Get Mystery Box with random crypto!

+1 карысная спасылка для вывучэння беларускай мовы. verbum.by | Годна

+1 карысная спасылка для вывучэння беларускай мовы.

verbum.by — гэта зборнік анлайн-слоўнікаў.

На сайце ўжо ёсць:

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com),
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (Крапіва, 1977–1984),
Беларуска-расійскі слоўнік, 4‑е выданне (Лукашанец, 2012),
Беларуска-расійскі слоўнік,
Расійска-беларускі слоўнік, 8-е выданне (Крапіва, 2002),
Расійска-беларускі ўніверсальны слоўнік,
Ангельска-беларускі слоўнік (Пашкевіч, 2006),
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017),
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы.

Выдатна працуе і пошук па словах. Знаходзіць заданае вамі слова ва ўсіх слоўніках, дзе яно сустракаецца. Карысна і для тлумачэння, і для праверкі напісання канчаткаў у родным склоне. Праверце самі!