Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-06-06 19:25:16
Адгадалі, хто на малюнку? Гэта беларускія музыкі - выканаўцы кавера на песню Kalush Orchestra "Стэфанія".

"Разам да перамогі" - новая праца ад Вольгі Якубоўскай.

Глядзець кліп
140 viewsedited  16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 16:59:11
У Беларусі працягваюцца штодзённыя рэпрэсіі супраць тых, хто кажа "Не - вайне!"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае ўсе факты пераследу. Вось за што затрымлівалі і давалі штрафы беларусам у маі:

За аватарку ў Facebook са сцягам Украіны і выразам «я за незалежнасць» - 15 сутак.

За «пікет» відэазапісам, на якім былі надпісы «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», на старонцы ў «Вконтакте» - 7 сутак.

15 сутак за 4 блакітна-жоўтыя аркушы паперы на акне.

За падпіску на «экстрэмісцкія» каналы і малюнкі з гербамі Украіны і «Пагоні» у выдаленых фота тэлефона - 12 сутак і канфіскацыя тэлефона.

Штрафам 960 BYN (285 $) і 6 суткамі у ізалятыры пакаралі ксяндза за фота ў сацсетцы са сцягам Украіны і бел-чырвона-белым сцягам.

19-гадовы Андрэй Раптуновіч - сірата. Яго затрымалі 16 мая - праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта «збіраўся далучыцца да батальёна Каліноўскага». Хлопцу прысудзілі 14 сутак арышту, а потым яшчэ 15 нібыта за тое, што ён размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся.

Падрабязнасці
141 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 13:00:05 Паслухайце песню ў выкананні ўкраінскага гурта КОЛІР на словы беларускага журналіста Андрэя Аляксандрава

Андрэй Аляксандраў - палітычны вязень, за кратамі ён ужо амаль паўтара года. Сёння пачаўся суд над ім і яшчэ трыма фігурантамі "справы інфармагенства БелаПАН". Андрэя абвінавачваюць у стварэнні і кіраўніцтве экстрэмістскім фармаваннем.

"Я не вызнаю сябе вінаватым у тым, што мне інкрымінуюць. На суд еду без залішніх ілюзій, затое з чыстым сумленнем, і нават з прыемным хваляваннем. Нарэшце пабачу дарагіх мне людзей, шкада, вядома, што пабачу іх на лаве падсудных, але гэта цяпер папулярнае месца сустрэчы добрых людзей; а буду я на гэтым месцы побач з добрымі людзьмі, сяброўствам з якімі ганаруся", - з запіскі Андрэя Аляксандрава з-за кратаў, якую ён прасіў апублікаваць у дзень суда.

Глядзець кліп «Пакіньце мне права застацца сабой», зняты ў Мінску ў 2016 годзе.
168 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-06 11:44:39 Беларускі добраахвотніцкі полк абароны Украіны названы ў гонар Кастуся Каліноўскага. Хто ён - гэтая сакральная для беларусаў асоба - глядзіце ў новым фільме тэлеканалу Белсат.

У стужцы сабраныя раней не вядомыя факты жыцця і смерці кіраўніка антырасійскага вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. ў Беларусі, Літве і Польшчы.

Глядзець на YouTube
168 views08:44
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 19:25:30
Новая работа ад беларускага творцы Street Wind, аўтара графіці пра ваенны карабель, у Варшаве

Пабачыць можна тут.

#BelarusWithUkraine
167 viewsedited  16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 14:12:18
Вось якога цмока заўважылі на шэсці цмокаў у Кракаве

Крыніца: Кулуары KYKY
109 views11:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 12:21:17
Малюнкі ў падтрымку Украіны ад беларусаў

Творцы: @xisha_angelova @pancogitoart @bukashka_art
123 views09:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 20:31:15
Байцы Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага адзначаныя ўзнагародамі "За бойові заслуги" і "Україна – понад усе!" Галоўнага Упраўлення Выведкі Міністэрства абароны Украіны

Нашых добраахвотнікаў так высока ацанілі на дзяржаўным узроўні за неверагодную мужнасць, праяўленую падчас выканання баявых заданняў, піша @BelWarriors.

#BelarusWithUkraine
51 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 17:00:00 "Свой дом" - новы трэк ад Макса Каржа пра вайну ва Украіне

"Весна рыдает, Украина пылает
Мир не менялся, мир таков
Эй, брат, бывай, где будем, кто знает
Но прав кто защищает свой дом"

Глядзець кліп
108 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 15:01:23
100 дзён вайны. На жаль, лік ідзе далей.

#BelarusWithUkraine
120 views12:01
Адкрыць / каментаваць