Get Mystery Box with random crypto!

Haroshak.by

Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by H
Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by
Адрас канала: @haroshak
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 75
Апісанне з канала

Гісторыя, краязнаўства, падарожжы па Беларусі, цікавыя факты.
Студыя Haroshak.by стварае відэапраекты, прысвечаныя беларускай культуры:
адукацыйныя ролікі "Знакамітыя беларусы",
падарожжы "Ногі ў рукі",
інтэрв'ю "Тры пытанні".
youtube.com/haroshak

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-12-29 20:20:24 Куцця

Абавязковы элемент святочнай вячэры. Гатавалася з ячных ці пшанічных круп. На шчодры вечар куцця прыпраўлялася маслам альбо салам.

Кулеш

Шырока вядомай традыцыйнай стравай беларусаў быў кулеш, які ўяўляў сабой паўгустую мучную масу, разведзеную на кіпені, узбітую лыжкай ці сучкаватай калатушкай. Яго рабілі з грэцкай ці пшанічнай мукі, радзей — з ячневай, гарохавай. У залежнасці ад віду і сорту мукі кулеш набываў свой характэрны смак і займаў пэўнае месца ў «іерархіі» страў і ў абрадавым календары. Пшанічны і грэцкі кулеш лічыўся далікатэсам і падаваўся на святочны стол разам са скваркамі.

Каўбасы

Прыгатаванне каубас - вызначальная рыса побыту беларусаў. Найменне каўбаса трапіла у беларускую мову праз пасярэднщтва польскай. Каўбасы гатаваліся не толькі з мясам, яны маглі быць з бульбай, залітыя тлушчам або начыненыя кашай, падаваныя з рознымі падліўкамі

Жур

Жур — суп з настою дробленых аўсяных зярнят (геркулеса) альбо аўсянай мукі. Да настою, які мае прыемны кісла-салодкі смак,дадаюць маладую бульбу. Звараны жур запраўляюць смятанай альбо алеем.

Розныя гатункі мяса

У залежнасці ад спосабу прыгатавання страва магла называцца смажаніна, пячыста. Яшчэ падавалі шынку, кумпяк, грудзінку, паляндвіцу.

Кулага

Кулага — салодкая страва з аржаной мукі, любых лясных ягад (найчасцей чарніц альбо суніц) і невялікай колькасці цукру альбо мёду.

Бабкі

Звычайна бабкі падавалі на дэсерт, абліўшы якім-небудзь салодкім соусам, варэннем ці сіропам. Бабкі рабіліся без дражджэй, з невялікай колькасцю мукі альбо наогул без мукі — з хлебам ці сухарамі. Бабкі выпякаліся ў невялікіх металічных формах і былі шырокімі і пляскатымі.

Смачна есці! Іншым разам мы раскажам, чым можна заняцца, каб навагодняя ноч прайшла весела і забаўна.
50 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 20:18:53
Традыцыі навагодняга савецкага стала сфармаваліся ва ўмовах татальнага дэфіцыту. Цяпер мы можам вярнуцца да беларускіх традыцый. Што прыгатаваць?

Шчодрая (шчадроўная, другая, мясная, нішчымная, скаромная, багатая, тоўстая) куцця (сярэдні шчадрэц, шчадруха) — абрадавая пераднавагодняя вячэра, якая вызначалася багаццем страў і іх скаромнасцю.
Паколькі Божае Нараджэнне святкуецца восем дзён, то на яе заканчэнне існаваў звычай ладзіць у дамах так званую «тлустую вігілію», або «тлустую куццю», якой завяршалі святкаванне калядных святаў.
На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзя гэтая «тлустая куцця» пераважна ў мяшчанскім асяроддзі гарадоў ператварылася ў свята сустрэчы Новага года.
Беларусы на святы рабілі шмат мясных, тлустых, салодкіх страў. Некаторыя з іх згадваюцца ў паэмах “Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”, “Новая зямля”.
47 views17:18
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 19:12:15 Віншуем з Калядамі ўсіх сяброў! Цудоўны верш Ларысы Геніюш. Хай споўняцца ўсе словы паэткі.

Сьвяты Вечар

Каляда, Каляда, на зямлі – Сьвяты Вечар,
нарадзіўся у ясьлях Збавіцель і Бог.
I пасталі бярозаў танклявыя сьвечкі
паабапал засьнежаных, белых дарог.

Халадно. Мо’ таму, што зіма на парозе,
адчуваецца лютасьць суровай пары,
а у полі пустым па шырокай дарозе
плачуць нечаму сумна ліхія вятры.

Чым жа сэрцы сагрэць, як той холад адужаць?
Ці агеньчыкам цьмяным у сялянскім акне,
Калядою святой, што насуперак сьцюжам
цеплынёй чалавечыя сэрцы кране?

Каляда, Каляда... Нават зорам трывожна.
Па заблытаных сьцежках крутога жыцьця
да сваіх ў гэты вечар сьпяшаецца кожны,
дзе ў сям’і за сталом нас чакае куцьця.

Сена пах, яліны, стаяць розныя стравы,
прытаміўшыся, маці шчасьліва маўчыць.
Садавяцца сыны на шырокія лавы,
што сышліся дамоў, каб душой адпачыць.

Добра сесьці разом, сьлязу радасьці ўцерці,
адчуваць, што ў застольлі, што побач браты,
у душы чысьціня і узьнёслыя сэрцы,
бо зь людзьмі разам Бог ў гэты Вечар Сьвяты.

Сёньня сэрцам з усімі куцьцю разьдзяляем,
хто за стол наш ня змог на вячэру прыйсьці,
ўсіх далёкіх і родных сваіх спамінаем
і дабра ўсім і шчасьця жадаем ў жыцьці.

Няхай будзе вам цёпла, бы ў бацькавай хаце,
ў гэтым сьвеце шырокім, дзе столькі дарог.
Няхай людзі зямлі для вас будуць, як брацьця,
і жыцьцёвыя сьцежкі прастуе вам Бог.

Можа, хто занямог, можа, хто пахіснуўся,
загубіўшы сумленьне ў нялёгкім жыцьці,
прытаміўся ў шуканьні свае Беларусі –
памажэце й такім на вячэру прыйсьці.

За сьвяточным сталом – няхай кожнаму мейсца
каля вернага сэрца сясьцёр і братоў.
Няхай будзе у вас, бы ў харошай сямейцы,
ўсім пароўні ў жыцьці і куцьця, і любоў.

Няхай вера ў любоў, свая мова ў застольлі,
а у думках – зямля, дзе спачылі дзяды,
няхай ўсюды ласкава спрыяе вам доля,
а любоў, чалавечнасьць мацуе рады!

Ларыса Геніюш
37 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 17:26:07
Каляды ўжо на печцы! Рыхтуецеся?
Напэўна, у паветры пах свежаспечанага печыва. Смажыцца на рыба, на падваконні ляжыць сена. Белы абрус вымыты і папрасаваны. Ялінка стаіць у хаце. А пад ялінкай што?
Няма ідэй, чым парадаваць блізкіх? Каманда Haroshak.by спяшаецца на дапамогу! Мы падрыхтавалі для вас падрабязную інструкцыю, дзе можна купіць натхняльныя беларускія падарункі.
Зычым вам і вашым сем’ям вясёлых святаў!
http://haroshak.by/padarunki/
28 views14:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-22 20:03:55 Мы ўжо пісалі пра сімвалы Адвэнту. Прыспеў час сказаць і пра Каляды.

Ведаеце, што ў Віленскай губерні бытавала: калі да Каляд застаецца два тыдні, то кажуць, што Каляды яшчэ ў амбары; калі два ці тры дні, то гавораць, што яны ўжо на печцы . Маецца на ўвазе збожжа, мука, цеста і каляднікі, якімі адорваюць калядоўшчыкаў.


Куцця

Кажуць, што сваю абраднасць свята Божага нараджэння Ў Беларусі часткова пераняло ад Дзядоў. На стол ставіцца тая ж рытуальная ежа, пакідаецца месца для продкаў.

Куцця - гэта ячная каша з алеем або мёдам. Прыгатаваную куццю ставілі да заходу сонца на покуці, пад гаршчок клалі сена, зверху накрывалі боханам хлеба.
Куццёй распачынаюць ці скончваюць святочную вячэру, кожны чалец сям’і мусіць яе пакаштаваць.

Гэта страва дала назву зімовым святам. Куцці ў нас тры. Першая - Посная, Бедная, Вялікая, Марожаная - ладзіцца напярэдадні Раства, другая - Шчодрая (Шчадроўная, Мясная, Нішчымная, Скаромная, Багатая, Тоўстая) - на Новы год, а трэцяя - вадзяная - скончвала Шчодры тыдзень.

Сена

Абавязковым атрыбутам-сімвалам падрыхтоўкі перадкаляднага рытуальнага стала было сена. Гэта звязана з біблейным паданнем, паводле якога Хрыстос нарадзіўся ў яслях.

На сене гадалі. Выцягвалі сцяблінку і глядзелі ці поўны колас, ці даўгі лён. Паводле гэтага меркавалі якім будзе ўраджай у наступным годзе.

Аплатка

Гэты звычай распаўсюджаны сярод каталікоў. Напачатку вячэры, пасля таго як з’яўляецца першая зорка, гаспадар ламае з гасцямі аплатку - тонкі белы лісток прэснага цеста, выпяканы з белай мукі і вады без дадатку дрожджаў - прамаўляе зычэнні. У нас гэты звычай існуе з XV ст. Шляхта часам нават перасылала аплаткі з адной сядзібы ў іншую сваякам і сябрам.

Выпякаюць аплаткі пры касцёлах і кляштарах, напрыклад, ордэнам Назарэтанак у Навагрудку.

А як вы рыхтуецеся да святаў? Якія традыцыі падтрымліваеце ў сваёй сям’і?
35 views17:03
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 18:57:50
Абраз святога Міколы. Гомельшчына, кан. ХІХ - пач. ХХ ст. З прыватнай калекцыі Паўла Каралёва.
32 views15:57
Адкрыць / каментаваць
2021-12-20 17:59:34 Мікольшчына - свята ў гонар святога Мікалая, якое па праваслаўнай традыцыі адзначаецца 19 снежня.
У гэты дзень беларусамі ладзіўся абрад пераносу свечкі.
У “Беларускім народным календары” А. Лозкі ёсць апісанне рытуалу: “Гаспадар, які меў мікольскую свечку, частаваў “братчыкаў”.
Затым запаленую свечку ставілі ў лубок з жытам і пераносілі ў суседнюю хату, дзе ў наступным годзе меліся адзначаць Мікольшчыну”.
Братчынай раней называлі грамадска-рэлігійныя супольнасці пры царкве, а таксама вясковыя святы, іх удзельнікі - братчыкі - арганізоўвалі агульную вячэру.
У гарадах і вёсках Гомельскай і Магілёўскай абласцей існавалі “свечкавыя братчыны”.
Удзельнікі збіралі воск, рабілі вялізную свечку (часам да 30 кілаграмаў), якую асвячалі ў царкве і пасля перадавалі з дома ў дом .
І цяпер 19 снежня адзначаюць Мікольшчыну ў некаторых пунктах Чачэрскага раёна.
З раніцы ў хаце гаспадара пры абразе святога Мікалая запаляюць свечку і лампаду, замаўляюць малебен і запрашаюць да шчодрай вячэры гасцей. Свячу перадаюць разам з абразом святога.

Пра святы і абрады, што чакаюць беларусаў наперадзе, чытайце ў артыкуле "Гід па зімовых беларускіх абрадах", які з'явіцца на нашым сайце неўзабаве.
37 viewsedited  14:59
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 19:03:40 Абрад “Варварынская свяча”

в. Басценічы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць

Па легендзе святая Варвара была вельмі прыгожай. Каб схаваць дзяўчыну ад чужых вачэй, бацька пасадзіў яе ў вежу.
Калі ён дазволіў ёй часу ад часу выходзіць з вежы, Варвара прыняла хрысціянства.
Даведаўшыся пра веравызнанне дачкі, аддаў пад суд. Пасля адмовы зноў стаць язычніцай дзяўчына была закатавана.

Правядзенне абраду ў вёсцы Басценічы пачалося яшчэ ў 1905 г.
Кожнага 16 снежня мясцовыя жанчыны збіраюцца разам.
Вялікую свячу, якая нагадвае нявесту (мае цела, галоўку, рукі), “амалоджваюць”, прымацоўваючы да яе новыя самаробныя свечкі. Мяняюць “адзенне” (кашуля, сукенка, пояс і вяночак).
Потым ладзяць святочную вячэру.
На наступны дзень свячу вязуць у царкву на асвячэнне.
Частку старога “строя”, які застаецца ў храме, прыхаджане могуць забраць за ахвяраванне.

Увечары жанчыны зноў збіраюцца, каб ушанаваць свячу ў новай хаце: яна пераходзіць па колу з дома ў дом, пры чым удзельніцы дакладна ведаюць сваю чаргу.

Якія яшчэ цікавыя абрады існуюць у Беларусі ў калядны перыяд? Пра гэта чытайце заўтра на сайце Haroshak.by
39 views16:03
Адкрыць / каментаваць
2021-12-15 20:02:21
Як звязаны знакаміты мастак і “міфалагічная вёска”?

На мінулым тыдні скансену ў Строчыцах споўнілася 45 гадоў.
Скансен - гэта музейная экспазіцыя пад адкрытым небам.
Назва паходзіць ад першай навуковай установы падобнага тыпу, адкрытай ў Стакгольме ў 1891 годзе.
Са шведскай мовы слова "скансен" перакладаецца як "абарончая сцяна, умацаванне".

Па тэматыцы экспазіцыі адрозніваюцца адна ад адной.
Яна можа быць прысвечана народнай архітэктуры або вайсковай тэхніцы, або эксперыментальнай археалогіі (калі навукоўцы аднаўляюць старажытныя тэхналогіі вырабу прадметаў побыту).

У Строчыцах стварылі сапраўдную вёску, якой ніколі б не магло існаваць, бо тут прадстаўлены будынкі з трох гістарычных рэгіёнаў Беларусі: (Цэнтральнай Беларусі, Паазер’я, Падняпроўе).
Акрамя дамоў ёсць школа, царква, млын, карчма, пуня, гумно, кузня.

Хаця скансен адносна малады, планы па яго арганізацыі былі яшчэ ў Фердынанда Рушчыца ў 1908 годзе! Перашкодзіла тады Першая сусветная вайна.
38 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 12:27:53 Сёння Максіму Багдановічу спаўняецца 130 гадоў!
Пра верш "Пагоня"
З успамінаў Апалёніі Радкевіч "Беларуская хатка".
"Незабыўная сцэна аднэй прадкаляднай вечарніцы канца 1916 году. Смоліч запрасіў усіх сесьці. Усе разьмясьціліся ля сьцен пакою, слаба асьветленага з прычыны ваеннага часу.
− Я маю прачытаць вам верш, новы твор, − сказаў паважна. Тон голасу нізкі, прыцішана-значны.
− Аўтар прасіў не называць ягонага імя.
Паўза. Усе прыціхлі. Смоліч урачыста-ціха прачытаў "Пагоню".
Скончыў. У прыцемненым пакою панавала абсалютная ціша. Пасьля ўзрыў пытаньняў.
− Хто гэта? Хто? − Старэйшыя паўскаквалі зь месцаў.
− Гэта небывалае ў нашай... ды што ў нашай − у сусьветнай літаратуры. Хто гэта? Хто напісаў?
Акружылі Смоліча.
− Я зьвязаны словам, я не магу сказаць, пастарайцеся адгадаць.
− Прачытайце яшчэ раз. Гэта... гэта... − не знаходзіць слоў Ядвігін Ш.
Уселіся зноў, і цяпер ужо Смоліч не чытае, а пранікнёна дэклямуе. Заканчвае амаль скандуючы:
− "Старадаўняй Літоўскай Пагоні ні разьбіць, ні спыніць, ні стрымаць".
Зноў ціша.
− Гэта можа быць або Янка Купала, або... або наш Максім, − шырака расчыніўшы вочы, выпаліў нехта.
− Ён!
Усе ахнулі, змоўклі. А аўтар сядзіць у процілеглым канцы пакою, ледзь ухапляючы паветра сваімі сухотнымі грудзьмі.
Смоліч шырокім крокам падыходзіць да Максіма Багдановіча:
− Вось цяпер я маю права публічна прывітаць Вас з нованароджаным вялікім творам, − і тонкая рука Максіма згубілася ў буйной энэргічнай руцэ Смоліча, а затым і ўся ягоная постаць патанула ў шырокіх абдымках магутных Смолічавых рамёнаў".
Ці ведаеце, што дом, дзе была напісана "Пагоня", захаваўся? Гэты і іншыя факты шукайце ў выпуску "Знакамітыя беларусы"!



38 views09:27
Адкрыць / каментаваць