Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-06-20 12:57:38
Малюнкі ў падтрымку Украіны ад беларускага мастака @karikatu.rama

#BelarusWithUkraine
63 views09:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 19:53:34
Беларускі батальён б'ецца годна!

Эксклюзіўнае інтэрв'ю з рэперкай Alyona Alyona публікуе Наша Ніва:

Мы не чакалі, што сапраўднымі браццямі для ўкраінцаў стануць людзі Польшчы. З іншага боку, ніхто не чакаў, што з'явіцца беларускі батальён, які пойдзе на фронт і стане змагацца ў пекле. Але ж ён б'ецца і б'ецца годна!

Беларусь не ўступіла ў вайну як самастойная дзяржава. Так, яе тэрыторыя стала месцам, адкуль Расія пускала па маёй радзіме ракеты. Але ў той жа час беларусы праз партызанства паказалі свой пратэст. Як маглі - у тых умовах, калі ўласны народ знішчае кіраўнік-дыктатар, гэта ўжо нямала.

Вы істотна пацярпелі два гады таму, калі змагаліся за свабоду праз пратэсты. У беларусаў пэўна таксама былі чаканні ад Украіны - і не факт, што ўсе яны спраўдзіліся.
197 viewsedited  16:53
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 16:32:41
Новы малюнак ад беларускай мастачкі @lilia_kvatsabaya

Як вам?

#BelarusWithUkraine
216 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 12:33:48
Дабрачынны канцэрт беларускіх гуртоў пройдзе ў Вільні

Канцэрт FED UP WITH VIOLENCE! / СЫТЫ ГВАЛТАМ у межах 'Тыдня супраць катаванняў' адбудзецца 25 чэрвеня.

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў, будуць передадзеныя ў фонды дапамогі жыхарам Украіны.

25/06, 19:00, LOFTAS (Švitrigailos g. 29)

Квіткі тут
150 views09:33
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 13:07:40
Беларускія "рэйкавыя партызаны" цяпер у спісе тэрарыстаў

КДБ Беларусі аднавіў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Сярод іх жыхары Светлагорска Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч і Алег Маўчанаў, якія ў першыя дні вайны сапсавалі рэлейныя шафы, каб дапамагчы Украіне і спыніць расійскую тэхніку.

Крыніца: флагшток

#BelarusWithUkraine
76 viewsedited  10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-18 11:35:40
Дабрачынныя стэндапы на беларускай мове пройдуць у Кракаве і Варшаве

25/06, 18:30 - Кракаў, Chicago bar (Słakowska 11)
30/06, 19:00 - Варшава, Rakieta Klub (Nowy Swiat)

Частка сабраных сродкаў пойдзе на дапамогу пацярпелым ад вайны ва Украіне.

Падрабязнасці
107 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 17:40:27
Ваяры палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды «За бойові заслуги», а таксама «Україна понад усе»

Дзмітрый "Тэрор" Апанасовіч, які загінуў 26 сакавіка ў баях за Ірпень пад Кіевам, узнагароджаны медалём «За бойові заслуги» пасмяротна.

Крыніца: @belwarriors
104 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 14:21:12 Макс Корж выпусціў новую антываенную песню

Растоптали, растянули злобные нас времена
Рано утром за стеной в ужасе кричат: «Война»
В череде простых событий, как мы оказались тут?
Сантиментов от судьбы не жди - к нам не придут
.

Як вам Падаецца, яна яшчэ і пра Беларусь.
57 viewsedited  11:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 12:44:18
"Беларускі Гаюн" і “Кіберпартызаны” - без зброі за волю

Ад пачатку вайны ініцыятыва "Беларускі Гаюн", якую заснаваў актывіст Антон Матолька, дапамагае Украіне тым, што паведамляе пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі і запуск ракет з тэрыторыі Беларусі. Гэтыя звесткі дасылаюць жыхары Беларусі пад пагрозай крымінальнай адказнасці.

Хакер-актывісты “Кіберпартызаны” ўзламалі сетку беларускай чыгункі, выклікаўшы перабоі ў руху цягнікоў з ваеннай тэхнікай ва Украіну.

Глядзіце ролік пра гэтыя ініцыятывы, створаны ў межах кампаніі BelarusWithUkraine. Дзяліцеся ім у сацсетках, каб як мага больш людзей ведалі: беларусы супраць вайны і робяць усё мажлівае, каб дапамагчы Украіне. Мы разам!

#BelarusWithUkraine
94 views09:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 11:12:01
Беларусы распрацавалі дапаможнік для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту падчас вайны, акупацыі, у турме

У экстрэмальных умовах амаль няма магчымасці зафіксаваць выпадкі гвалту і дамагчы пацярпелым. Гэты дапаможнік спецыялісты раяць прачытаць не толькі жанчынам, але і мужчынам, каб ведаць, як дапамагчы ва ўмовах адсутнасці прававой і медыцынскай аховы.

Стваральнікі - Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці, кантакт-цэнтр дапамогі Probono, фемініцыятыва #дамаудобнаявбыту.

СПАМПАВАЦЬ
110 views08:12
Адкрыць / каментаваць