Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-06-09 11:01:50
З'явіліся вынікі даследавання «Беларусы Польшчы: стаўленне да вайны, дапамога Украіне, дыскрымінацыя», праведзенага ў мае 2022

99% беларусаў у Польшчы не падтрымліваюць Лукашэнку

94% беларусаў у Польшчы падтрымліваюць бок Украіны ў вайне

98% беларусаў у Польшчы не падтрымліваюць дзеянні Урада Беларусі ў супрацы з Расеяй у пытанні вайны

99% беларусаў у Польшчы асуджаюць прадстаўленне беларускіх тэрыторый расейскаму войску

83% беларусаў у Польшчы дапамагаюць украінцам

31% беларусаў у Польшчы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пасля 24 лютага

Крыніца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Даследаванне цалкам
153 viewsedited  08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 17:59:01
Беларускія дзеці разважаюць пра вайну

Арсень, 10 год:

Мне не падабаецца тое, што робіць Расія. Навошта нам гэта? Мы б жылі сабе нармальным жыццём… Мы не хочам больш такога. Я проста ў шоку. Я магу сказаць толькі адно: «Расія, не рабі так ніколі. Я хачу, каб свет стаў нашмат лепшым. Лепей бы ты занялася, Расія, больш карыснымі рэчамі, а не нападала на Украіну».

Валерыя, 7 год:

Вайна – гэта дзе людзей забіваюць. Я ведаю, што цяпер ідзе вайна, у ёй абараняецца Украіна, а нападае Расія.
Гэта вельмі кепска, праблемы так не вырашаюцца. А як вырашаюцца? Людзям можна проста паразмаўляць.

Ваня, 9 год:

Гэта несправядлівая вайна, таму што Расія напала проста без папярэджання, Украіна не ведала, што гэтак будзе.
Думаю, рускія пазбаўляюцца канкурэнтаў. Расія хоча, каб Украіна таксама стала Расіяй. Ім усё мала.

Апытанку зрабіла выданне 1387.by

Чытаць цалкам
27 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 16:15:00
Гэта украінкі з Лювоўскай Акадэміі мастацтваў. З першых дзён вайны ўстанова стала цэнтрам вытворчасці маскіровачных сетак. Тут сабраліся прафесары, мастакі, супрацоўнікі Акадэміі і прадстаўнікі іншых прафесій, каб такім чынам дапамагаць вайскоўцам. Беларускі фатограф Яўген Атцецкі паназіраў за іх працай і запытаўся пра стаўленне да беларусаў.

Ёсць беларусы, якія ваююць ва ўкраінскім войску, яны гінуць на полі бою. Паклон гэтым людзям. Паклон тым, хто пускаў пад адхон цягнікі. Будзь я прэзідэнтам, я дала б ім медаль за тое, што яны зрабілі. Яны робяць вялікі ўклад у мір, у тых умовах, якія ёсць.

Знаёмая сказала, што ёй сорамна казаць, што яна з Беларусі. На што я адказала, што яна можа не саромецца, бо мне не сорамна ні за аднаго з беларускіх сяброў. На жаль, у Беларусі ёсць вось такі прэзідэнт. Разумею, што гэта не свядомы выбар людзей, а палітычная маніпуляцыя.

Беларусы-валанцёры, якіх я сустракала, мяне вельмі падтрымлівалі. Было прыемна.

Рэпартаж цалкам
80 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 12:59:50
Выстава і стэндап на злабадзённыя тэмы ў суботу ў Варшаве

Беларуская спявачка, мастачка і актывістка Ана Мацкевіч запрашае супольна правесці вечар суботы 11 мая.

Пабачыць і набыць карціны Аны можна будзе да 20 чэрвеня. Частка грошаў ад продажу пойдзе на падтрымку Украіны.

11.06 19:00 Kawiarnia STARA Lodziarnia (Chmielna 7)
117 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2022-06-08 11:07:39
Учора быў затрыманы вядомы тыктокер, які здымаў шмат відэа пра Украіну

У @lexmask 58 тысяч падпісантаў. Затрымалі хлопца за тое, што той "хайпаваў на ваенным канфлікце" і ўдзельнічаў у пратэстах 2020.
77 views08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 18:47:15 "Беларускія вайскоўцы адмаўляліся ваяваць супраць Украіны. Яны кажуць: лепш у турму, чым у гэтую вайну"

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі, ў эфіры каналу "Телеканал Київ" распавёў пра настроі сярод грамадства і вайскоўцаў у Беларусі.

Беларускі народ супраць уз'яднання з Расіяй, але дзяржава знаходзіцца пад кантролем Пуціна. І гэтая дзяржава ніякім чынам не ўлічвае інтарэсы грамадства. Гэта робіць Беларусь лёгкай здабычай.

Але беларусы ўсё роўна стараюцца з усіх сілаў дапамагчы Украіне. Не толькі таму, што нам блізкі ўкраінскі народ, але і таму, што ёсць разуменне: перамога Украіны вызначыць і нашае будучае як незалежнай краіны.

Глядзець размову
131 views15:47
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 16:14:01
Імпрэза салідарнасці з Украінай пройдзе ў гэтую суботу ў Вільні

Фальклорны інтэрактыўны канцэрт «Гучна» - мерапрыемства, якое адбудзецца ў межах рэзідэнцыі па стварэнні праектаў салідарнасці з Украінай Cultural Bridge. У праграме чакаюцца традыцыйныя беларускія і ўкраінскія спевы, спеўны і танцавальны майстар-класы.

Выступоўцы:
Гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд» (BLR)
Фальклорны гурт Slavalachia (UA+USA+BLR)
Клуб традыцыйнага танца «Ойра» (BLR)

Дворык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Savičiaus g. 17, Vilnius)
Уваход вольны.
146 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 14:23:43
Прэм'ера кліпа Маргарыты Ляўчук, прысвечанага беларусам - абаронцам Украіны

"Прайду няўхільна цяжкі шлях" - песня, напісаная на словы ваяра-добраахвотніка Радзівона Батурына. Музыка - Канстанцін Яськоў. Рэжысёр кліпа - Арцём Лобач.

Цісні на званочак і глядзі прэм'еру сёння ў 19:00 па Мінску/Кіеве.

#BelarusWithUkraine
56 views11:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 12:40:00
Кінолаг Фартовы і яго баявы сабака Воін у шэрагах палка Каліноўскага

Воін з вялікім задавальненнем і жаданнем выконвае ўсе пастаўленыя задачы

Крыніца: @belwarriors
77 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-07 11:23:09
Серыя малюнкаў беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай пра вайну ва Украіне

"Я не магу рукамі спыніць расійскія ракеты, але я магу падзяліць боль, які адчуваюць людзі", - кажа Анастасія.

Хутка адбудзецца персанальная выстава аўтаркі ў Кракаве, дзе можна будзе пабачыць тры карціны з гэтай серыі. Астатнія ўжо прададзеныя, палова прыбытку з іх продажу пайшла ў дабрачынныя фонды на дапамогу пацярпелым ад вайны.
602 views08:23
Адкрыць / каментаваць