Get Mystery Box with random crypto!

BelarusWithUkraine

Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine B
Лагатып тэлеграм-канала belaruswithukraine — BelarusWithUkraine
Адрас канала: @belaruswithukraine
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 377
Апісанне з канала

Канал кампаніі #BelarusWithUkraine пра дапамогу ўкраінцам ад беларусаў
Мы па-ўкраінску t.me/BelarusWithUkraine_UA

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-06-16 19:20:45
Лявон Вольскі даў канцэрт для групы ўкраінскіх студэнтаў ва ўніверсітэце Моцарта ў Зальцбургу

Цудоўныя й сьветлыя хлопчыкі і дзяўчаты з Кіева, Харкава, Бердзянску сказалі сёньня: “Мы ведаем, як шмат беларусаў абараняе нашую краіну на вайне”, - піша Лявон на сваёй старонцы ў Facebook.



#BelarusWithUkraine
105 views16:20
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 17:52:35
У Кіеве могуць з’явіцца вуліцы Караткевіча, Каліноўскага і Скарыны і плошча Пагоні!

Ідэя перайменавання вуліцы Дабралюбава ў Кіеве на вуліцу ў гонар выбітнага беларускага пісьменніка, якую ўхвалілі эксперты Кіеўскай гарадской рады, належыць украінскаму літаратару Вячаславу Лявіцкаму.

Вось так ён аргументуе кандыдатуру беларускага пісьменніка:

”Караткевіч - выпускнік Кіеўскага універсітэта, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе больш выразна, чуйна і больш этычна, чым большасць іншых урбаністаў”.

"Беларускі след" ёсць і ў іншых рэкамендацыях экспертнай камісіі.

Напрыклад, вул. Брестська і Астраханська могуць быць пераназваныя ў гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны ці нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, а плошча Героїв Бреста - у плошчу Пагоні.

Народнае галасаванне ўжо ідзе. Аддаць голас можна праз прыкладанне "Київ Цифровий" (App Store, Google Play). Узяць удзел могуць тыя, у каго ёсць украінскі нумар і электронны подпіс.
58 views14:52
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 16:30:20
Парадуйце ваяроў палка Каліноўскага, даслаўшы ім кнігі на беларускай мове

Нядаўна да каліноўцаў даехала першая пасылка: Міцкевіч, Быкаў, Марціновіч, Караткевіч. Байцы шчыра дзякуюць і вельмі задаволеныя, што вольны час змогуць бавіць за чытаннем беларускай літаратуры.

Адрас для бандэроляў: Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska

#BelarusWithUkraine
78 views13:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 14:27:49 Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе ў эфіры тэлеканалу "Київ"

Вельмі складана зматываваць беларускую армію ваяваць. У Беларусі заўсёды былі моцныя антываенныя настроі

Кожны дзень адбываюцца судовыя працэсы, калі людзей садзяць толькі за тое, што яны знялі, як рухаецца расійская тэхніка па тэрыторыі Беларусі. Толькі за тое, што жанчына наклеіла антываенную налепку на сцяну, ёй далі тры гады турмы. Але нягледзячы на гэта, кожны дзень адбываюцца акцыі пратэсту супраць вайны ва Украіне. І ўсё большая колькасць беларусаў едзе ваяваць у полк Каліноўскага. Беларусы сёння разумеюць: калі не будзе вольнай еўрапейскай Украіны - не будзе і вольнай Беларусі.

Глядзець на YouTube
113 views11:27
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 12:39:00
Беларуска зладзіла ў Берліне каворкінг для ўцекачоў ад вайны

У прастору запрашаюцца IT-спецыялісты і людзі творчых/інтэлектуальных прафесій. Інтэрнет, кава і халодныя напоі - бясплатна.

Schlegelstraße 26, 10115 Berlin
Прыкладны графік працы пн, вт, чт 9-18

Падрабязнасці

Падтрымаць працу каворкінга
132 views09:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 11:17:17
Беларусы і ўкраінцы знайшлі агульны дом у Беластоку

"Мы ўсе, хто апынуўся ў гэтым доме, уцяклі ад адной бяды. Нашы дзеці разам гуляюць, мы разам пішам ваенным ва Украіну і палізняволеным у Беларусь. Часам украінкі кажуць, што ім пашчасціла больш, бо іх бамбяць чужыя, а нас забіваюць свае ў Беларусі", - распавядае Алена Жаркевіч, якая арганізавала шэлтар.

Палітычных уцекачоў жанчына прымала яшчэ ў Кіеве, дзе ёй дапамаглі зняць вялікі дом. Алена сама збегла з Беларусі пасля пяці затрыманняў, пагрозаў і катаванняў. 24 лютага яна выправіла ўсіх жыхароў Кіеўскага шэлтара ў Польшчу, а сама яшчэ паўтара месяца заставалася ва Украіне, вазіла людзей да мяжы. У красавіку Алена з'ехала ў Польшчу, дзе знову вырашыла зладзіць шэлтар.

"Нас прынялі тут з цеплынёй, далі з дзецьмі асобны пакой. Спачатку былі нейкія хваляванні, але праз пару дзён я зразумела, што мяне і маіх дзяцей у гэтым доме ніхто не пакрыўдзіць. Я ўдзячная лёсу, што звёў мяне з такімі добрымі людзьмі", - кажа ўкраінка Ала.

#BelarusWithUkraine
137 views08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 15:46:21
Маріуполь - це Україна!

Малюнак ад беларускай мастачкі @lilia_kvatsabaya

#BelarusWithUkraine
173 views12:46
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 11:02:19
Ваяр з пазыўным "Ракета" у палку Каліноўскага - музыка з гурта “BRUTTO”

У Беларусі ён быў затрыманы ў двары “Плошчы перамен” на мітынгу ў гонар забітага Рамана Бандарэнкі, пасля чаго з’ехаў ва Украіну.

У Кіеве павінен быў стаць новым чальцом Brutto Nostra. У першы дзень вайны музыкі сабраліся на рэпетыцыйнай базе, каб абмеркаваць далейшыя дзеянні. У выніку “Ракета” на тыдзень з’ехаў на Западную Украіну, пасля чаго вярнуўся ў Кіеў і ўступіў у полк Каліноўскага.

Крыніца: @belwarriors
188 views08:02
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 18:50:00
Летні тур беларускага гурта "Петля Пристрастия" у падтрымку Украіны

Першы канцэрт ужо ў гэту пятніцу, 17 чэрвеня, у Рызе!

Квіткі на ўсе канцэрты тура тут

Частка заробленых сродкаў будзе адпраўлена ў адзін з дабрачынных фондаў дапамогі Украіне.

#BelarusWithUkraine
123 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 17:46:08
Літаратурны часопіс Мінкульт пераехаў у Вільню і рыхтуе нумар, прысвечаны вайне ва Украіне

Таксама плануецца выданне нумара пра падарожжы і эміграцыю.

"Апошнія гады, месяцы, тыдні, рэвалюцыя, каранавірус і вайна, зрабіла мільёны людзей уцекачамі, бежанцамі, людзьмі, якія вымушаныя былі абіраць іншыя краіны для жыцця. Гісторыя кожнага - вартая быць агучанай, прачытанай, бо гэта наш агульны скарб, наш шанец, пачаць вучыцца жыць без вайны і без турмы", - піша заснавальнік часопіса, пісьменнік Сяргей Календа на сваёй старонцы ў Facebook.

Падтрымаць выданне
141 views14:46
Адкрыць / каментаваць