Get Mystery Box with random crypto!

Памёр Станіслаў Шушкевіч Ён быў чалавекам, пры якім пачала фа | Годна

Памёр Станіслаў Шушкевіч

Ён быў чалавекам, пры якім пачала фармавацца сучасная Беларусь.

У 1991 ад імя Беларусі падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім былыя рэспублікі СССР канстатавалі яго фактычны канец і дамовіліся пра мірную супрацу ў новых рэаліях.

На пачатку 90-х ён разам з апазіцыяй БНФ заклаў беларускі падмурак, на якім трымаецца нашая краіна і дагэтуль. Менавіта ён прыняў рашэнне адмовіцца ад ядзернай зброі і быў супраць уступлення ў АДКБ.

Сёння скончыўся зямны шлях Станіслава Станіслававіча. Але шлях незалежнай Беларусі працягваецца.