Get Mystery Box with random crypto!

Haroshak.by

Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by H
Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by
Адрас канала: @haroshak
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 75
Апісанне з канала

Гісторыя, краязнаўства, падарожжы па Беларусі, цікавыя факты.
Студыя Haroshak.by стварае відэапраекты, прысвечаныя беларускай культуры:
адукацыйныя ролікі "Знакамітыя беларусы",
падарожжы "Ногі ў рукі",
інтэрв'ю "Тры пытанні".
youtube.com/haroshak

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-12-08 20:15:16 Адвэнт - час чакання і падрыхтоўкі да Калядаў, які цягнецца чатыры тыдні. Гэты перыяд цяжка ўявіць без традыцыйных сімвалаў.


Рараты

Рараты - адмысловыя ранішнія імшы. Яны пачынаюцца да ўсходу сонца. У касцёле пануе цемра. Святло ліецца ад ліхтарыкаў і свечак, у руках парафіянаў, што ідуць у шэсці.
Пры першых гуках гімна "Хвала на вышынях Богу" запаляюцца жырандолі.
Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), што спяваецца на ранішніх імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
У Еўропе раратнія імшы вядомыя з VIII ст.

Адвэнтавы вянок

Распачаў гэты звычай нямецкі лютэранскі тэолаг Іаган Хінрых Віхер.
У 1839 годзе ён змайстраваў са старога кола вянок з 20 маленькімі і чатырма вялікімі свечкамі.
Кожны дзень дадавалася новая. Гэта было зроблена для дзяцей, якія былі ў Віхера на выхаванні.
Цяпер у адвэнтавы вянок устаўляюць чатыры свечкі, кожны тыдзень запаляюць новую.
Яго можна сустрэць ў пратэстанцкіх цэрквах, у касцёлах, у сем'ях, што чакаюць Раство

Адвэнтавы каляндар

Якімі толькі яны не бываюць! Адвэнт-каляндары з шакаладкамі, цацкамі, касметыкай, свечкамі, гарбатай і нават віном!
Такія прадукты для розных кампаній сталі вельмі камерцыйна выгоднымі.
Але першапачаткова каляндар з дапамогай цытат з Бібліі, малюнкаў і вершыкаў мусіў падрыхтаваць дзяцей да свята Божага Нараджэння.
Каляндары пачалі рабіць у ХІХ ст., а на пачатку ХХ ст. - выдаваць.
Вельмі хутка каляндары сталі папулярным па ўсім свеце.
Кожны з іх мае 24 акенцы, пранумараваныя ад 1 да 24. Акенцы мо або быць мудрагеліста схаванымі. Бываюць у выглядзе доміка, мястэчка, скарбонкі або ялінкі.

Рыхтуецеся да Калядаў? Якая традыцыі ёсць ў Вашай сям'і?
42 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 18:38:52
6 снежня прыгадваюць святога Мікалая.

Увечар напярэдадні ў Еўропе існуе звычай дарыць дзецям падарункі.

Часам з Мікалаем ходзяць Анёл і Чорт, паслухмяным дзецям Анёл дае прысмакі і цацкі, а непаслухмяных чорт "узнагароджвае" вуглём".

У Беларусі з савецкіх часоў гасцінцы носіць Дзед Мароз. Традыцыйна ў нас ніхто гэтага не рабіў, а Дзед прыходзіў толькі разам з Казой падчас каляднага абраду "Ваджэнне казы".

Барада, праўда, у яго была не з ваты, а з ільну або пянькі і маска з кары. Ён бавіў гаспадара хаты, куды завіталі гарэзнікі, гутаркай і частаваў адмысловым "нюхальным тытунём" - попелам з печкі.

У падзяку за такую прыемнасць гаспадар стараўся падпаліць бараду з Дзеду. Але ніхто ні на каго не крыўдаваў. Усе радаваліся і весяліліся!

Фотаздымак: https://www.denik.cz/regiony/mikulas-cert-andel-jablonec-20191202.html
35 viewsedited  15:38
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 19:31:07
Зіма - найлепшы час для адпачынку. Можна закруціцца ў коўдру, наліць гарбату ў любімы кубак, зайсці ў сеціва... і адкрыць суполку Haroshak.by!

Бо мы вяртаемся ў эфір! Будзем часцей вас бавіць цікавосткамі пра гісторыю і культуру Беларусі і здымаць відэа пра выбітных беларусаў. Не пераключайцеся!

Усім дабра і гарохавай кашы!

Фотаздымак: https://cookpad.com/ru/recipes/11278944-ghorokhovaia-kasha-s-kopchienostiami?fbclid=IwAR1ghK7Vc6mAi5K2Y7jSGwo1-IOZsEVPlDDegKvlJQYzI42RLGDskeiavpo
66 views16:31
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 16:40:02
У Беларусі пачаўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання, у межах якога «Вясна» публікуе гісторыі 15 выбітных беларусаў, загубленых смяротнымі выракамі.

Сярод іх – героі «Знакамітых беларусаў»: Палута Бадунова, Максім Гарэцкі, Кастусь Каліноўскі, Вацлаў Ластоўскі, Казімір Лышчынскі, Браніслаў Тарашкевіч.

(Не хочацца казаць, што нашая гісторыя – гісторыя смерцяў, але мы лічым, што гэтую яе частку памятаць неабходна.)
43 views13:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 20:31:57
«Немцы, каб выпрабаваць карнікаў з нашых людзей, прымушалі рабіць іх асабліва жудаснае. І ўжо калі ты сваю вёску расстраляў, дык табе давяраць будуць бязьмежна. Чыноўнікі, якія здрадзілі і заклалі свой народ — ім ужо апарат можа давяраць бясконца».

Да дня нараджэння Алеся Адамовіча:

«правілы жыцця» на Радыё Свабода.
ролік з серыі «Знакамітыя беларусы» або яго тэкставая версія.
63 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 16:06:44 Уладзімір Някляеў сёння адзначае 75-годдзе. Віншуем Уладзіміра Пракопавіча і з прыемнасцю згадваем сумеснае падарожжа ў Крэва.

Гэта ўнікальны выпуск, які цяжка назваць трэвэл-відэа — хутчэй, кінаэсэ, у якім Някляеў раскрыў горад праз сваю асобу, а сябе — праз драматычную гісторыю Крэва:



44 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 16:09:59 Крэва з Някляевым, Маладзечна з Садоўскім. Пра гарады і мястэчкі рэгіёна расказваюць знакамітасці

Лета – выдатная магчымасць, каб падарожнічаць па розных мясцінах.

А каб ведаць, што паглядзець у пункце прызначэння, лепш за ўсё распытацца ў мясцовых жыхароў.

Праект Haroshak.by стварыў падборку відэа, у якіх вядомыя людзі расказваюць пра блізкія ім гарады або мястэчкі. Па нашым рэгёне анлайн-экскурсію зладзілі:
Уладзімір Някляеў па Крэве,
Уладзімір Садоўскі па Маладзечне,
Таня Скарынкіна па Смаргоні,
Наталля Волкава па Радашкавічах,
Марына Варабей па Мядзелу.

Глядзіце відэа тут
46 views13:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 16:09:59 Небанальныя вандроўкі па Беларусі. Дзякуем @rh_by за пост!
51 views13:09
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 18:03:50
Захопленыя працай над ролікам пра Ластоўскага, прапусцілі народзіны Кузьмы Чорнага. Вось крыху пра асабістае (чаго вы, магчыма, не ведалі):

«З першай жонкай Зінаідай Кобрык Чорны пазнаёміўся ў 25 гадоў падчас літвечарыны ў Слуцку. Яна пісала вершы пад імем Іда Чырвань. Каханне ўспыхнула хутка – яны ажаніліся праз два месяцы пасля знаёмства.

Па ўспамінах сяброўкі Іды, Кузьма забяспечыў жонку ўсім: набыў ёй добрае паліто, чаравікі, сукенкі, капялюш. Абедалі ў рэстаранах. Ездзіла Іда толькі з рамізнікам – тагачасным конным таксі. А потым стала “дрэнна сябе паводзіць”, “завяла непрыгожыя знаёмствы”. Чорны пра гэта даведаўся і хацеў засіліцца. Сябры ўратавалі.

Але ёсць і іншая версія: гэта Чорны разлюбіў жонку, пазбягаў сустрэч з ёй і хацеў адкупіцца грашыма. Як бы там ні было, Іда вярнулася да бацькоў і яшчэ двойчы выходзіла замуж».
63 views15:03
Адкрыць / каментаваць
2021-06-25 18:01:47
Новы выпуск "Знакамітых беларусаў": Вацлаў Ластоўскі.

Стваральнік БНР, прэм'ер-міністр – і ініцыятар перавароту ў Радзе. Ад хлопчыка на паслугах у віннай краме праз працу ў "Нашай Ніве" дайшоў да ўласнага часопіса "Крывіч". Калі грошы скончыліся, ён паехаў з Літвы ў БССР, і гэта каштавала жыцця: яго "прызначылі" кіраўніком міфічнага "Саюза вызвалення Беларусі".

Пра палітычныя прыгоды Ластоўскага, літаратурную працу, погляды на гісторыю і жыццё ў 1930-я: глядзіце відэа на канале або чытайце тэкставую версію на сайце.
88 views15:01
Адкрыць / каментаваць