Get Mystery Box with random crypto!

Калі шукаеце новых уражанняў, а вядомыя мясціны надакучылі, пр | Haroshak.by

Калі шукаеце новых уражанняў, а вядомыя мясціны надакучылі, прапануем кнігу “Каталіцкія кляштары XIV-XIX стагоддзяў у межах сучаснай Беларусі”.

Аўтар – Валер Міцкевіч, даследчык-энтузіяст, з якім мы рабілі матэрыял пра ДАКі Першай сусветнай вайны.

Кнігу можна спампаваць бясплатна: https://cloud.mail.ru/public/rJnJ/XuqsxKkrm

У ёй актуальная інфармацыя па кожным з кляштараў: калі і кім заснаваны/скасаваны, у якім стане цяпер, каардынаты аб'екта і фота (калі захаваўся).

Уводзіны ў "каталіцкую гісторыю" Беларусі, даведка па манаскіх супольнасцях (а іх было ажно 20), слоўнік спецыяльнай лексікі, індэксы асоб і месцаў.