Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-06-11 11:56:19
Комік Слава Камісаранка анансаваў чарговы дабрачынны канцэрт у падрытмку Украіны

Калі? 15 чэрвеня 20.00

Дзе? Варшава, Klub Komediowy (Nowowiejska 1)

Квіткі

Таксама ёсць магчымаць зрабіць данат на падтрымку Украіны без набыцця квітка.

#BelarusWithUkraine
141 views08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 18:45:19
Украінскі пісьменнік і дыпламат Сяргей Баршчэўскі выступіў у абарону беларушчыны

На партале obozrevatel з'явіўся яго тэкст “Ці павінен Быкаў адказваць за Лукашэнку”.

Некаторыя грамадскія дзеячы Украіны, кажучы пра хуткую дэрусіфікацыю школьнай праграмы па замежнай літаратуры, пачалі прапаноўваць разам з расійскімі аўтарамі выкрасліць са спісаў для чытання і беларускіх класікаў - Купалу, Быкава і Законнікава. Аднак, на думку спадара Баршчэўскага, гэтага рабіць няварта:

Выдаленне беларускіх аўтараў з праграм было б у лепшым выпадку глупствам, а ў горшым - правакацыяй. Абодва варыянты спадабаліся б Лукашэнку і яго маскоўскім куратарам”.
175 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 16:00:22
Беларусы дапамагаюць украінцам ратаваць унікальныя архівы этнаграфічных запісаў музыкі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавёў дудар, этнограф Яўген Барышнікаў, які застаецца ў Львове.

Гаворка ідзе пра ўнікальную калекцыю матэрыялаў, што захоўваецца ў Лабараторыі музычнай этналогіі пры Львоўскай кансерваторыі.

Адпачатку вайны супрацоўнікі Лабараторыі заняліся ратаваннем архіўных матэрыялаў і заліўкай іх у аблочныя сховічшы. Цэлы дзьвіж тут з гэтай нагоды. Вялікая колькасць касет і бабінаў з каштоўнымі запісамі фальклору 1950-1990-х гадоў не былі раней алічбаваныя. Гэта не унікальная сітуацыя: на жаль, усім такім установам звычайна бракуе людзей і рэсурсаў на падобную працу. То разам з іншымі валанцёрамі далучыўся да алічбоўкі па меры сіл”, – піша Яўген.

Таксама ён зазначае, што для алічбоўкі архіваў атрымалася нават даставіць у Львоў два прафесійныя апараты. Іх у якасці гуманітарнай дапамогі Украіне перадало Польскае радыё.

#BelarusWithUkraine
176 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 14:45:14
"Выявілася, што ў турме нашмат страшней, чым на фронце"

Дзяніс Урбановіч - добраахвотнік беларускага палка Каліноўскага. Нядаўна ён атрымаў кантузію і тва тыдні правёў у шпіталі. Але спадзяецца, што хутка ўжо будзе "на перадку", змагацца з ворагам Украіны і Беларусі.

Паслухайце яго расповед - там ёсць слушная парада для ўсіх беларусаў, як абараніцца ад расійскай акупацыі.
151 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 13:09:46
Беларуская фундацыя BYSOL - прыклад супольнай дапамогі і салідарнасці

У 2020 годзе ініцыятыва была створаная для дапамогі беларусам, што пацярпелі ад рэжыму, а з лютага 2022 фонд падтрымлівае і ўкраінцаў.

За час вайны BYSOL:

Сабралі каля 500 000 еўра для Украіны
Закупілі і даслалі ў зону баявых дзеянняў больш за 20 адзінак тэхнікі
Арганізоўваюць дастаўку гуманітарных грузаў
Стварылі службу псіхалагічнай падтрымкі для жанчын BYSOL_women

Глядзіце ролік пра дзейнасць фундацыі, створаны ў межах кампаніі BelarusWithUkraine. Абавязкова дзяліцеся ім у сацсетках і памятайце: салідарнасць - наша зброя. Разам пераможам!

Падтрымаць Украіну
227 viewsedited  10:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 11:28:45
На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю пра тое, каб замежныя добраахвотнікі, якія абараняюць Украіну, маглі атрымліваць грамадзянства ў паскораным рэжыме

З першага дня вайны Украіну абараняе ўжо больш за дзве тысячы беларусаў. Гэта самая вялікая колькасць замежных добраахвотнікаў. Згодна з заканадаўствам, у выпадку, калі вайсковец трапіць у палон, абмен адбываецца з дзяржавай, грамадзянінам якой той з'яўляецца.

У Беларусі ж згодна з Крымінальным кодэксам палоннаму могуць прысудзіць пажыццёвы срок, а ў горшым выпадку - смяротнае пакаранне.

Падпісаць петыцыю могуць грамадзяне Украіны і замежнікі, якія маюць электронны лічбавы подпіс, ІНН і картку ад украінскага банку.
180 views08:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 19:45:29 Чарговая прэм'ера ад Маргарыты Ляўчук, прысвечаная Украіне

Інтэрпрэтацыя верша беларускай паэткі Ганны Комар “Я чую Украіну”.

Ганна: “Я напісала гэты верш у першы тыдзень пасля 24 лютага, з Лондана. Днямі і начамі я сачыла за стужкай сваіх знаёмых і блізкіх, з некаторымі мы пастаянна трымалі сувязь. Для курса па паэзіі мне патрэбна было напісаць верш, у якім я б перадала гукі Лондана, але ўсё, што я чула, адгукалася мне вайной.

У верш я ўключыла фрагменты нашых размоваў, а таксама іх публікацыі ў сацыяльных сетках, таму што я не была ўнутры вайны і не мела права гаварыць пра яе па-іншаму, як перадаючы іх досвед”.

Ужо праз 15 хвілін! Далучайцеся, глядзім разам!
541 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 16:04:31
"Беларускі супраціў сыграў выбітную ролю ў аперацыі па абароне Кіева - за гэта нізка кланяюся беларусам. Я лічу, што гэта людзі высога ўзроўню мужнасці, яны неаднаразова на працягу апошніх двух гадоў гэта паказвалі і я думаю, прадэманструюць яшчэ шмат разоў", - дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч.

Крыніца: Arestovich / Official
Відэа цалкам
135 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 14:06:28
Хутка ў Беларусі пачнецца суд па справе "рэкавых партызанаў"

У першыя дні вайны жыхары Светлагорска вырашылі перашкодзіць перасоўванню расійскай ваеннай тэхнікі. Фігуранты справы прызнаныя палітвязнямі. Іх абвінавачваюць па артыкуле "Акт тэрарызму" за падпал рэлейнай шафы ля чыгункі.

Усе трое былі знаёмыя паміж сабой даўно. У Дзяніса Дзікуна на волі засталася дзяўчына, у Дзмітрыя Равіча - дзве маленькія дачкі, у Алега Маўчанава - два сыны і дачка.

Брат Дзяніса Дзікуна распавёў, што раней той не выказваў сваю пазіцыю, не ўдзельнічаў у пратэстах 2020. Займаўся спортам, ездзіў зарабляць у Расію. "Рэйкавую вайну" яны не абмяркоўвалі, але брат Дзяніса лічыць, што вайна Расіі супраць Украіны паўплывала на рашэнне актыўна дзейнічаць:

"Яны хацелі хоць якім чынам дапамагчы Украіне, спыніць гэтую тэхніку. Па справе "рэйкавых партызанаў" праходзяць 11 чалавек. Зараз будуць судзіць першых трох. Для мяне яны - героі. Яны не сядзелі на месцы, паспрабавалі хаця б нешта зрабіць".

Крыніца: Флагшток
144 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 12:14:28 Беларусы ў Сілах спецыяльных аперацый Украіны не будуць асобным падраздзяленнем

Пра гэта распавёў заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба. Напярэдадні стала вядома, што першая група байцоў беларускага палка "Пагоня" падпісвае ці ўжо падпісала кантракты з ССА Украіны. У ССА служыў Аляксей "Тур" Скобля, які загінуў 13 сакавіка 2022-га, абараняючы Кіеў. Беларускага вайскоўца пасмяротна узнагародзілі зоркай Героя Украіны.

"На сённяшнім этапе гэта не будзе асобнае падраздзяленне. Адмыслова іх разаб'юць на невялікія групкі і далучаць ужо да больш вопытных украінцаў. Калі яны пройдуць, атрымаюць гэты ўжо досвед, то паабяцана, што ў канцы іх збяруць у адзін полк. І яны будуць усе разам. На мой погляд, гэта вельмі разумна", - кажа Сяргей Бульба.

Глядзець размову на БЕЛСАТ NEWS
162 views09:14
Адкрыць / каментаваць