Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-07-05 13:20:57
Belarus Free Theatre зладзіў паказ спектаклю "Верабейка" для ўкраінскіх уцекачоў у Лондане

Менеджэрка тэатру Святлана Сугака пра падзею:

Нам прыйшоў запыт на некалькі ільготных альбо бясплатных квіткоў ад жанчыны, якая займаецца ўкраінскімі бежанцамі. Але на спектаклі ўжо быў sold out. Вырашылі сыграць для іх у свой выходны.

Потым мы ўбачылі спіс тых, хто прыйдзе. Там былі толькі жаночыя імёны. У галаве праскочыла пытанне: "Дзе іх мужчыны?". Адказ відавочны - яны на вайне. Тады я зразумела, што гэта будзе незвычайны спектакль. Так і атрымалася.

Нарэшце, з моманту нашага ад'езду з Беларусі, мы гралі для сваіх гледачоў. Не патрэбен быў тлумач: спектакль на беларускай мове і трасянцы - украінцы выдатна разумеюць нас. Яны смяюцца з нашых жартаў, плачуць ад нашых гісторый. Спектакль пра вайну. Тую, якая была. Ці тую, якая ёсць. Некаторыя выходзяць у слязах з залі, даюць сабе другі шанец, але зноў выходзяць. Занадта блізка і балюча.

Гэта быў самы важны спектакль з серыі. Мы былі разам са сваімі людзьмі.
199 views10:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 11:59:56
Беларуская спявачка і кампазітарка Ірэна Катвіцкая стала пераможцай украінска-брытанскага конкурсу Golden Time Talent. Яна атрымала два дыпломы І ступені - у намінацыях “Фолк вакал” і “Кампазітар. Вакальная музыка”.

Мэта конкурсу - пошук выключных талентаў і прадастаўленне ім магчымасці прадэманстраваць сябе.

Адметна, для для ўдзелу ў гэтым прадстаўнічым міжнародным творчым форуме Ірэна Катвіцкая абрала песні ў аўтэнтычным беларускім гучанні.

“У намінацыі “Фолк вакал” я прадстаўляла баладу пра каханне з Паазер'я “Сілязенька”, для намінацыі “Кампазітар” абрала песню са свайго альбома “Этна Фантазія/Ethno Fantasia” “Вясна”. Абедзве песні ў аўтэнтычным гучанні я ўпершыню пачула ў архівах Акадэміі Навук, падчас навучання ў аспірантуры на этнамузыколага. Я вельмі ўдзячная Лёсу за тое, што пачула і ведаю нашы спевы”, - кажа @belaruswithukraine спадарыня Ірэна.
1.4K views08:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 16:25:29
У Варшаве адбудзецца шматкультурны вечар паэзіі і музыкі

"Вянок салідарнасці" - мерапрыемства ў межах Сусветных Дзён беларускай культуры. На тэрасах Музея на Вісле прагучыць польская, беларуская і ўкраінская паэзія пад гукі імправізацыйнай музыкі. Слухачы змогуць паўдзельнічаць у "адкрытым мікрафоне".

"Няхай нашы галасы стануць спосабам знайсці чароўную кветку папараці, якая дапаможа вызваліць свет ад зла. Хай мары пра каханне, дабро і свабоду гэтым вечарам стануць прарочымі", - пішуць арганізатары імпрэзы.

06/07, 19:00

Тэрасы Музея на Вісле (tarasy Muzeum nad Wisłą)
661 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 13:15:55 "Мяне падрыхтавалі, што праз тры дні я загіну"

Максім "Біл'" Пражэнік - беларускі добраахвотнік, ужо 4 месяцы ён абараняе Украіну. Радыё Свабода пагутарыла з Максімам пра беларускае войска, пратэсты ў Мінску, яго крымінальную справу і дазналася, што самае цяжкае і самае прыемнае на вайне.

За месяц ва Украіне я дазнаўся болей, чым за паўтара года ў беларускім войску. Там я ведаў толькі, як трымаць мяцёлку і як хадзіць у нарады. А калі вывозілі на стрэльбы, то дадуць тры патроны, а потым тры гадзіны мыць аўтамат - несур’ёзна.

Вайна - цяжкая рэч. Гэта цяжка псіхалагічна. Пастаянна ў зоне баявых дзеянняў. Інфармацыя, якая праходзіць праз цябе, - гэта сапраўднае пекла. Часам вельмі складана.

Беларусы самі павінны вырашаць, ці быць ім рабамі, ці вольным народам. А не чакаць, што хтосці іх вызваліць. Глядзіш у інстаграме: у Мінску людзі гуляюць па барах, адпачываюць, а ў гэты час ракеты ляцяць з Беларусі. Мабыць, людзей усё задавальняе, таму і «хэйт» момантамі апраўданы.

Чытаць цалкам
351 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 11:35:14
"Падарожжа до зор" - праект салідарнасці для дзетак з Беларусі і Украіны ў Тбілісі

Беларусы правялі тэатральны квэст на беларускай мове, створаны па матывах філасофскай казкі "Маленькі прынц". Гульня дапамагае дзецям справіцца з фонавым стрэсам і спрыяе адаптаццыі ў новым асяроддзі.

Дзеці падарожнічалі, выконвалі заданні і знайшлі новых сяброў. Гэта маленькі крок да наладжвання дыялогу паміж беларусамі і ўкраінцамі.

#BelarusWithUkraine
237 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 12:56:33
Pracownia Teatralna ў Беластоку - месца, дзе дзеці і дарослыя могуць навучыцца танцаваць, спяваць, выступаць на сцэне. Але не толькі. Праз мастацтва тут дапамагаюць перажываць траўмы ўцекачам з Украіны і Беларусі.

Падрабязна пра праект расказвае @mostmediaio.

У тэатральных занятках удзельнічаюць дзеці, моладзь і дарослыя. Каманда бачыць, што заняткі могуць аказаць больш глыбокі ўплыў на жыхароў Беластока і быць карыснымі там, дзе патрэбная дапамога. Не толькі рэчавая, адукацыйная і артыстычная.

Для новых жыхароў Беласточчыны, якія прыехалі з Беларусі і Украіны і перажылі на радзіме страшныя рэчы, часам якраз патрэбная не толькі матэрыяльная дапамога, але і духоўная. Бо многія прывезлі з сабой страшныя траўмы. Якраз такі праз творчыя заняткі імігранты могуць атрымаць патрэбную дапамогу. І яшчэ адна перавага - падчас заняткаў прасцей вучыць польскую мову.

#BelarusWithUkraine
113 views09:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:49:28
Створана дабрачынная платформа Leleka.me, дзе прадаюцца малюнкі дзяцей з Украіны.

Як яна працуе? На сваёй старонцы ў Facebook расказаў беларускі айцішнік Павел Лібер, адзін з распрацоўшчыкаў праекта.

“Прадукт створаны, каб падтрымаць дзяцей, якія хочуць зараз дапамагаць сваім бацькам, знаёмым, УСУ і многім іншым, таму што быць ва ўсім гэтым пекле патрэбнымі і карыснымі важна не толькі дарослым, але і дзецям.

Праект падтрымліваецца міжнароднай групай валанцёраў. Кожны дасланы малюнак ператвараецца нашымі дызайнерамі ў якасную лічбавую копію, каб яшчэ больш цешыць таго, хто вырашыў падтрымаць яго маленькага аўтара. Усе грошы за вылікам камісій плацёжных сістэм і VAT ідуць сем'ям, сама платформа не забірае ніякіх камісій, гэта выключна дабрачынная гісторыя”.

#BelarusWithUkraine
130 views08:49
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:06:23
“Супольны вораг - гэта вельмі важна”

Украінскі гісторык Яраслаў Грыцак у інтэрв’ю @radiosvaboda разважае пра тое, што аб’ядноўвае беларусаў і ўкраінцаў і калі ва Украіне можа палепшыцца стаўленне да беларусаў.

Мы не чакаем сёння зменаў у Беларусі. Мы спачуваем беларусам, але разумеем, што самі беларусы мала што могуць змяніць. Мы ўдзячныя за тое, што яны ўжо робяць у гэтых цяжкіх абставінах. Гэта Украіна можа змяніць Беларусь, а не Беларусь Украіну. На жаль, беларусам не ўдалося змяніць сітуацыю два гады таму. Няўдача мае сваю цану: рэжым Лукашэнкі ўзмацняецца. Але я бачу, што перамога Украіны зможа дапамагчы не толькі ўкраінцам, але і вам, і, магчыма, расейцам.

Супольны вораг - гэта вельмі важна. Пытанне, ці адчуваюць беларусы і Пуціна як ворага. Дапускаю, што так, бо Пуцін - гэта ня проста Расія, гэта вайна. Наўрад ці беларусы хочуць вайны. Беларусы і ўкраінцы - народы, якія зазналі найбольш стратаў у XX ст. Для іх лозунг “Можем повторить” немагчымы.

#BelarusWithUkraine
237 viewsedited  08:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 19:01:12
Беларусы не маглі проста назіраць за тым, як па нашай чыгунцы агрэсары перапраўляюць вайсковую тэхніку ва Украіну. Партызаны падпальвалі рэлейныя шафы і такім чынам затрымалі каля 80% расійскіх эшэлонаў.

У выніку спецназаўцы пачалі ахоўваць чыгуначныя шляхі, ім дазволілі выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Некалькі дзясяткаў партызанаў былі жорстка затрыманыя, а некаторым з іх пагражае смяротнае пакаранне.

Глядзіце анімаваны ролік пра рэйкавых партызанаў, створаны ў межах кампаніі BelarusWithUkraine, дзяліцеся ім у сацсетках.
224 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 17:15:14 Калі мы выязджалі з Кіева, я ўжо выдатна разумеў, што вярнуся

Амаль тры месяцы вайны тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі прабыў ва Украіне. Дагэтуль яны разам з жонкай жылі ў Кіеве, куды ўцяклі ад рэпрэсій у Беларусі. У эфіры Еўрарадыё Дзяніс расказаў

чаму паехаў працаваць у зону ваенных дзеянняў
як адчуваў сябе пад абстрэламі
чаму ўкраінцы маюць права на злобу ў адрас беларусаў

Як бы нам, беларусам ні спачувалі, як бы ні ставіліся з усім разуменнем, усё ж такі афіцыйна мы - саагрэсар і ворагі Украіны. І калі хто-небудзь з украінцаў раніцай прачнууся, пачытаў навіны, што самалёт, які вылецеў з тэрыторыі Беларусі, скінуў бомбу на Харкаў - я разумею таго чалавека, які стукне кулаком аб стол і пачне лаяць усіх беларусаў. Украінцы - гарачыя людзі.

#BelarusWithUkraine
152 views14:15
Адкрыць / каментаваць