Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 51

2021-07-09 20:12:31
Глядзіце, якую прыгажосць намалявала Маша Агрэніч да Міжнароднага тыдня беларускай культуры

Інстаграм мастачкі: https://instagram.com/masha_ogrenich/

#by_culture
511 views17:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 18:02:04
У дзень нараджэння Уладзіміра Някляева дзелімся падборкай песень на вершы паэта, якія выйшлі на ютуб-канале «Годна»:

1. Зміцер Вайцюшкевіч — Наш сцяг
2. Вольны хор — Жыве Беларусь
3. Зміцер Вайцюшкевіч — 25 сакавіка
4. Вольны хор — Красуня-вясна

Раім паслухаць, як гучыць моцная сучасная паэзія!
1.6K views15:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 13:46:57
Пісьменніку Уладзіміру Някляеву споўнілася 75 гадоў!

Сам пісьменнік у фэйсбуку з гэтай нагоды напісаў:

«9 ліпеня. Дзень народзінаў. 75 гадоў.

Святкаваць не выпадае, бо палова тых, каго хацеў бы запрасіць на свята, у турме. Сябры (музыкі, акторы) прапанавалі ўсё ж неяк адзначыць юбілей.

Сыграць каля сцен Крэўскага замка, дзе бегала маё дзяцінства, спектакль па нядаўна напісанай драме «Ягайла», улады не дазволілі. І зусім не таму, што некалі Ягайла прадаў Вялікую Літву за ўладу.

Тым не менш юбілей я адзначыў, дапісаўшы пад яго раман «Гэй Бэн Гіном». Гэта мой самому сабе на 75 гадоў падарунак. Што яшчэ трэба чалавеку, сэнс жыцця якога ў словах?

Словы, мова – не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго».
764 views10:46
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:22:22 ​​Моўная Афіша (аднаўляецца цягам тыдня)

Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень : спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай .

Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем.

Анлайн-мерапрыемствы:
05.07 - сьпеўная-zoom сустрэча да сьвята Купальле
07.07 20:00 -«Купалаўцы» прадстаўляюць аўтарскі музычны праект «Я гавару»!
08.07 20:00 - Беларусь сёння: як не звар’яцець? Анлайн з псіхолагам з дапамогай Алега Хаменкі

Спектаклі:
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
06.07 - "Вар'ятка"
07.07 - "Шлюб з ветрам"
08.07 - "Мудрамер"
09.07 - "Паляванне на сябе"

Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (дзецям)
06.07 - "Сцяпан - вялiкi пан"
07.07 - "Кот у ботах"
07.07 - "Сны аб Беларусі"
08.07 - "Вясёлы Роджар"
09.07 - "Муха-Цакатуха"

Выставы:
з 09.07 - выстава "Фармат памяці", прысвечаная фатаграфіі ў Мінску ХІХ стагоддзя
па 02.10 - літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Дзіцячая кніга. Пісьменнікі і мастакі для дзяцей”
па 19.09- Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”
з 09.07 Выстава «Жывапісная Беларусь у краявідах і вобразах» ў Нацыянальным гістарычным музеі

Экскурсіі і Вандроўкі:
05.07-11.07 - Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
09.07 - Экскурсія І ГЭТА ЎСЁ МІНСК
10.07 - вандроўка на Палессе Менск - Мікашэвічы - Тураў - Ліпляны - Менск.
09.07-11.07 - Экскурсіі праекта "Набліжэнне"
10.07 - Шпацыр па Серпухаўскай
11.07 - Велаэкскурсія “ВелаКупала. Мінскімі шляхамі паэта”.

Дабрачыннасць:
Беларуская мова - гэта тое, што сапраўды аб'ядноўвае. Вітайце маштабны праект МОВА ПРАФЕСІІ. ДАПАМАГЧЫ АД СЯБЕ АСАБІСТА можна па спасылцы ці ахвяраваць свой голас на mova.pro

Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
344 views14:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:36:53
Прэм'ера! З нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры гурт «Майтай» выпусціў песню «Белы кіт».





Гурт Андрэя Дзяркова, вядомы па саўндтрэках да папулярнага расійскага серыяла «Бывшие», запісаў міні-альбом з загалоўнай песняй на беларускай мове.

Пра альбом: «Чатыры трэкі пра адвечны вір чалавечых пакутаў, пра развітанне з ілюзіямі і беспадстаўнымі надзеямі, пра адны і тыя ж пытанні, адказы на якія можна пабачыць толькі ў вачах тых, хто гіне дзеля Кахання і Волі».

Пра песню «Белы кіт»: «Увесну 2020-га я пабачыў у небе над Мінскам белага кіта. Агромістую чыстую безабаронную рыбіну. Ён плыў у блакітным небе-моры, паступова знікаючы, быццам пагружаючыся ў глыбіню — плывучы наверх ён быццам сыходзіў на дно. І ніхто там, у блакіце-паражнечы не меў магчымасці яго параніць ці, тым больш, забіць. Ніхто і ніколі. Я стаяў на зямлі і шаптаў яму: "Можа яшчэ пабачымся"».

Слухаць на музычных пляцоўках: http://band.link/belykit
2.1K views08:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 20:29:28
Працягваем вандраваць па Беларусі рознымі спосабамі і відамі транспарту. Глядзіце новы выпуск праекта «Электратрып».

Гэтым разам вандруем у Ракаў:




Справядліва будзе адзначыць, што тут атрымаўся маршруткатрып. Можна было б уявіць, што гэта сучасная экалагічная электрамаршрутка, якой пазайздросціў бы сам Ілан Маск.

Аднак усё прасцей: у Ракаў электрычкай не дабрацца, таму бюджэтныя і экалагічныя вандроўкі ператвараюцца проста ў бюджэтныя :)

За 7 хвілін вы пабачыце:

шчырыя эмоцыі, экстрым і экшэн. Вядоўца Мікіта Бялевіч скокнуў з вышыні ў 30 метраў (і выжыў). Калі вам таксама хочацца адчуць экстрым у Ракаве, то вам сюды: прыжки.бел,
мясцовую Зыбіцкую ранейшых жыхароў Ракава,
дзе выпіць у Ракаве жывой вады,
першую крыптавалюту Ракава — мясцовы талер.

Глядзіце самі і дасылайце сябрам!
669 views17:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 11:41:20
7 ліпеня 1882 года нарадзіўся Янка Купала!

Павіншуйце класіка! Прачытайце яго знакаміты верш «А хто там ідзе?».

Займальны факт: верш перакладзены на 80 моў свету. Таму да чытання можаце запрасіць і сваіх замежных сяброў.

Тут знойдзеце пераклады на розныя мовы: https://week.byculture.org/by

Для натхнення, паглядзіце, як гэты моцны верш ужо прачыталі Ніна Багінская, Андрусь Такінданг і іншыя вядомыя беларусы:



Запісвайце відэа, публікуйце яго з хэштэгам #by_culture і запрашайце да ўдзелу ў акцыі сваіх сяброў!
540 viewsedited  08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 17:02:59
У ноч з 6-га на 7-га ліпеня адзначаецца Купалле!

У гадавым коле каляндарных святаў ці не самым любімым і шанаваным у беларусаў ёсць менавіта Купалле. На нашай зямлі Купальскае свята не толькі захавала сваю старажытную этнічную адметнасць, але стала важкім фактарам нацыянальнай ідэнтычнасці.

Tradycyja падрыхтвала кароткую інструкцыю — набор элементаў традыцыйнай беларускай Купальскай ночы.
713 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 11:10:11
Прэм'ера! З нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры гурт Recha выпусціў песню «Рапс».





Калі рэчаіснасць поўніцца вар'яцтвам і гвалтам, гурт Recha заклікае клапаціцца пра ментальнае здароўе і захоўваць бадзёрасць духу. Ад бяды і нервовых зрываў дапамагае сузіранне палёў жоўтага рапсу, сяброўскае таварыства і чорная кава на беларускіх запраўках.

Або можна паглядзець тры разы кліп гурта Recha «Рапс» — у ім усе беларускія антыстрэсы радуюць вока адначасова і адразу.

Слухаць трэк на папулярных музычных пляцоўках: https://links.freshtunes.com/HXhcT

Міжнародны тыдзень беларускай культуры ладзіцца па ініцыятыве Беларускай Рады Культуры. З гэтай нагоды з 5-га па 11 ліпеня па ўсім свеце адбываюцца актыўнасці, якія падтрымліваюць і развіваюць культуру Беларусі.

Падрабязней пра ўсе актыўнасці ў межах Тыдня:
https://byculture.org/week
736 views08:10
Адкрыць / каментаваць