Get Mystery Box with random crypto!

Як выжыць пасля вайны, не заклаўшы ў ламбард апошнюю фамільную | Haroshak.by

Як выжыць пасля вайны, не заклаўшы ў ламбард апошнюю фамільную рэліквію?..

Папулярная кніга Ганны Цюндзявіцкай "Літоўская гаспадыня" магла б называцца і так. Яна выйшла ананімна ў 1848 годзе ў Вільні і шмат разоў перавыдавалася: пасля вайны 1812 года многія сем'і аказаліся ў бядотным фінансавым становішчы. Ганна падзялілася не толькі кулінарнымі рэцэптамі — яна дала людзям сапраўдныя лайфхакі.

У новым выпуску "Знакамітых беларусаў" расказваем галоўнае пра Ганну і "Літоўскую гаспадыню", як кнізе вярнулі сапраўднае аўтарства і якую ролю тут адыграў Уладзімір Караткевіч.

Глядзіце відэа на канале або чытайце скарочаны тэкставы варыянт на сайце.