Get Mystery Box with random crypto!

Куцця Абавязковы элемент святочнай вячэры. Гатавалася з ячных | Haroshak.by

Куцця

Абавязковы элемент святочнай вячэры. Гатавалася з ячных ці пшанічных круп. На шчодры вечар куцця прыпраўлялася маслам альбо салам.

Кулеш

Шырока вядомай традыцыйнай стравай беларусаў быў кулеш, які ўяўляў сабой паўгустую мучную масу, разведзеную на кіпені, узбітую лыжкай ці сучкаватай калатушкай. Яго рабілі з грэцкай ці пшанічнай мукі, радзей — з ячневай, гарохавай. У залежнасці ад віду і сорту мукі кулеш набываў свой характэрны смак і займаў пэўнае месца ў «іерархіі» страў і ў абрадавым календары. Пшанічны і грэцкі кулеш лічыўся далікатэсам і падаваўся на святочны стол разам са скваркамі.

Каўбасы

Прыгатаванне каубас - вызначальная рыса побыту беларусаў. Найменне каўбаса трапіла у беларускую мову праз пасярэднщтва польскай. Каўбасы гатаваліся не толькі з мясам, яны маглі быць з бульбай, залітыя тлушчам або начыненыя кашай, падаваныя з рознымі падліўкамі

Жур

Жур — суп з настою дробленых аўсяных зярнят (геркулеса) альбо аўсянай мукі. Да настою, які мае прыемны кісла-салодкі смак,дадаюць маладую бульбу. Звараны жур запраўляюць смятанай альбо алеем.

Розныя гатункі мяса

У залежнасці ад спосабу прыгатавання страва магла называцца смажаніна, пячыста. Яшчэ падавалі шынку, кумпяк, грудзінку, паляндвіцу.

Кулага

Кулага — салодкая страва з аржаной мукі, любых лясных ягад (найчасцей чарніц альбо суніц) і невялікай колькасці цукру альбо мёду.

Бабкі

Звычайна бабкі падавалі на дэсерт, абліўшы якім-небудзь салодкім соусам, варэннем ці сіропам. Бабкі рабіліся без дражджэй, з невялікай колькасцю мукі альбо наогул без мукі — з хлебам ці сухарамі. Бабкі выпякаліся ў невялікіх металічных формах і былі шырокімі і пляскатымі.

Смачна есці! Іншым разам мы раскажам, чым можна заняцца, каб навагодняя ноч прайшла весела і забаўна.