Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем | Годна

Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем разам», каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча.

Мы прааналізавалі каля 2000 каментароў і зрабілі да Міжнароднага тыдня беларускай культуры караоке-відэа на семь песень, якія беларусы найчасцей згадваюць сярод любімых, якія ўжо спяваюць ці хочуць спяваць, якія аб'ядноўваюць беларускае грамадства.

Штодня з 5 па 11 лiпеня на ютуб-канале https://youtube.com/byculture будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў. Дзе б вы ні знаходзіліся, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы з хэштэгам #by_culture.

Першае караоке — на песню «Магутны Божа».




Падрабязней пра Міжнародны тыдзень беларускай культуры тут: https://byculture.org/week