Get Mystery Box with random crypto!

Як звязаны знакаміты мастак і “міфалагічная вёска”? На мінул | Haroshak.by

Як звязаны знакаміты мастак і “міфалагічная вёска”?

На мінулым тыдні скансену ў Строчыцах споўнілася 45 гадоў.
Скансен - гэта музейная экспазіцыя пад адкрытым небам.
Назва паходзіць ад першай навуковай установы падобнага тыпу, адкрытай ў Стакгольме ў 1891 годзе.
Са шведскай мовы слова "скансен" перакладаецца як "абарончая сцяна, умацаванне".

Па тэматыцы экспазіцыі адрозніваюцца адна ад адной.
Яна можа быць прысвечана народнай архітэктуры або вайсковай тэхніцы, або эксперыментальнай археалогіі (калі навукоўцы аднаўляюць старажытныя тэхналогіі вырабу прадметаў побыту).

У Строчыцах стварылі сапраўдную вёску, якой ніколі б не магло існаваць, бо тут прадстаўлены будынкі з трох гістарычных рэгіёнаў Беларусі: (Цэнтральнай Беларусі, Паазер’я, Падняпроўе).
Акрамя дамоў ёсць школа, царква, млын, карчма, пуня, гумно, кузня.

Хаця скансен адносна малады, планы па яго арганізацыі былі яшчэ ў Фердынанда Рушчыца ў 1908 годзе! Перашкодзіла тады Першая сусветная вайна.