Get Mystery Box with random crypto!

Выдавецкі дэтэктыў: гаспадыня супраць кухаркі. Кніга 'Літоўск | Haroshak.by

Выдавецкі дэтэктыў: гаспадыня супраць кухаркі.

Кніга "Літоўская гаспадыня" выйшла ў Вільні ў 1848 годзе ананімна – такой была воля аўтаркі Ганны Цюндзявіцкай. Праз пару гадоў Ганна памерла. Правы на кнігу засталіся ў выдаўца Адама Завадскага (з якім, дарэчы, супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч).

І апрача аўтарскіх правоў у Адама была жонка Вінцэнта. У перавыданнях “Гаспадыні” яна стала рабіць праўкі і дапаўненні, а праз 6 гадоў пасля поспеху кнігі сама выдала кулінарны збор (вядома, у Адама Завадскага). З назвай доўга не думалі: “Літоўская кухарка”. Кніга мела поспех: за 60 гадоў 15 перавыданняў. І аўтарства "Літоўскай гаспадыні" сталі прыпісваць Завадскай...

Падзякуем Адаму Мальдзісу, які вярнуў справядлівасць, давёўшы аўтарства Цюндзявіцкай. (І крыху Караткевічу.)

Хаця пасёння існуе блытаніна, "Літоўская гаспадыня" і "Літоўская кухарка" моцна розняцца. Праца Завадскай — зборнік рэцэптаў; твор Цюндзявікай — біблія лайфхакаў для небагатай шляхты канца ХІХ стагоддзя.