Get Mystery Box with random crypto!

Захопленыя працай над ролікам пра Ластоўскага, прапусцілі наро | Haroshak.by

Захопленыя працай над ролікам пра Ластоўскага, прапусцілі народзіны Кузьмы Чорнага. Вось крыху пра асабістае (чаго вы, магчыма, не ведалі):

«З першай жонкай Зінаідай Кобрык Чорны пазнаёміўся ў 25 гадоў падчас літвечарыны ў Слуцку. Яна пісала вершы пад імем Іда Чырвань. Каханне ўспыхнула хутка – яны ажаніліся праз два месяцы пасля знаёмства.

Па ўспамінах сяброўкі Іды, Кузьма забяспечыў жонку ўсім: набыў ёй добрае паліто, чаравікі, сукенкі, капялюш. Абедалі ў рэстаранах. Ездзіла Іда толькі з рамізнікам – тагачасным конным таксі. А потым стала “дрэнна сябе паводзіць”, “завяла непрыгожыя знаёмствы”. Чорны пра гэта даведаўся і хацеў засіліцца. Сябры ўратавалі.

Але ёсць і іншая версія: гэта Чорны разлюбіў жонку, пазбягаў сустрэч з ёй і хацеў адкупіцца грашыма. Як бы там ні было, Іда вярнулася да бацькоў і яшчэ двойчы выходзіла замуж».