Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-06-14 13:57:08
Камандзір палка Каліноўскага 26-гадовы Дзяніс з пазыўным "Кіт"

"У канцы 2014 года, калі на ўсходзе Украіны пачалася вайна, Дзяніс усё кінуў і паехаў на Данбас. У яго абвостранае пачуццё справядлівасці, ён не мог стаяць убаку. Пра вайну Дзяніс загаварыў задоўга да 24 лютага. Сказаў, што калі нешта пачнецца, ён возьме зброю ў рукі", - распавядае zerkalo.io жонка камандзіра Каліноўцаў Анастасія.

#BelarusWithUkraine
159 views10:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 12:27:09
"Рэсурс наш невычарпальны і будзем далей дапамагаць украінцам у барацьбе з расійскай акупацыяй"

Пра беларускіх партызанаў, добраахвотнікаў і вольны беларускі народ - у рэпартажы "Телеканал ICTV".

Глядзець цалкам

#BelarusWithUkraine
167 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 17:41:57 Унікальныя кадры вайны і беларускага палка Каліноўскага, пакладзеныя на верш Уладзіміра Караткевіча

"За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
I з плахі".

Глядзець на YouTube
88 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 14:15:01
І не кажыце, што не спрабавалі вымавіць

Крыніца: @roksi_dima

#BelarusWithUkraine
130 views11:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 11:14:36
Беларускі кікбаксёр Іван Ганін выставіў арыгінальны сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2017 на дабрачынны аўкцыён

Аўкцыён "World Sports For Ukraine" створаны Tribuna.com, Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі Украіне.

"Гэта мой першы медаль з чэмпіянатаў свету WAKO. Заваяваў я яго ў Будапешце ў 2017 годзе. Вельмі дарагі мне як памяць, але гэта зусім нішто ў ваенны час. Я вельмі спадзяюся, што выручаных грошай хопіць, каб купіць каску ці бронекамізэльку, бо чалавечае жыццё - гэта самае каштоўнае. А на вайне зараз самыя лепшыя людзі Украіны", - кажа Іван.

Прыняць удзел у аўкцыёне і падтрымаць украінцаў
149 views08:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 20:07:14
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч аддала прэмію «За свабоду слова» пісьменнікам з Украіны

Прэмія Іржы Тайнэра Пражскай кніжнай выставы была перададзеная ўкраінскай дэлегацыі на знак салідарнасці з Украінай.

Крыніца: ceskenoviny
130 views17:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 16:19:25
"Нягледзячы на вайну, паветраныя трывогі і абстрэлы, мы ўсё роўна выступаем, збіраем грошы, падтрымліваем Узброеныя сілы"

У Львове ўтварыўся свой «джазавы атрад», у складзе якога ёсць і беларускі піяніст Канстанцін Гарачы, вядомы па гурце Apple Tea.

«Джазоўцы» - гэта суполка музыкаў, якія граюць дабрачынныя канцэрты і ахвяруюць заробленыя на іх грошы на карысць батальёна «Азоў».

"Добра, што музыкі і іншыя творчыя людзі зараз могуць працаваць і дапамагаць іншым у той складанай сітуацыі, у якой мы зараз знаходзімся.

Адчуваю вялікую патрэбу гэта рабіць, а як жа інакш? Вораг у нас з украінцамі адзін - Пуцін і Расійская Федэрацыя, і змагацца мы павінны разам. Атрымліваецца, што гэта другі дом, хаця ў мяне і няма такога адчування. У апошні час усё больш усведамляю, што дом у мяне ў Мінску, а ўсё астатняе - гэта ўжо другі ці трэці дом, і так далей", - распавёў «Нашай Ніве» Канстанцін.

Гутарка цалкам
304 viewsedited  13:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-12 12:41:31
Весела і ярка прайшоў майстар-клас па традыцыйных беларускіх і ўкраінскіх спевах і танцах «Гучна!» у Вільні

Выступілі гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», фальклорны гурт Slavalachia і клуб традыцыйнага танца «Ойра».
Бачна, што ўдзельнікі і госці добра правялі час

Калі ў вас яшчэ ёсць сумневы, ці наведваць беларуска-украінскія імпрэзы - то вось вам знак не сумнявацца і далучацца!
102 views09:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 15:15:25
Беларуска стварыла брошкі ў стылi трэндавай панамы ўкраінскага гурта Kalush Orchestra

Такіх брошак усяго 5, набыць можна за 15 еўра.

Грошы ад продажу пойдуць у фонд дапамогі ўкраінцам.
117 viewsedited  12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-11 13:25:19
Аб чым гаворыць актывізацыя ваеннай падрыхтоўкі беларускага войска на мяжы з Украінай, ці здольная беларуская армія захаваць суверэнітэт Беларусі і што робяць расіяне ў Мінску? Адказвае заснавальнік "Белага Легіёна" Сяргей Бульба у эфіры тэлеканалу "Україна 24".

"Па нашай інфармацыі заяўленае стварэнне народнага апалчэння - гэта проста спісы "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў". Адтуль выбіраюць былых супрацоўнікаў Міністэрства абароны, былых вайскоўцаў, супрацоўнікаў КДБ. Вось іх перапісваюць у абарону. Але для чаго гэта - пакуль абсалютна не зразумела".
117 views10:25
Адкрыць / каментаваць