Get Mystery Box with random crypto!

Нам 4 гады! 18 траўня 2017 года выйшла першае відэа ў серыі 'З | Haroshak.by

Нам 4 гады! 18 траўня 2017 года выйшла першае відэа ў серыі "Знакамітыя беларусы", прысвечанае Сімяону Полацкаму.

З таго часу лік выпускаў пераваліў за сотню, у падарожным праекце "Ногі ў рукі" выйшла 36 выпускаў, у інтэрв'ю "Тры пытанні" — 26.

Мінулы год не быў просты, і тым не менш, мы паспелі:

выпусціць пяць "Анкет падарожнікаў"
зрабіць 12 "Знакамітых беларусаў"
даць інтэрв'ю на радыё
сустрэцца ў Баранавічах з удзельнікамі курсаў "МоваНанова"
стаць суаўтарамі кнігі пра "Жанчын, якія апярэдзілі час".

Планамі пакуль не дзелімся, але яны ёсць.