Get Mystery Box with random crypto!

6 снежня прыгадваюць святога Мікалая. Увечар напярэдадні ў | Haroshak.by

6 снежня прыгадваюць святога Мікалая.

Увечар напярэдадні ў Еўропе існуе звычай дарыць дзецям падарункі.

Часам з Мікалаем ходзяць Анёл і Чорт, паслухмяным дзецям Анёл дае прысмакі і цацкі, а непаслухмяных чорт "узнагароджвае" вуглём".

У Беларусі з савецкіх часоў гасцінцы носіць Дзед Мароз. Традыцыйна ў нас ніхто гэтага не рабіў, а Дзед прыходзіў толькі разам з Казой падчас каляднага абраду "Ваджэнне казы".

Барада, праўда, у яго была не з ваты, а з ільну або пянькі і маска з кары. Ён бавіў гаспадара хаты, куды завіталі гарэзнікі, гутаркай і частаваў адмысловым "нюхальным тытунём" - попелам з печкі.

У падзяку за такую прыемнасць гаспадар стараўся падпаліць бараду з Дзеду. Але ніхто ні на каго не крыўдаваў. Усе радаваліся і весяліліся!

Фотаздымак: https://www.denik.cz/regiony/mikulas-cert-andel-jablonec-20191202.html