Get Mystery Box with random crypto!

Адвэнт - час чакання і падрыхтоўкі да Калядаў, які цягнецца ча | Haroshak.by

Адвэнт - час чакання і падрыхтоўкі да Калядаў, які цягнецца чатыры тыдні. Гэты перыяд цяжка ўявіць без традыцыйных сімвалаў.


Рараты

Рараты - адмысловыя ранішнія імшы. Яны пачынаюцца да ўсходу сонца. У касцёле пануе цемра. Святло ліецца ад ліхтарыкаў і свечак, у руках парафіянаў, што ідуць у шэсці.
Пры першых гуках гімна "Хвала на вышынях Богу" запаляюцца жырандолі.
Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), што спяваецца на ранішніх імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.
У Еўропе раратнія імшы вядомыя з VIII ст.

Адвэнтавы вянок

Распачаў гэты звычай нямецкі лютэранскі тэолаг Іаган Хінрых Віхер.
У 1839 годзе ён змайстраваў са старога кола вянок з 20 маленькімі і чатырма вялікімі свечкамі.
Кожны дзень дадавалася новая. Гэта было зроблена для дзяцей, якія былі ў Віхера на выхаванні.
Цяпер у адвэнтавы вянок устаўляюць чатыры свечкі, кожны тыдзень запаляюць новую.
Яго можна сустрэць ў пратэстанцкіх цэрквах, у касцёлах, у сем'ях, што чакаюць Раство

Адвэнтавы каляндар

Якімі толькі яны не бываюць! Адвэнт-каляндары з шакаладкамі, цацкамі, касметыкай, свечкамі, гарбатай і нават віном!
Такія прадукты для розных кампаній сталі вельмі камерцыйна выгоднымі.
Але першапачаткова каляндар з дапамогай цытат з Бібліі, малюнкаў і вершыкаў мусіў падрыхтаваць дзяцей да свята Божага Нараджэння.
Каляндары пачалі рабіць у ХІХ ст., а на пачатку ХХ ст. - выдаваць.
Вельмі хутка каляндары сталі папулярным па ўсім свеце.
Кожны з іх мае 24 акенцы, пранумараваныя ад 1 да 24. Акенцы мо або быць мудрагеліста схаванымі. Бываюць у выглядзе доміка, мястэчка, скарбонкі або ялінкі.

Рыхтуецеся да Калядаў? Якая традыцыі ёсць ў Вашай сям'і?