Get Mystery Box with random crypto!

Адзіны гістарычны храм, які захаваўся ў Быхаве, – праваслаўная | Haroshak.by

Адзіны гістарычны храм, які захаваўся ў Быхаве, – праваслаўная Свята-Траецкая царква 19 стагоддзя.

Заўважнай на фоне іншых помнікаў гісторыі яе робяць тры чыннікі.

Па-першае, гэта помнік драўлянага дойлідства, а іх з кожным годам менее (пару гадоў таму ў в. Рамні згарэў драўляны касцёл 19 ст.).

Па-другое, у Быхаве за час дзвюх войнаў разбурана шмат мураваных будынкаў, а драўляная царква ацалела.

І трэцяе: тут захоўваўся абраз Маці Божай Баркалабаўскай, створаны ў Баркалабаўскім манастыры недалёка ад Быхава. На захаванне абраз трапіў у год смерці Сталіна – у 1953-м. І заставаўся да 2008-га.

Сама царква закрывалася толькі аднойчы – у 1938 годзе – і ненадоўга: ужо ў час Другой сусветнай вайны дзейнасць храма аднавілася.

Паглядзець на храм з розных бакоў і ўжывую можна ў нашым падарожжы ў Быхаў (герой — музыка Максім Іўкін).

#ногіўрукі