Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 30

2022-04-18 14:00:10
Праваабаронца, арганізатарка арт-імпрэзаў з Беларусі Таццяна Гацура-Яворская тайнымі сцежкамі ўцякла з радзімы ва Украіну, ратуючыся ад палітычнага пераследу

Цяпер яна знаходзіцца ў Львове, дзе разам з іншымі беларускімі валанцёрамі распрацоўвае ініцыятывы дапамогі параненым салдатам.

У госці да Таццяны Гацуры-Яворскай і Аліны Рудзінай, кіраўніцы беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Львове, чыя кватэра ў час вайны сталася сапраўдным прытулкам, завітаў карэспандэнт @belsat Дзяніс Дудзінскі.

Глядзець на youtube

#BelarusWithUkraine
278 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 10:44:45
Беларускія ціктокеры @prostymislovami у Кіеве запісваюць файныя відэа на актуальныя падзеі

Дарэчы, ролікі з пазнакай #BelarusWithUkraine ужо паглядзелі 1,5 мільёна разоў!



#BelarusWithUkraine
292 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 14:15:00
Ксёндз Вячаслаў Барок: “Калі я кажу пра радасць Вялікадня, гэта не значыць, што я не перажываю з-за таго, што гінуць людзі, ці беларусы не могуць вярнуцца дадому. Але гэта не можа забраць у мяне надзею на тое, што дабро возьме верх”.

@zerkalo_io пагутарыла з беларускім святаром у Варшаве, ксяндзом Вячаславам Барком пра Вялікдзень падчас вайны, пачуццё віны і дапамогу іншым як шлях да радасці.

Зло знішчае нас. Калі ты сумняваешся, проста пачні дапамагаць іншым. Я заўсёды параўноўваю людзей, якія задаюць пытанне: “А што рабіць?”, з тымі, хто нешта робіць. Калі я прыходжу да сваёй парафіі і сустракаюся з валанцёрамі, якія працуюць з украінскімі бежанцамі, або беларусамі, якія вымушаны былі пакінуць радзіму, то я не чую ад іх пытання: “Што рабіць?” Я адчуваю іх задавальненне ад таго, што яны робяць нешта добрае. Бачу ў іх вачах надзею на светлыя перамены. Таму, калі хочаш увайсці ў атмасферу радасці, дапамагай.

Чытаць цалкам

#BelarusWithUkraine
305 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-17 11:49:43
“За два апошнія дзесяцігоддзі з'явіліся важныя беларускія пераклады твораў сучаснай украінскай літаратуры, а некаторыя прозвішчы людзей з першага шэрагу гэтай літаратуры сталі напаўняцца сякім-такім зместам і для беларускага чытача”

Калі захацець пазнаёміцца з украінскай літаратурай праз беларускія пераклады, то чаго спадзявацца? Што і каго ў нашым стагоддзі перакладалі беларусы з літаратуры краіны, якая цяпер змагаецца за сваё выжыванне і, як думае шмат хто, адначасова за выжыванне Беларусі як незалежнай дзяржавы?

Агляд беларускіх перакладаў твораў украінскай літаратуры на @radiosvaboda прапануе Ян Максімюк.

Чытаць цалкам

#BelarusWithUkraine
285 viewsedited  08:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 17:59:42
Новая падборка работ беларускіх мастакоў для Украіны

Творцы: @s.dzemidovich @lilia_kvatsabaya @klin_illustrator @cactuss.art @annata.bartos

#BelarusWithUkraine
9.2K views14:59
Адкрыць / каментаваць