Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-06-04 13:10:10
Дабрачынны сольны канцэрт Юрыя Стыльскага з гурта "Дай Дарогу!" у Варшаве

Калі? Сёння! 19:00

Дзе? Клуб Remont (Waryńskiego 12a)

Квіткі: 50 злотых наяўнымі на ўваходзе
136 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 11:41:22
Страва на выходныя - халаднік

@marika.lois падзялілася рэцэптам.

Пішыце ў каментарах, як вы гатуеце гэты летні суп. Бо, вядома, у кожнай сям'і свой рэцэпцік
133 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 16:45:49
Куды трапляюць медыцынскія наборы для дапамогі жанчынам, што адпраўляюць беларусы ва Украіну

Дапамогу атрымаў "Центр волонтерства та захисту", які размяркоўвае медыкаменты па медыцынскіх складах у розных кутках Украіны.

"Мы размяркоўваем дапамогу па рэгіянальных і абласных бальніцах з прыфрантавых рэгіёнаў, з якімі працуем на сталай аснове па запытах і дзе маецца гінекалагічнае аддзяленне. Каробкі перадаем загадчыкам гінекалагічных аддзяленняў асабіста ў рукі", - распавядае адна з супрацоўніц арганізацыі.

Дактары перадаюць падзякі ўсім, хто паўдзельнічаў у зборы для жанчын

Падтрымаць жанчын ва Украіне
41 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 13:40:55
Новыя мастацкія прысвячэнні сабаку Патрону

"Патрон і яго ўзнагарода Palm Dog" - малюнак беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай. Нядаўна Патрон атрымаў прыз у катэгорыі Humanitarian на Канскім кінафестывалі. Незадоўга да гэтага Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў Патрона медалём «За самаахвярную службу».

Вышыўка "Песик Патрон" ад украінскай майстрыцы па ілюстрацыі Вольгі Якубоўскай. Работу можна набыць, прыбытак ад продажу пойдзе на дапамогу УСУ.

#BelarusWithUkraine
98 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 11:28:59
Ужо роўна 100 ДЗЁН слова “вайна” з’яўляецца для нас рэчаіснасцю. За гэты страшны час яна знішчыла гарады, жыцці, незваротна змяніла мільёны лёсаў.

“Што такое вайна?”
- гэтае няпростае пытанне мы задалі беларускім, украінскім творцам, грамадскім дзеячам, пашукалі таксама адказаў у адкрытых крыніцах.

Вынікамі дзелімся ў межах кампаніі BelarusWithUkraine.

Вядома, асацыяцыя з вайной у кожнага свая. Дадавайце свае варыянты фармулёвак у каметарах, каб нашых галасоў супраць гэтай жудаснай пачвары станавілася больш.
464 views08:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 17:15:11
Сябры! Давайце паглядзім, якім складам мы тут сабраліся

Раскажыце нам, калі ласка, адкуль вы чытаеце навіны кампаніі салідарнасці BelarusWithUkraine
Anonymous Poll
31%
я беларус/ка, чытаю вас з Беларусі
4%
я беларус/ка, чытаю вас з Украіны
56%
я беларус/ка, чытаю вас з Еўразвязу, Грузіі, Малдовы
0%
я ўкраінец/ка, чытаю вас з Украіны
1%
я ўкраінец/ка, чытаю вас з Еўразвязу, Грузіі, Малдовы
8%
іншы варыянт (напішыце колькі слоў у каментарах)
78 voters116 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 15:47:41
Дабрачынны стэндап-канцэрт “Беларусы супраць вайны” пройдзе ў Варшаве

На гэты раз на сцэну разам з вядомым комікам Славам Камісаранкам выйдуць таксама Максім Канавал, Андрэй Райн, Міша Ільін і Ягор Анісімаў.

Калі? 6 чэрвеня
Дзе? Bazar klub (Jagiellońska 13)

Квіткі

Таксама на сайце ёсць магчымасць зрабіць наўпроставы данат у падтрымку Украіны.

#BelarusWithUkraine
134 views12:47
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 14:16:47
Больш за 1000 добраахвотнікаў у складзе палка Каліноўскага абараняюць Украіну

Глядзіце відэа ад @bjapru, якая распавядае, што робяць беларусы пад сапраўдным беларускім сцягам

#BelarusWithUkraine
147 views11:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 11:20:57
Беларускі валанцёр - гэтае словазлучэнне ўжо можна лічыць сінонімам "салідарнасці"

З першых дзён вайны беларусы ўключыліся ў дапамогу ўкраінцам. У Польшчы, куды наплыў уцекачоў быў найбольшы, валанцёры працавалі на вакзалах, памежных пераходах, 24/7 дапамагалі інфармацыйна ў тэматычных чатах. Нягледзячы на розную рэакцыю наконт паходжання з Беларусі, амаль усе валанцёры кажуць: "Я проста не магу не дапамагаць".

Глядзіце відэаролік, створаны ў межах кампаніі BelarusWithUkraine, паказвайце яго сябрам, дзяліцеся гэтым відэа ў сацсетках! Хай добрыя справы беларусаў натхняюць на добрыя ўчынкі і ўзмацняюць нашае сяброўства з украінцамі.

#BelarusWithUkraine
169 views08:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 18:05:00 Чым Русь падобная да канструктара Lego?

Найперш тым, што яе землі, цяпер разабраныя на “частачкі”, як і канструктар, розныя ўладары спрабуюць сабраць у пэўную вялікую фігуру. Цягам стагоддзяў дзяржаўцы рабілі захады, каб аб’яднаць землі былой Русі пад сваёй уладай. Расія спрабуе гэта зрабіць нават у ХХІ стагоддзі!

Але сама логіка гісторыі падказвае, што ў яе нічога не атрымаецца. Чаму?

Адна з прычын таму – землі былой Русі настолькі розныя і жывуць на іх людзі настолькі не падобныя адно да аднаго, што нават сама ідэя іх яднання ў межах адной умоўнай дзяржавы падаецца вар’яцтвам.

Больш падрабязна пра канструктар “Русь” і прычыны немагчымасці яго сабраць расказвае беларускі гісторык Цімох Акудовіч у новым выпуску праграмы "Вусы Скарыны".
115 views15:05
Адкрыць / каментаваць