Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-06-22 15:56:38
Комік Слава Камісаранка анансаваў чарговы дабрачынны канцэрт “Беларусы супраць вайны” ў падтрымку Украіны

Калі? 28 чэрвеня 19:00

Дзе? Варшава, Klub Komediowy (Nowowiejska 1)

Квіткі

Таксама ёсць магчымасць зрабіць данат для Украіны без набыцця квітка.

#BelarusWithUkraine
66 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 12:30:12 "Тое, што мы адзін аднаго як народ не ведаем, можа прывесці да дрэнных вынікаў". Моцнае інтэрв'ю праваабаронцы і кіраўніка фонду Bysol Андрэя Стрыжака у эфіры "Телеканал Київ".

Праз пэўныя дзеянні, якія ўкраінская ўлада робіць у бок беларусаў, нават сярод тых, хто падтрымлівае Украіну, назіраецца апошнім часам некаторае ахаладжэнне да Украіны. Выключэнне Васіля Быкава са школьнай праграмы для нас дастаткова моцны сігнал, бо Быкаў заўсёды быў супраць Лукашэнкі і ніколі не ўяўляў сабе "Савецкую Беларусію". Бачна, што ва Украіне дагэтуль няма разумення, за каго беларусы.

Зараз самы галоўны ўклад лукашыстаў у вайну - гэта сцягванне ўкраінскіх войскаў да мяжы паміж Беларуссю і Украінай. Калі ўявіць сабе, што Беларусь была б дэмакратычнай краінай, якая б не прапусціла расійскія войскі, калі б у 2020 годзе наша рэвалюцыя перамагла, падтрыманая ўсімі суседзямі і ў тым ліку Украінай, то тады не было б такой небяспекі. Тады б тыя войскі, якія зараз прыкрываюць Луцк, Роўна, Чарнігаў і Кіеў з поўначы, маглі б паўнавартасна ўдзельнічаць у контрнаступе на Данбасе.

Глядзець
120 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 11:05:00
У Брэсце сілавікі прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Украіны і замяніць на дзяржсцяг Беларусі

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што жанчына, якая 8 гадоў жыве ў Беларусі, «вырашыла пашукаць экстрыму» і стала чытаць не тыя інтэрнэт-крыніцы і «рэпосціць экстрэмісцкія матэрыялы». Яны пахваліліся тым, як "імгненна ўздзейнічаюць на экстрэмістаў". Але ні герб, ні сцяг Украіны не з'яўляюцца ў Беларусі экстрэмістскімі матэрыяламі.

Крыніца: @zerkalo_io
136 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 21:15:20
У Еўрапарламенце гучыць голас беларускага добраахвотніцкага палка

Сёння распачаўся Міжнародны форум імя Кастуся Каліноўскага, дзе абмяркоўваюцца дзеянні, якія павінна здзейсніць міжнародная супольнасць, каб спыніць агрэсію Пуціна ва Украіне і прыцісненне дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

#BelarusWithUkraine
142 views18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 18:35:19 Беларуская пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута напісала эсэ, у якім спрабуе разабрацца з уласнымі стаўленнем да рускай культуры

Мне здаецца, што я ўжо доўгі час павольна і неўсвядомлена намагаюся размежаваць унутры сябе беларускасць і рускасць, вылучыць з вакольнай няпэўнасці беларускасць як нешта самастойнае, і гэты тэкст - спроба апісаць гэты працэс.

А можа, усе мае ўспаміны - падманлівыя, і я проста цяпер, у рэжыме рэальнага часу, выбудоўваю для сябе ўяўленне пра ўласную адрознасць ад расіянаў. Магчыма, гэта мая рэакцыя на вайну ва Украіне і жаданне адхіснуцца ад рускай культуры, зрабіцца іншай - і гэта, я лічу, таксама някепскае тлумачэнне.

Чытаць цалкам
180 views15:35
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 15:17:59 'Ніякімі братэрскімі народамі ў шырокім сэнсе мы не з'яўляемся'

Медыяменеджэр Дзмітрый Навоша, культурны аналітык Максім Жбанкоў і менеджэрка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Анастасія Касцюгова у новым відэа на канале 'Совсем KYKY' разважаюць, у чым прынцыповая розніца народаў Беларусі і Расіі.

Я не хачу думаць пра Расію. Я хачу думаць пра Украіну і Беларусь і пра тое, што са мной будзе заўтра. Вось гэта мне прынцыпова важна. А што там адбываецца ў Маскве...калі мне стане цікава - я проста загуглю, - Максім Жбанкоў.

Беларусы даволі многа зрабілі, каб прадэманстраваць, што Беларусь - не Лукашэнка і не пуцінская армія, але ўсё роўна нам трэба працягваць працаваць гэтымі 'вёсламі', каб далей ад Тытаніка адплываць. Праца яшчэ не скончылася і пытанне, што атрымае Беларусь у выніку вайны, яшчэ не вырашанае, - Дзмітрый Навоша.
211 views12:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 14:07:49
У галасаванні па пераіменаванні Кіеўскіх вуліц перамаглі беларускія назвы

Вуліцу Дабралюбава хацелі б пераназваць у гонар беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Вуліца Брэсцкая ці Астраханская могуць стаць Каліноўскага, а Мінскі праспект - Літоўскім.

Вынікі анлайн-галасавання будзе разглядаць Кіеўскі гарадскі савет.

Якія назвы вуліц у беларускіх гарадах вы б хацелі змяніць?
143 viewsedited  11:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 18:15:10
Штрафам памерам каля $950 пакаралі беларуску за антываенныя надпісы "Х… вайне"

Па матэрыялах абвінавачання, у вячэрні час 4 сакавіка 2022 года жыхарка Полацка Вольга Кавалёва, абражаючы пачуцці грамадзян і прычыніўшы ім маральныя пакуты , з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру нанесла на сценах будынкаў жылых дамоў, цепласетак і ў пад’ездзе некалькі надпісаў антываеннага характара “Х… вайне”. Пры гэтым сфатаграфавала некаторыя з іх.

Падрабязнасці
116 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 16:42:28
Лявон Вольскі і студэнты з Украіны ва Universität Mozarteum у Зальцбургу

Легендарны беларускі музыка правёў першую рэпетыцыю разам са студэнткамі і студэнтамі тэатральнага факультэту. Група спявае песню, напісаную па-беларуску і перакладзеную імі на ўкраінскую мову.



Крыніца: Instagram Лявона Вольскага
138 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-20 14:37:41
Такі прысуд атрымала сёння беларуска Людміла Рамановіч

Актывістка Партыі БНФ даслала ў Следчы камітэт ліст, дзе выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне. Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова "узурпатар".

57-гадовая жанчына прызнаная палітзняволенай.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"
140 views11:37
Адкрыць / каментаваць