Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 29

2022-04-20 16:45:18
Выказалася супраць вайны - страціла працу

У Гомелі за антываеннае выказванне звольнілі настаўніцу рускай мовы і літаратуры.
Гэта адбылося ў гарадской школе №62, піша @flagshtok.

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Аксана Чачоткіна выказалася супраць вайны, якую пачала Расія ва Украіне. Пра гэта адміністрацыі навучальнай установы паведаміла вучаніца 10 класа. У выніку настаўніцу змусілі звольніцца “па згодзе бакоў” за месяц да заканчэння навучальнага года.

#BelarusWithUkraine
207 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 15:01:45
Планы на выходныя: бавім час цікава і з карысцю

22-23 красавіка ў польскім Хожуве пройдзе Фестываль славянскай культуры.
Гасцей фэсту чакаюць выступленні музыкаў, лекцыі культуролагаў, заняткі, майстар-класы ад беларускіх, польскіх і ўкраінскіх творцаў.

У лайн-апе канцэртаў сэты беларускіх і польскіх рок-гуртоў: Znich, Dzieciuki, Łysa Góra, Ga-Ga Zielone Żabki, Kundle, Merkfolk. На фестывальнай пляцоўцы будуць працаваць крамы рамеснікаў, мастацкія выстаўкі.

Уваход у культурную частку ў суботу (з 12 да 17 гадзін) бясплатны.
Квіткі на канцэрты: 30 злотых – аднадзённы ўваход, 50 злотых – двухдзённы.
Падрабязней пра фестываль, квіткі і падтрымку

Сабраныя з данатаў і квіткоў грошы пойдуць на дапамогу ўцекачам з Украіны.

#BelarusWithUkraine
234 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 12:40:11
Беларуска Ксенія Гладзенькая была валанцёрам у вёсцы пад Чарнігавам, куды не даязджае гуманітарная дапамога. Там дзяўчына дапамагала развозіць ежу і лекі.

Пра тое, што яна пабачыла ў вёсцы, якая перажыла аблогу расейскіх войскаў, Ксенія расказала @nashaniva.

Ежу ў тым сяле гатуюць на вогнішчы ці ў старых печах, калі такія яшчэ захаваліся ў некага дома. Была ў падвале, дзе працуе фельчарка, туды да яе прыходзяць пацыенты, яна іх аглядае. І там вельмі сыра і холадна, але ж там нават ложкі стаяць, то бок дзяўчаты там спяць.

Людзі не хочуць з’язджаць з Чарнігава, бо гэта іх родны горад, іх радзіма. Чаму яны павінны з’язджаць? Няхай, як яны кажуць, сыходзяць рашысты.

У мяне захоўваецца меркаванне, што тое, што тут адбываецца, - гэта барацьба дыктатуры супраць дэмакратыі, і Украіна змагаецца за ўсіх нас. Таму мы павінны дапамагаць ёй, наколькі гэта магчыма. Падзе крамлёўскі рэжым - аўтаматам падзе і беларускі.

Чытаць цалкам

#BelarusWithUkraine
214 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 11:06:00
Беларусы стварылі платформу псіхалагічнай падтрымкі WEMAYHELP2.0 для пацярпелых ад вайны ва Украіне

Спецыялісты праекта аказваюць бясплатную дапамогу па трох напрамках: псіхатэрапія, коучынг, цялесна-арыентаваныя практыкі.

Псіхолагі дапамагаюць суладаць з непакоем, страхам, панікай, пачуццём віны, стыду, крыўдай, нянавісцю.
Коучы дамапогуць вырашыць пытанні самарэалізацыі, збудаваць планы на кожны дзень і на будучыню, знайсці кропкі апоры, новыя мэты і сэнсы, вярнуць працаздольнасць і эфектыўнасць.
Цялесныя практыкі дапамагаюць суладаць с заціскамі ў целе і рэакцыямі арганізму на працяглы стрэс.

Платформа дае доступ да трох бясплатных сесій - у аднаго спецыяліста ці ў розных.

Атрымаць дапамогу

#BelarusWithUkraine
411 views08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 18:17:06
У Варшаве працуе бясплатная крама, арганізаваная беларусамі, куды кожны дзень звяртаецца больш за 500 украінцаў

FreeShop Fundacja “ŻYVI”
- раней FreeShop "Partyzanka" - склад з адзеннем і рэчамі, які паўстаў з падачы валанцёрскай ініцыятывы Partyzanka для дапамогі беларусам, якія былі вымушаныя ўцякаць у Польшчу праз палітычны пераслед. З пачаткам вайны ва Украіне склад стаў дапамагаць прадуктамі і рэчамі ўцекачам з Украіны.

Кожны дзень па падтрымку звяртаецца каля 200 сем'яў. Таксама са склада адпраўляецца гуманітарная дапамога ў населеныя пункты Украіны і амуніцыя для батальёна Каліноўскага.

На склад заўсёды патрэбна ежа: крупы, макароны, сасіскі, кансервы, малако, цукар, мука, пячэнне, батончыкі, кава, гарбата.

Прадукты можна прынесці на склад па адрасе Warszawa, ul. Rzymowskiego, 36 ці падтрымаць ініцыятыву грашовым пералікам:
Фонд "Żyvi"
REGON 520834168
NIP 5242931130
Numer rachunku: PL 45 1140 2004 0000 3802 8205 7895
Paypal

#BelarusWithUkraine
271 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 13:45:33
Украінская паэзія моцна адгукаецца ў беларускім сэрцы

Паслухайце верш Лесі Украінкі "Надзея" па-ўкраінску і па-беларуску ў выкананні Дар'і Роскач



#BelarusWithUkraine
262 views10:45
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 12:20:00
У Кіеве назавуць сквер у гонар Кастуся Каліноўскага

«Добрая навіна згубілася на абшарах глабальнай сеткі ў сувязі з нападам на Украіну расейскіх войскаў. Але скверу Кастуся Каліноўскага быць! Такое рашэнне прыняла Комісія з питань найменувань Кіеўскай дзяржадміністрацыі. Цяпер афіцыйна. Засталося зацвердзіць мясцовым дэпутатам», – грамадскі актывіст Валерый Сляпухін, які займаўся пытаннем увекавечання памяці лідара вызваленчага паўстання 1863 году.

Сквер у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэнні вуліц Гарадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне.

Крыніца: Штодзень

#BelarusWithUkraine
267 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 20:00:00
Пакуль у табе жыве твая прага,
пакуль цябе трымаецца вера,
і сонца плыве з дакладнасцю птаха,
і час крадзецца з пільнасцю звера.

Край ліхаманіць вакзальнай аблавай.
Цёплыя рукі і ў снежань дарогі.
Радзіма баліць перабітаю лапай
шчаняці, што рвецца з начное аблогі.

(c) Сяргій Жадан

Яшчэ больш балючай украінскай ваеннай паэзіі нашых дзён - у лекцыі паэта, перакладчыка, выкладчыка Андрэя Хадановіча.

“Абсалютная большасць працытаваных тут вершаў напісаная пасля расейскай агрэсіі 24-га лютага, у гэтым сакавіку і красавіку, і перакладалася на беларускую па гарачых слядах. Два вершы Сяргія Жадана напісаныя пасьля агрэсіі 2014-га году”, - піша Андрэй Хадановіч у пасце-прадмове да новага выпуску свайго youtube-праекта.

Падрыхтуйцеся: будзе многа вершаў, будзе шмат шчырасці і болю.

Глядзець
276 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 17:30:00
Паліна Бродзік, каардынатарка Free Belarus Center, ініцыятывы, створанай ва Украіне для дапамогі беларусам, расказала @radiosvaboda, чым жыве арганізацыя сёння

Мы заўсёды імкнемся будаваць масты паміж нашымі краінамі і людзьмі. Мы не будзем працаваць выключна для беларусаў. Цяпер нашы праграмы будуць накіраваныя на тое, каб збліжаць далей беларусаў і ўкраінцаў.

Адкрылі офіс у Варшаве. Аднак кіеўскі офіс застаецца на месцы, львоўская каманда таксама. На наступным тыдні плануем адкрыць каворкінг на базе варшаўскага офісу, куды змогуць прыходзіць актывісты з Беларусі і Украіны, людзі, якім патрэбна пляцоўка для працы.

Не менш за 3,5 тысячы чалавек выехала нашымі эвакуацыйнымі аўтобусамі. Гэта і беларусы, і ўкраінцы, і нігерыйцы. На нашых аўтобусах могуць перамяшчацца і ўкраінскія мужчыны. Едуць людзі з хатнімі жывёламі. У зваротным кірунку вязём гуманітарную дапамогу. Сёння адпраўляем ва Украіну некалькі партый аптэчак і турнікетаў, дапамогу жанчынам, якія пацярпелі ад сэксуальнага гвалту.

Чытаць цалкам
271 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 15:27:55
Беларус Алексей Скобля - Герой Украіны пасмяротна. Коштам свайго жыцця ён уратаваў украінскіх спецназаўцаў.

Каля вёскі Машчун Аляксей быў моцна паранены ў сцегнавую артэрыю. На ўсе спробы пабрацімаў дамагчы ваяр цвёрда адказваў: "Адставіць! Я прыкрыю! Адыходзьце!"

Герой загінуў са зброяй у руках, да апошняга ўздыху прыкрываючы пабрацімаў.

Крыніца: інстаграм Міністэрства Абароны Украіны

#BelarusWithUkraine
276 views12:27
Адкрыць / каментаваць