Get Mystery Box with random crypto!

Сёння Максіму Багдановічу спаўняецца 130 гадоў! Пра верш 'Па | Haroshak.by

Сёння Максіму Багдановічу спаўняецца 130 гадоў!
Пра верш "Пагоня"
З успамінаў Апалёніі Радкевіч "Беларуская хатка".
"Незабыўная сцэна аднэй прадкаляднай вечарніцы канца 1916 году. Смоліч запрасіў усіх сесьці. Усе разьмясьціліся ля сьцен пакою, слаба асьветленага з прычыны ваеннага часу.
− Я маю прачытаць вам верш, новы твор, − сказаў паважна. Тон голасу нізкі, прыцішана-значны.
− Аўтар прасіў не называць ягонага імя.
Паўза. Усе прыціхлі. Смоліч урачыста-ціха прачытаў "Пагоню".
Скончыў. У прыцемненым пакою панавала абсалютная ціша. Пасьля ўзрыў пытаньняў.
− Хто гэта? Хто? − Старэйшыя паўскаквалі зь месцаў.
− Гэта небывалае ў нашай... ды што ў нашай − у сусьветнай літаратуры. Хто гэта? Хто напісаў?
Акружылі Смоліча.
− Я зьвязаны словам, я не магу сказаць, пастарайцеся адгадаць.
− Прачытайце яшчэ раз. Гэта... гэта... − не знаходзіць слоў Ядвігін Ш.
Уселіся зноў, і цяпер ужо Смоліч не чытае, а пранікнёна дэклямуе. Заканчвае амаль скандуючы:
− "Старадаўняй Літоўскай Пагоні ні разьбіць, ні спыніць, ні стрымаць".
Зноў ціша.
− Гэта можа быць або Янка Купала, або... або наш Максім, − шырака расчыніўшы вочы, выпаліў нехта.
− Ён!
Усе ахнулі, змоўклі. А аўтар сядзіць у процілеглым канцы пакою, ледзь ухапляючы паветра сваімі сухотнымі грудзьмі.
Смоліч шырокім крокам падыходзіць да Максіма Багдановіча:
− Вось цяпер я маю права публічна прывітаць Вас з нованароджаным вялікім творам, − і тонкая рука Максіма згубілася ў буйной энэргічнай руцэ Смоліча, а затым і ўся ягоная постаць патанула ў шырокіх абдымках магутных Смолічавых рамёнаў".
Ці ведаеце, што дом, дзе была напісана "Пагоня", захаваўся? Гэты і іншыя факты шукайце ў выпуску "Знакамітыя беларусы"!