Get Mystery Box with random crypto!

Мікольшчына - свята ў гонар святога Мікалая, якое па правасла | Haroshak.by

Мікольшчына - свята ў гонар святога Мікалая, якое па праваслаўнай традыцыі адзначаецца 19 снежня.
У гэты дзень беларусамі ладзіўся абрад пераносу свечкі.
У “Беларускім народным календары” А. Лозкі ёсць апісанне рытуалу: “Гаспадар, які меў мікольскую свечку, частаваў “братчыкаў”.
Затым запаленую свечку ставілі ў лубок з жытам і пераносілі ў суседнюю хату, дзе ў наступным годзе меліся адзначаць Мікольшчыну”.
Братчынай раней называлі грамадска-рэлігійныя супольнасці пры царкве, а таксама вясковыя святы, іх удзельнікі - братчыкі - арганізоўвалі агульную вячэру.
У гарадах і вёсках Гомельскай і Магілёўскай абласцей існавалі “свечкавыя братчыны”.
Удзельнікі збіралі воск, рабілі вялізную свечку (часам да 30 кілаграмаў), якую асвячалі ў царкве і пасля перадавалі з дома ў дом .
І цяпер 19 снежня адзначаюць Мікольшчыну ў некаторых пунктах Чачэрскага раёна.
З раніцы ў хаце гаспадара пры абразе святога Мікалая запаляюць свечку і лампаду, замаўляюць малебен і запрашаюць да шчодрай вячэры гасцей. Свячу перадаюць разам з абразом святога.

Пра святы і абрады, што чакаюць беларусаў наперадзе, чытайце ў артыкуле "Гід па зімовых беларускіх абрадах", які з'явіцца на нашым сайце неўзабаве.