідэнтычнасці (анлайн, Zoom).

Падчас прэзентацыі будзе абмеркаваная нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў і яе роля ў каштоўнаснай і сацыяльнай трансфармацыі.

Спікеры:

Філіп Біканаў — беларускі сацыёлаг;
Генадзь Коршунаў — старшы аналітык Цэнтра новых ідэй;
Леся Руднік — беларускі палітычны аналітык.

Мовы сустрэчы: руская, беларуская з сінхронным перакладам на англійскую.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.

ВАЖНА У дзень мерапрыемства (11 лютага) на ўказаную пошту вы атрымаеце запрашэнне са скрыні mailouts@solidarityby.eu. Правярайце таксама тэчкі «СПАМ» і «ПРОМААКЦЫІ».
509 views10:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 12:00:26
Запускаем зваротны адлік 3, 2, 1... Адкрываем дзіцячае шампанскае

І дзелімся з вамі цудоўнай навіной!

Кніга дзіцячых загадак «Неверагодны свет» даступная для перадзамовы!

Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. У ёй — 180 загадак-рыфмаванак аўтарства Юрыя Несцярэнкі пра наш неверагодны беларускі свет.

Будзем шчырыя — было няпроста. Сканчваць справу давялося без лідара каманды. Але ўсё атрымалася. У тым ліку, дзякуючы вашай падтрымцы! І мы вельмі радыя, што далі рады разам :)

Цяпер кожны з вас можа замовіць кнігу па прыемным кошце — 15 рублёў замест 20 (на тое яна і перадзамова, каб парадаваць і вас, і нас).

Зрабіць перадзамову: https://tn.by/product/nievierahodny-sviet/

Увага! Кніга выйдзе з друку 7-га сакавіка.

P.S. Усе, хто рабіў перадзамовы па пошце, праверце вашыя электронныя скрыні
1.1K views09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 19:06:02
Часта жаданне напісаць ліст чалавеку разбіваецца аб пытанне «а што пісаць?»

Каб такой гісторыі не здарылася, зрабілі падборку варыянтаў, пра што можна напісаць Паўлу Белавусу.

Падказка: гэтыя тэмы могуць быць цікавыя і большай колькасці людзей

Але найперш просім напісаць Пашы. Лісты ён атрымлівае вельмі рэдка.

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Белавусу Паўлу Мікалаевічу

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Дзякуем!
213 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 17:16:26 Моўная Афіша анлайн 07-13.02
(аднаўляецца цягам тыдня )!

Трансляцыі і лекцыі
07.02
- Мова нанова з Варшавы. Ліставанне

Гутаркі ў клабхаусе Siabry
08.02
- Размаўляем па-беларуску: рамантычныя гісторыі
09.02 - Movie club: абмяркоўваем The Fountain, 2006
12.02 - С. Навумчык “Дзевяноста трэці 1993” @ Беларуская Кніга
13.02 - Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця”.

Гутаркі на платформе "Вольная мова"
10.02 - Школьная парта ці дзень сустрэчы
11.02 - Дзень святога Валянціна па-беларуску

Казкі на канале Бэйбус
7/02 "Казка пра трусіка Пітэра" - ангельская казка, якую напiсала пісьменніца Беатрыс Потэр
9/02 "Страх" - казка пра незвычайныя прыгоды страха, якую напiсала пісьменніца Алена Масла
11/02 "Зачараваная хатка" - казка Графіні дэ Сэгюр.

Глядзець
Гаварун - мультфільмы па-беларуску
спектаклі вольных Купалаўцаў

Слухаць
Падкаст Белліт - Выпуск 60. Метамарфозы, кіно, культура, жыццё і кніжныя навінкі студзеня
Пашпарт грамадзяніна | EP34 - Гутарым пра легендарнага мэра Караля Чапскага, які рабіў даваенны Мінск great again

Дабрачыннасць і ініцыятыўнасць
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства звяртаемся да вас з просьбай аб падтрымцы. Ахвяраванні можна ўнесці праз АРІП

#supermova #мова #афіша #анлайн
247 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 16:10:45
Новая рубрыка ў акаўнце «Годна»!

Кожныя выхадныя будзем дзяліцца з вамі рэцэптамі ад вашых жа бабуль. Выключная смаката, выключна правераныя стравы!

Сёння гатуем блінцы па рэцэпце ад бабулі @sweet_ane4ka1

І напішыце ў каментарах, калі згатуеце, як вам на смак!

Рэцэпты вашых бабуль дасылайце ў дырэкт.
573 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 15:50:52
4 лютага, 276 гадоў таму, нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.

Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызваленчага паўстання 1794 года.

Ён лічыцца адным з самых вядомых у свеце ўраджэнцаў Беларусі.

«Найвялікшай перамогай ёсць наша перамога над сабой» — ягоныя словы.
1.0K views12:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 14:50:18
Мне сніўся сон: мяне не разумелі.
Я гаварыў, а словы, быццам град,
Па тварах і вачах людзей звінелі
I да мяне вярталіся назад.

Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва.
Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў.
А голасу, ахрыплага і дзікага,
Ніхто не чуў, ніхто не разумеў.

Муры маўчалі, грозна і сурова,
I ў роспачнасці гэтай нематы
Падумаў я: калі не трэба мовы,
Каму патрэбны гэты свет і ты?

I я да нейкай бездані памкнуўся
I ўбачыў цемру і свой блізкі скон.
Апошні крок... Ды раптам я прачнуўся
Такі вось сон. Такі трывожны сон...

Навум Гальпяровіч
«Сон»


: @belarus_art
796 views11:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 19:03:05
«Чалавек там, дзе помняць яго»

Павел Белавус працягвае дасылаць вершы на волю!

Сябры, напішыце Паўлу ліст: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Загадзя дзякуем!
745 views16:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 19:26:55
Сабралі для вас спіс кавярняў, дзе можна замовіць каву па-беларуску (і дзесьці нават атрымаць за гэта зніжку! )

А яшчэ сустрэцца з паэтамі, музыкамі, паслухаць песні-вершы, узяць кніжку, адпачыць-натхніцца-кайфануць.

Уладзімір Сямёнавіч ухваляе
783 views16:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 13:43:19
Люты!

Новы месяц — новыя планы. Вам паведамленне з важнымі задачамі.
758 views10:43
Адкрыць / каментаваць