Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-02-24 21:03:02 Апошняе пра Украіну на гэты час:

Брытанія замарожвае ўсе актывы банка ВТБ, аб'явіла санкцыі супраць «Аэрафлоту», а таксама забараняе экспарт да Расіі высокатэхналагічнай прадукцыі.

Міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко: Расія абстрэльвае бальніцы – гэта прамое парушэнне расійскімі войскамі Жэнеўскай канвенцыі.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк пацвердзіў захоп ЧАЭС расійскімі войскамі.

500 мільёнаў долараў атрымае Украіна ў якасці падтрымкі ад Брытаніі.

Барыс Джонсан абвясціў пра ўзмацненне санкцый і на Беларусь.

Прэзідэнт Зяленскі падпісаў указ аб стварэнні ваенных адміністрацый на базе абласных дзяржадміністрацый.

Барыс Джонсан заявіў, што Пуцін хоча стварыць «новую Беларусь на базе Украіны».
45 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 20:26:34
Лукашэнка падпісаў «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу».

24 лютага Лукашэнка падпісаў Указ № 68, згодна з якім «Прадугледжаны прызыў у 2022 годзе ва Узброеныя Сілы да 150 грамадзян мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па адпаведных праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас».

Сцвярджаецца, што мерапрыемствы праводзяцца «на планавай аснове і не звязаны з абстаноўкай у рэгіёне».
44 views17:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 20:00:56 Апошняе пра Украіну на гэты час:

Зяленскі патрабуе ад ЕС увядзення рэжыму беспалётнай зоны над Украінай і адключэнне Расіі ад сістэмы SWIFT.

У Харкаўскай, Чаркаскай і Кіраваградскай вобласці ўводзяць камендацкую гадзіну.

Населены пункт Шчасце ў Луганскай вобласці, які некалькі разоў пераходзіў пад кантроль да розных бакоў, зараз знаходзіцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.

Журналіст Bellingcat Хрысто Грозеў са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскім урадзе апублікаваў твіт, што 18 Іл-76 ўзляцелі з расейскага Пскову ў кірунку Кіева і будуць там на працягу гадзіны.

Войскі РФ ажыццявілі па Украіне 392 абстрэлы, разбурана 6 мастоў. Пра гэта паведамляе «Левы Бераг».

ВМС Украіны заявілі, што бой за востраў Змяіны, працягваецца.

Літва ўвяла ў краіне рэжым надзвычайнага становішча з-за падзей ва Украіне.
37 views17:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 19:31:00 Беларускі Моладзевы Хаб ды кампанія @BY_help стварае базу тых, хто гатовы прыняць уцекачоў з Украіны.

Калі вы можаце прыняць аднаго ўцекача ці сям'ю, на дзень ці тыдзень - то запоўніце калі ласка форму bit.ly/opendoorby
Калі вы не гатовы прыняць уцекача, аднак гатовы падтрымаць арэнду хостэлаў - то гэта можна зрабіць тут: byhub.org/help

#адкрытыя_дзьверы #otwarte_drzwi
37 views16:31
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 18:58:19
Галоўнае пра Украіну на гэты час:

Еўрасаюз рыхтуе новы пакет санкцый супраць Беларусі за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

BYPOL заклікае ўступіць у план «Перамога» і даць адпор крамлёўскаму агрэсару, ствараючы ў сваіх падраздзяленнях атрады абароны і прызначаючы аўтарытэтных кіраўнікоў.

Херсонская абласная адміністрацыя паведамляе, што частка поўдня Херсонскай вобласці больш не пад кантролем Кіева.

У Дняпро і вобласці ўводзяць камендацкую гадзіну.

Дарадца кіраўніка офіса Зяленскага заявіў, што расейскія войскі хацелі здзейсніць тэрарыстычны акт на ЧАЭС, каб выклікаць экалагічную катастрофу.

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да народу Украіны, акрэсліў бягучую сітуацыю і па-расейску звярнуўся да грамадзян Расіі з заклікам паказаць, што яны супраць вайны.

Футбольныя асацыяцыі Польшчы, Чэхіі і Швецыі выступілі супраць правядзення ў Расіі матчаў адбору да Чэмпіянату свету 2022 года.

Нацгвардыя пацвердзіла захоп аэрапорта ў Гастомель пад Кіевам. Ідзе бой.

Крыніца ілюстрацыі: t.me/realua1
37 views15:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 18:29:27 BYSOL запусціў тэлеграм-канал для тых, хто тэрмінова выехаць з Беларусі.

"BYSOL: выезд і эвакуацыя" - гэта кансультацыі для тых, хто гатовы тэрмінова выехаць у сувязі са становішчам ваенных дзеянняў. Інфармацыя дадаецца. Сачыце за абнаўленнем.

www.t.me/bysol_evacuation
67 views15:29
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 18:07:13
Галоўнае пра Украіну на гэты час:

Турэцкі канал NTV паведаміў, што «бомба» трапіла ў Турэцкі карабель у Чорным моры, які рухаўся з Адэсы ў Румынію.

Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль заклікаў беларусаў супраціўляцца ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

У падтрымку Украіны выступілі 48 дзяржаў і 4 міжнародныя арганізацыі: ЕС, НАТА, АБСЕ і ААН.

«Польшча будзе прапускаць дзяцей з Украіны нават без дакументаў», – заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

Расейскія войны з тэрыторыі Беларусі зайшлі ў зону Чарнобыльскай атамнай станцыі, там ідзе бой з абаронцамі сховішчы ядзерных адходаў. Пра гэта паведамляе ўкраінскі дэпутат Антон Гарашчанка.

Зяленскі заявіў аб стварэнні міжнароднай «антыпуцінскай кааліцыі».

Расійская армія атакуе і грамадзянскія аб’екты, а не толькі аб’екты ваеннай украінскай інфраструктуры.

У Кіеве ўвялі камендатскую гадзіну.

На малюнку мапа расійскага ўварвання ва Украіну.
42 views15:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 17:01:09 Галоўнае пра падзеі ва Украіне на гэты час:

Штаб аперацыі аб'яднаных сіл пацвердзіў захоп палонных у Луганскай вобласці.

Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Украіны заявіў, што з тэрыторыі Беларусі выпушчана 4 балістычных ракеты ў паўднёва-заходні напрамак.

Ідуць актыўныя баі ў паўночнай і паўднёвай частцы Украіны.

У 19.00 па Кіеву чакаецца зварот Байдэна. Ён павінен абʼявіць аб санкцыях супраць атачэння Пуціна і расійскай эканомікі.

Адміністрацыя Кіева паведаміла пра небяспеку ў паветранай прасторы і заклікала ўсіх прайсці ў сховішча.

Ізраіль асудзіў ваенную аперацыю Расіі ва Украіне.

Сухапутныя войскі ВСУ апублікавалі інфармацыю, што Расія задзейнічае балістычныя ракеты.

Украінскія СМІ паведамляюць, што пачалі бамбаваць Харкаў.
40 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 16:15:29 Галоўнае пра Украіну на гэты час:

«Ключавы намер Расеі – гэта прыбраць вышэйшае кіраўніцтва краіны, стварыць максімальную паніку і паспрабаваць усталяваць сваю марыянеткавую ўладу», – дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

У Маскве перакрылі Чырвоную плошчу, дзе сёння вечарам павінен быў прайсці антываенны мітынг.

Польскі МЗС заявіў, што Польшча не выключае закрыцця межаў з Расіяй і Беларуссю.

УЕФА афіцыйна пераносіць фінал Лігі чэмпіёнаў з Санкт-Пецярбурга.

Быў абстрэлены аэрапорт Мелітопаля, горада каля Азоўскага мора.

Еўрасаюз гатоў прыняць бежанцаў з Украіны.
36 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 15:06:11 Галоўнае пра вайну ва Украіне на гэты час:

Расійская тэхніка ажыццявіла прарыў у Кіеўскай і Жытомірскай вобласці, ідуць баі.

Украінскія тэлеграм-каналы і СМІ паведамляюць аб першых расійскіх вайскоўцаў узятых у палон.

Лідары G7 у бліжэйшы час збяруць саміт з прычыны ўварвання Расіі ва Украіну.

НАУ: кожны беларус, які зараз знаходзіцца ва Украіне, можа прыбыць на любы памежны пераход Украіны-Польшчы і запытаць прама на мяжы прадастаўленне міжнароднай абароны з боку Польшчы. Гэтага будзе дастаткова, каб трапіць у Польшчу.

З аэрадрома ў Баранавічах (Берасцейская вобласць) вылецела чатыры знішчальнікі Су-35С з поўным узбраеннем.

Эрдаган у тэлефоннай размове з Зяленскім абмеркаваў сітуацыю ва Украіне.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што краіны Альянсу вырашылі прывесці ў дзеянне пратаколы па абароне.
108 views12:06
Адкрыць / каментаваць