Get Mystery Box with random crypto!

Haroshak.by

Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by H
Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by
Адрас канала: @haroshak
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 75
Апісанне з канала

Гісторыя, краязнаўства, падарожжы па Беларусі, цікавыя факты.
Студыя Haroshak.by стварае відэапраекты, прысвечаныя беларускай культуры:
адукацыйныя ролікі "Знакамітыя беларусы",
падарожжы "Ногі ў рукі",
інтэрв'ю "Тры пытанні".
youtube.com/haroshak

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-06-22 14:49:43 Як сустрэлі першы дзень вайны знакамітыя беларусы?

У доме Коласа паніка. У адной з рэдакцый яго папярэдзілі, што назаўтра могуць бамбіць. “Яшчэ заставаўся парсючок у хлеўчыку – дык бацька адкрыў дзверы і яго выпусціў, каб ён бег ужо. Што будзе, то будзе…”, згадваў Міхась Міцкевіч. Самі хаваюцца ў пограбе за домам у парку Горкага. Назаўтра згараць дзясяткі рукапісаў і фотаздымкаў. Сям’я паспее выехаць з Мінска на адным з апошніх цягнікоў.

Алена Аладава ратуе экспанаты: яна сабрала для Дзяржаўнай галерэі 2711 работ. Палотны вымаюць з рам і складаюць у скрыні – музею абяцалі транспарт для эвакуацыі. Але транспарт не прыйшоў. Даводзіцца ўсё кідаць і ратавацца. Слуцкія паясы схавалі ў дровы.

Хворы, змучаны допытамі Кузьма Чорны застаецца без працы двух гадоў: у першую бамбёжку згарэлі рукапісы раманаў і даследавання “Новай зямлі”.

Дом Ларысы Александроўскай зруйнаваны. Оперная спявачка забірае 10-гадовага сына з бальніцы пасля аперацыі на апендыцыт і дабіраецца з ім да Масквы: пешшу і спадарожнымі, без дакументаў, без грошай. Яе ледзь на арыштавалі ў Вязьме, прыняўшы за шпіёнку: выглядала падазрона – туфлі на абцасах, лёгкая сукенка і ордэн Леніна.

Пакуль Купала ў Каўнасе, у Мінску гараць яго архіў і бібліятэка. Праз тыдзень ён разам з жонкай выязджае ў Маскву на сваім “Шэўрале”.

Аркадзь Куляшоў бачыць, як гарыць дом, дзе жыў у маладосці з сябрамі – Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам (Таўбін ужо забіты НКУС; Астапенка знікне без звестак у 1944-м). Куляшоў пакінуў горад пешкі і ідзе ў Оршу.

Іван Мележ у войску: ён служыць з 1940-га. Другая сусветная для яго пачалася пад Растовам-на-Доне. Ужо ў ліпені ён атрымаў першае раненне – у правае плячо; праз год каля іншага Растова другое – зноў правае плячо. Гэтым разам асколак бомбы раздрабіў костку. Руку хацелі ампутаваць, але знайшоўся хірург, які яе выратаваў.

Хаім Суцін не змог выехаць з Францыі ў ЗША і ў 1943-м пад акупацыяй памірае ад язвы. Барыс Кіт хаваецца ад гестапа, але ў 1944-м яго ўсё-такі арыштуюць: месяц турмы і штоночы – чаканне расстрэлу. 13-гадовы Алег Лойка стане сябрам Саюза беларускай моладзі, бо папрасіла мама: там давалі форму, а ў дзіцёнка ўсё знасілася. Мулявіну 6 месяцаў; праз усё жыццё ён будзе ненавідзець дранікі: яны нагадвалі пра галодны час, калі елі бульбяное лушпінне і перамерзлыя клубні. Караткевіч гасцюе ў старэйшай сястры ў Маскве; эвакуацыя закіне яго ажно на Урал, і ўвесь час ён будзе спрабаваць уцячы на фронт.

Быкаву тры дні таму споўнілася сямнаццаць.
201 views11:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-15 16:57:43
15 чэрвеня 1812 года Полацкі езуіцкі калегіум стаў Акадэміяй. І гэта не шараговая дата.

Па-першае, калегіум — адна з найстарэйшых навучальных устаноў Беларусі. З улікам "акадэмічнага перыяду", яна адпрацавала 240 гадоў. А калі ахапіць усю гісторыю, да Полацкага ўніверсітэта, атрымаем 441 год.

Па-другое, стаўшы Акадэміяй, калегіум ператварыўся ў першую ВНУ на тэрыторыі сучаснай Беларусі. І адзіную. І толькі на 8 гадоў: у 1820-м езуіцкі ордэн забаранілі ў Расійскай імперыі, часткай якой мы з’яўляліся. Без езуітаў не стала і акадэміі, адпаведна.

Спачатку будынкі выкарыстоўвалі па прызначэнні: піярскае вучылішча, кадэцкі корпус; потым пачаўся цёмны перыяд 1944 — 2003: комплекс стаў адміністрацыяй, шпіталём, а потым грудай друзу.

З калегіумам звязаныя два #знакамітыя_беларусы: Марцін Пачобут-Адляніцкі (выкладчык у часы калегіума) і Ян Баршчэўскі (выпускнік акадэміі, што, дарэчы, адлюстравана ў кнізе "Шляхціц Завальня").

Ілюстрацыя: Акадэмія на гравюры 1860-х гг.
120 views13:57
Адкрыць / каментаваць
2021-06-08 17:49:15
Калі шукаеце новых уражанняў, а вядомыя мясціны надакучылі, прапануем кнігу “Каталіцкія кляштары XIV-XIX стагоддзяў у межах сучаснай Беларусі”.

Аўтар – Валер Міцкевіч, даследчык-энтузіяст, з якім мы рабілі матэрыял пра ДАКі Першай сусветнай вайны.

Кнігу можна спампаваць бясплатна: https://cloud.mail.ru/public/rJnJ/XuqsxKkrm

У ёй актуальная інфармацыя па кожным з кляштараў: калі і кім заснаваны/скасаваны, у якім стане цяпер, каардынаты аб'екта і фота (калі захаваўся).

Уводзіны ў "каталіцкую гісторыю" Беларусі, даведка па манаскіх супольнасцях (а іх было ажно 20), слоўнік спецыяльнай лексікі, індэксы асоб і месцаў.
139 views14:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-07 18:31:59
Споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння Элізы Ажэшкі.

Як піша Андрэй Хадановіч, "у сваіх шырокіх поглядах апярэджвала час і далёка выходзіла за стэрэатыпныя рамкі паводзін кансерватыўнага асяроддзя. Так, сама ініцыявала развод з мужам. Шмат гадоў пражыла па-за шлюбам і выйшла замуж толькі пасля смерці жонкі свайго партнёра".

За нелегальную (на думку расейскіх уладаў) выдавецкую дзейнасць яна жыла пад наглядам паліцыі, а да таго дапамагала паўстанцам Каліноўскага (далёка не толькі словам).

Прапануем звярнуцца да гісторыі Элізы Ажэшкі: на нашым сайце або паглядзець відэа на канале.
113 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-05 12:46:10
"Судзілоўскі пасяліўся ў рускай калоніі на востраве Оаху. Але неўзабаве захацеў самоты і цішыні, таму пераехаў на востраў Гавайі, дзе арандаваў 60 гектараў зямлі каля затухлага вулкана. Тут ён пабудаваў дом і вырошчваў каву, бананы, ананасы, апельсіны…"

Гісторыя Мікалая Судзілоўскага ў тэкставым варыянце на нашым сайце: haroshak.by/104sudz

Фота: 1901 год, мясцовая газета паведамляе пра ўстаноўчы сход нацыянальнай партыі Гаваяў — ініцыятывы Судзілоўскага (у загалоўку фігуруе як доктар Русэль).
117 viewsedited  09:46
Адкрыць / каментаваць
2021-06-04 19:01:17 Новы выпуск "Знакамітых беларусаў": расказваем пра Мікалая Судзілоўскага, беларуса, які стаў першым прэзідэнтам Гавайскіх астравоў, не пабаяўшыся супрацьстаяць ЗША у барацьбе за незалежнасць гавайцаў.



117 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-02 17:33:04
Адзіны гістарычны храм, які захаваўся ў Быхаве, – праваслаўная Свята-Траецкая царква 19 стагоддзя.

Заўважнай на фоне іншых помнікаў гісторыі яе робяць тры чыннікі.

Па-першае, гэта помнік драўлянага дойлідства, а іх з кожным годам менее (пару гадоў таму ў в. Рамні згарэў драўляны касцёл 19 ст.).

Па-другое, у Быхаве за час дзвюх войнаў разбурана шмат мураваных будынкаў, а драўляная царква ацалела.

І трэцяе: тут захоўваўся абраз Маці Божай Баркалабаўскай, створаны ў Баркалабаўскім манастыры недалёка ад Быхава. На захаванне абраз трапіў у год смерці Сталіна – у 1953-м. І заставаўся да 2008-га.

Сама царква закрывалася толькі аднойчы – у 1938 годзе – і ненадоўга: ужо ў час Другой сусветнай вайны дзейнасць храма аднавілася.

Паглядзець на храм з розных бакоў і ўжывую можна ў нашым падарожжы ў Быхаў (герой — музыка Максім Іўкін).

#ногіўрукі
111 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-06-01 18:29:26
Пасля заявы некампетэнтнай асобы пра тое, што «у нас в Беларуси не знают Беларусь, особенно молодежь», мы ўпэўніліся, што «Анкету падарожніка» трэба аднаўляць.

Абвяшчаем новы набор! То бок пошук герояў.

Калі вы актыўна падарожнічаеце па Беларусі або ведаеце такіх людзей, напішыце нам УКантакце альбо Instagram. І, вядома, перашліце гэты пост зацікаўленым асобам. Дзякуй!

Папярэднія героі «Анкеты»:

Сяргей Міхейчык (наведаў 100+ аб’ектаў)*
Юрый Паўлоўскі (200+ аб’ектаў)
Марына Фіронава (наведала 50 раёнаў)
Раман Брудскі (40 раёнаў)
Ягор Юркевіч (наведаў усе гарады Беларусі)

лічбы леташнія, як вы разумееце
113 views15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-05-29 16:38:57
1991 год. На галоўным мінскім праспекце чарговы раз мяняюць шыльды.

Вось у якім парадку цэнтральная вуліца Мінска абнаўляла сваю назву: Захар'еўская — Новы горад — Гаўпштрасэ — Адама Міцкевіча — Савецкая — Гаўпштрасэ — 25 Сакавіка — Савецкая — праспект Сталіна — Ленінскі праспект — праспект Скарыны — праспект Незалежнасці.

Цікава, якой будзе наступная.
(крыніца: @historynn)
143 views13:38
Адкрыць / каментаваць