Get Mystery Box with random crypto!

Haroshak.by

Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by H
Лагатып тэлеграм-канала haroshak — Haroshak.by
Адрас канала: @haroshak
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 75
Апісанне з канала

Гісторыя, краязнаўства, падарожжы па Беларусі, цікавыя факты.
Студыя Haroshak.by стварае відэапраекты, прысвечаныя беларускай культуры:
адукацыйныя ролікі "Знакамітыя беларусы",
падарожжы "Ногі ў рукі",
інтэрв'ю "Тры пытанні".
youtube.com/haroshak

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2021-05-28 17:49:57
Выдавецкі дэтэктыў: гаспадыня супраць кухаркі.

Кніга "Літоўская гаспадыня" выйшла ў Вільні ў 1848 годзе ананімна – такой была воля аўтаркі Ганны Цюндзявіцкай. Праз пару гадоў Ганна памерла. Правы на кнігу засталіся ў выдаўца Адама Завадскага (з якім, дарэчы, супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч).

І апрача аўтарскіх правоў у Адама была жонка Вінцэнта. У перавыданнях “Гаспадыні” яна стала рабіць праўкі і дапаўненні, а праз 6 гадоў пасля поспеху кнігі сама выдала кулінарны збор (вядома, у Адама Завадскага). З назвай доўга не думалі: “Літоўская кухарка”. Кніга мела поспех: за 60 гадоў 15 перавыданняў. І аўтарства "Літоўскай гаспадыні" сталі прыпісваць Завадскай...

Падзякуем Адаму Мальдзісу, які вярнуў справядлівасць, давёўшы аўтарства Цюндзявіцкай. (І крыху Караткевічу.)

Хаця пасёння існуе блытаніна, "Літоўская гаспадыня" і "Літоўская кухарка" моцна розняцца. Праца Завадскай — зборнік рэцэптаў; твор Цюндзявікай — біблія лайфхакаў для небагатай шляхты канца ХІХ стагоддзя.
126 views14:49
Адкрыць / каментаваць
2021-05-26 17:59:59
Дакумент эпохі: "пальчыкі" Уладзіміра Дубоўкі ў следчай справе 1947 года.
117 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2021-05-26 13:50:35
Беларусь, 1926 год. Літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, напачатку жывое і гарачае, ператвараецца ў ідэалагічны адстойнік. Хаця ўголас у гэтым мала хто прызнаецца.

Апрача пяці пісьменнікаў і крытыка: Уладзімір Дубоўка, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Язэп Пушча, Кандрат Крапіва і Змітрок Бядуля выйшлі з "Маладняка" і 26 траўня заснавалі “Узвышша”. Яны хацелі мастацтва, а не лозунгаў.

“Узвышша” праіснавала 5 гадоў, мела свой часопіс, стала знакам якасці і скончыла кепска. Як, у прынцыпе, увесь белліт 1930-х.

Мы ж хочам нагадаць пра існаванне ролікаў, прывечаных узвышаўцам: Васілю Шашалевічу (трапіў пад справу СВБ, забіты ў лагеры ў 1941 годзе), Кузьму Чорнаму (старшыня "Узвышша", перажыў катаванні, але не дажыў да перамогі — памёр у 1944-м), Уладзіміру Дубоўку (нефармальны лідар, тая ж справа СВБ, 27 гадоў высылкі з лагерамі, выжыў і вярнуўся).
1.6K views10:50
Адкрыць / каментаваць
2021-05-21 17:18:55
Як выжыць пасля вайны, не заклаўшы ў ламбард апошнюю фамільную рэліквію?..

Папулярная кніга Ганны Цюндзявіцкай "Літоўская гаспадыня" магла б называцца і так. Яна выйшла ананімна ў 1848 годзе ў Вільні і шмат разоў перавыдавалася: пасля вайны 1812 года многія сем'і аказаліся ў бядотным фінансавым становішчы. Ганна падзялілася не толькі кулінарнымі рэцэптамі — яна дала людзям сапраўдныя лайфхакі.

У новым выпуску "Знакамітых беларусаў" расказваем галоўнае пра Ганну і "Літоўскую гаспадыню", як кнізе вярнулі сапраўднае аўтарства і якую ролю тут адыграў Уладзімір Караткевіч.

Глядзіце відэа на канале або чытайце скарочаны тэкставы варыянт на сайце.
150 views14:18
Адкрыць / каментаваць
2021-05-20 18:17:56
Вясёлы побыт "Нашай Нівы" ва ўспамінах Ластоўскага:

"Кантора была ў запушчаным стане і на першы погляд рабіла ўражанне складу макулатуры, якая ў постаці ўсякіх газет была звалена каля сцен і сторшылася на паліцах спамянёнай дашчанай шафы.

Наганялі нуду даўно не аднаўляныя і спрадвеку не апыляныя сцены. Паветра было прасычана кіслай вільгаццю, дымам ад жалезнай печкі, на якой пякліся прамочаныя наскрозь учора звечара чыесь камашы, і тут жа, у скавародцы, сквірчэлі скваркі, якія з вялікім адданнем асцярожна мяшаў пальцам чалавек з рыжаватай бародкай, у расхрыстанай кашулі і ў апорках на босую нагу, а другі, малады, паспешна апрануўся ў камізэльку над свайго роду мадэявым расцяганым ложкам, якое ад уходу рабіла ўражанне свежа сканаўшага на сцюдзёнай тундры вярблюда.

Незнаёмы над скваркамі быў А. Лявіцкі, незнаёмы пры ложку назваў сябе Янка Купала".

На фота Янка Купала ў рэдакцыі "Нашай Нівы" ў 1913 годзе.
136 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2021-05-20 15:16:07
Першы Дзень Волі: святкаванне Дня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гродна, 25 сакавіка 1919 года.
113 views12:16
Адкрыць / каментаваць
2021-05-18 13:37:17
Нам 4 гады! 18 траўня 2017 года выйшла першае відэа ў серыі "Знакамітыя беларусы", прысвечанае Сімяону Полацкаму.

З таго часу лік выпускаў пераваліў за сотню, у падарожным праекце "Ногі ў рукі" выйшла 36 выпускаў, у інтэрв'ю "Тры пытанні" — 26.

Мінулы год не быў просты, і тым не менш, мы паспелі:

выпусціць пяць "Анкет падарожнікаў"
зрабіць 12 "Знакамітых беларусаў"
даць інтэрв'ю на радыё
сустрэцца ў Баранавічах з удзельнікамі курсаў "МоваНанова"
стаць суаўтарамі кнігі пра "Жанчын, якія апярэдзілі час".

Планамі пакуль не дзелімся, але яны ёсць.
131 views10:37
Адкрыць / каментаваць
2021-05-17 18:23:39
Кніжныя лаўкі з’явіліся ў Слуцку ў 2019 годзе. Здавалася б, мілы арт-аб’ект, нічога выбітнага. Але вакол іх разгарнуўся цэлы дэтэктыў.

У жніўні лаўкі пафарбавалі, а ў верасні яны зніклі. Мясцовыя СМІ выдалі дзве версіі: паводле першай, людзі не дачакаліся, калі фарба высахне, і скарысталі лаўкі па прамым прызначэнні... Давялося рабіць наноў. Паводле другой, так было задумана: брусы знялі, каб дарабіць праект (падпісаць "кнігі"). Ісціна, падобна, недзе пасярэдзіне

Адна лаўка прысвечаная сусветнай класіцы, другая – беларускай літаратуры, трэцяя – мясцовым аўтарам.

#ногіўрукі
129 views15:23
Адкрыць / каментаваць