Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 48

2021-07-21 12:18:01 ​​Моўная Афіша 19-25 ліпеня (аднаўляецца цягам тыдня)

Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень : спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай .

Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем. Калі нешта прапусцілі, пішыце ў каментарах

Анлайн-мерапрыемствы:
19.07
- Грунвальдская сьпеўная zoom-сустрэча зь Сержуком Сокалавым-Воюшам, Тацянай Грыневіч і Алесем Краўцэвічам
21.07 - zoom-лекцыя Станаўленне і заняпад перспектывы. Старажытны Егіпет, Грэцыя і Рым.

Музыка:
24.07 16:00
- Свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”!. Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Выставы:
16.07 - 31.08
- выстава Асветніца з роду Усяслава . Нацыянальная бібліятэка Беларусі
22.07 16:00 - Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей - выстава рарытэтаў

Экскурсіі і Вандроўкі:
19.07-25.07
- Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
21.07 - Фестываль Х_мара да 145-годьдзя візіту Напалеона Орды ў Сёмкава
24.07 - Арт Вандроўня - Блакітныя азёры з Паўлам Каралёвым

Дабрачыннасьць:
Ютуб-канал «Годна» дасягнуў 40 тысяч падпісантаў! Ужо цяпер працуе над новымі цікавымі перадачамі, сярод якіх моўнае шоу «Гоман» і трэвэл-праект «Бусь Беларусь». Спонсарская падпіска — гэта найлепшы спосаб падтрымаць іх працу

Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
515 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 10:58:59
А вы ведалі, што ў самым цэнтры Мінска стаіць помнік з «Пагоняй»?

Праверце самі: вуліца Камуністычная, 49 (каля банка «Дабрабыт»).

А якія асаблівыя помнікі ў Беларусі ведаеце вы? Пішыце ў каментарах.

Больш цікавых ролікаў для беларусаў знойдзеце ў нашым тыктоку.
669 views07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 12:17:46
Змітру Вайцюшкевічу сёння спаўняецца 50!

Мы шчыра ўдзячныя Змітру за творчасць, якую ён дорыць беларусам. Усіх песень і кліпаў, што ён стварыў, не пералічыць.

Таму мы пералічым тыя, што былі зробленыя сумесна з камандай «Годна». Шчыра раім іх паглядзець і паслухаць.

1. Зміцер Вайцюшкевіч — Неверагоднасць: драматычны кліп да рамантычнай песні на верш Мікіты Найдзёнава

2. «Вясёлка над плёсам» — анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча

3. Зміцер Вайцюшкевіч — Наш сцяг

4. Зміцер Вайцюшкевіч — Свабода (cover па-беларуску Chłopcy z Placu Broni — Kocham wolność)

5. Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»

6. Зміцер Вайцюшкевіч — 25 сакавіка (верш Уладзіміра Някляева)

7. Зміцер Вайцюшкевіч — Красуня вясна

8. Зміцер Вайцюшкевіч — Жук і жолуд. Першы сінгл з новага дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам»

Зычым творчага плёну і няспыннага натхнення! Шмат шчырых канцэртаў і новых песень!

Далучайцеся і вы да віншаванняў у каментарах
725 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 21:53:00
Берліна не было, Рыгі не было, Вільні не было, на месцы Масквы яшчэ жабы квакалі, а нашыя продкі ўжо гулялі ў шахматы!

Вось доказ:



Гэты цікавы факт з нашай гісторыі распавёў для годных тыктокераў Глеб Лабадзенка. І гэтае відэа ў тыктоку назбірала ўжо больш за 210 тысяч праглядаў!

А ўсе відэа з хэштэгам #годнытыкток ужо больш за 2 мільёны. Ваў, праўда?

Глядзіце паўнавартасную анлайн-экскурсію з Глебам па музеі «Стары Менск»:



І шоу-чэлендж «Годны ТыкТок».
Выпуск №1:


Выпуск №2 (зорны госць — Антон Мартыненка):



Сайт музея «Стары Менск»:
https://starymensk.by
865 viewsedited  18:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 15:49:34
Ютуб-канал «Годна» дасягнуў 40 тысяч падпісантаў!

Гэта не атрымалася б без вас.

Каманда «Годна» ўжо зрабіла велізарную колькасць праектаў. Нас не разбіць, не спыніць, не стрымаць, таму мы рыхтуем яшчэ і яшчэ!

Ужо цяпер мы працуем над новымі цікавымі перадачамі, сярод якіх моўнае шоу «Гоман» і трэвэл-праект «Бусь Беларусь».

Неўзабаве прэзентуем першыя выпускі.

Усё, што мы ствараем — дзякуючы вам. Без вашай падтрымкі мы не змаглі б зрабіць так шмат.

Таму проста нагадаем, што спонсарская падпіска — гэта найлепшы спосаб падтрымаць нашую працу

Аформіць яе можна тут.
782 viewsedited  12:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 16:22:49
8 спосабаў, як пашырыць беларускую мову.

А што вы робіце, каб беларускай мовы вакол нас было больш?
237 views13:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 19:04:00
Слухайце песню «Ластаўка» ў выкананні Сашы Захарык, што ўвайшла ў анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча «Вясёлка над плёсам».





Альбом складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна.

Паслухаць альбом цалкам і паглядзець шыкоўную анімацыю да яго можна тут:



А таксама на ўсіх лічбавых пляцоўках: http://music.mediacube.network/vyaselka
455 views16:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 17:00:00
Дзеці слухаюць трэкі, якія слухалі іх бацькі ў маладосці і апісваюць свае ўражанні.

Самая мілая рубрыка ў нашым музычным тыктоку.

Паглядзіце, як 7-гадовы Лёва ацаніў песню «Прастора» гурта N.R.M. Лёва вельмі сур'ёзны малады чалавек і да ацэнкі трэка падыйшоў таксама максімальна сур'ёзна.

Сачыце за новай рубрыкай наўпрост у тыктоку hodnamusic. Падпішыцеся, каб не згубіць акаўнт.
544 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 13:01:44
Сябры! Проста мегаважна, асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі вакол «Нашай Нівы», каб кожны беларус паслухаў гэтую лекцыю пра беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ стагоддзя, нашаніўскае адраджэнне і фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі.

Дашліце, калі ласка, усім сябрам і родным гэтую спасылку:



Увесь цыкл гутарак «Проста гісторыя».
1.0K views10:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 19:32:01 Піт Паўлаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Бенька, Леанід Паўлёнак, Аляксандр Патліс, Уладзімір Казлоў і іншыя выконваюць беларускамоўную версію легендарнай песні 1963 года Нобелеўскага лаўрэата Боба Дылана «The Times They Are A'Changin».



529 views16:32
Адкрыць / каментаваць