Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-02-28 20:10:37
Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку Украіны на ўступленне ў Еўрапейскі саюз.

Беларуская IT-кампанія EPAM выдзеліць 10 млн грыўняў арганізацыі «Чырвоны Крыж» на медыцынскія патрэбы ўкраінскіх бальніц і патрэбы вымушаных перасяленцаў.

Святлана Ціханоўская ў сваім відэазвароце выказала падтрымку тым, хто гатовы перайсці да актыўнага супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі.

Швейцарская Канфедэрацыя ўводзіць санкцыі Пуціна, Мішусціна, Лаўрова і шэрагу расейскіх алігархаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запатрабаваў правесці поўную інвентарызацыю віл, яхт і люксавых аўтамабіляў расейцаў, якія трапілі ў санкцыйны спіс, з мэтай іх далейшага канфіскацыі.

У Беларусі чатыры дні будуць праводзіць «падрыхтоўку ваеннаабавязаных», заявілі ў Мінабароны РБ. Яна працягнецца да 4 сакавіка.

Кітайскія банкі ўвялі санкцыі супраць РФ. Яны спынілі абслугоўванне здзелак па куплі ў Расіі сыравінных тавараў.
49 views17:10
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 19:24:29
Завяршыліся украінска-расійскія перамовы. Вынікі перамоў абвесціў Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны.

Бакі вызначыліся з шэрагам прыярытэтных тэм. Каб рашэнні былі рэалізаваны, бакі вяртаюцца ў свае сталіцы для кансультацый. Пасля плануецца другі раўнд перамоў.
44 views16:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 18:59:23
Украіна афіцыйна падала заяву на сяброўства ў Еўрапейскім саюзе.
47 views15:59
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 18:27:22
Ціханоўская заклікала беларусаў сабрацца сёння ў 18:00 на прывакзальных плошчах гарадоў і станавіцца ў чэргі ў знак пратэсту супраць вайны.
45 views15:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 16:00:16
Вайна ва Украіне, галоўнае на гэты час:

Хакеры з групы Anonimous працягваюць кібератакі на Расію. Сёння такім атакам падвергнуўся шэраг буйных расійскіх і беларускіх інфармацыйных рэсурсаў.

Японія ўводзіць санкцыі супраць расейскага Цэнтрабанка, а таксама, персанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі.

МЗС Японіі заявіў, што Расея акупавала паўднёвую частку Курыльскіх выспаў.

Украіна падасць заяўку на ўступленне ў ЕС у бліжэйшы час.

Украінскае міністэрства абароны паведамляе аб стварэнні інтэрнацыянальнага легіёна. Як паведаміла ведамства, паступіла ўжо некалькі тысяч заявак ад замежнікаў.
21 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 15:04:51
У Мінску пачынаецца суд над палітзняволенымі журналістамі, супрацоўнікамі газеты «Наша ніва» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко.

Відэа: Праваабарончы цэнтр «Вясна».
22 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 14:12:33
Расія і Украіна праводзяць першыя перамовы. Хто ўвайшоў у склад дэлегацый?

Украіна:
намеснік кіраўніка МЗС Мікалай Тачыцкі,
міністр абароны Аляксей Рэзнікаў,
дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк,
кіраўнік фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія,
народны дэпутат Рустэм Умераў,
першы намеснік кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін.

Расія:
памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. У яе склад таксама ўвайшлі
намеснік міністра абароны,
намеснік міністра замежных спраў Андрэй Рудэнка,
старшыня Камітэта Дзяржаўнай думы па міжнародных справах Леанід Слуцкі,
пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

Расейска-ўкраінскія перамовы праходзяць у Гомельскай вобласці на беразе ракі Прыпяць. З-за меркаванняў бяспекі дакладнае месца арганізатары перамоў не называюць.
24 viewsedited  11:12
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 13:56:20
Пачаліся перамовы Расіі і Украіны. На першым фота ўкраінская дэлегацыя.
Абяцаную трансляцыю ад БЕЛТА прыпынілі і папрасілі адключыць гук і камеры.
24 views10:56
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 13:06:07
Расійска-украінская вайна, галоўнае на гэты час:

Змянілася стаўка рэфінансавання: Цэнтрабанк Расіі з 9.5% да 20% і Нацбанк Беларусі з 9.25% да 12%.

Брытанскае выданне The Times паведамляе, што ў Кіеве дзейнічаюць больш за 400 «вагнераўцаў», якім Крэмль загадаў забіць прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і ягоны ўрад і падрыхтаваць глебу для захопу ўлады Расіяй.

Паводле дадзеных МУС Беларусі, учора ў краіне, на акцыях пратэсту супраць вайны, было затрымана каля 800 чалавек.

Новая Зеландыя паабяцала даць Украіне 2 мільёны даляраў дапамогі.

У раённым цэнтры Іванкоў Кіеўскай вобласці згарэў гісторыка-краязнаўчы музей у выніку наступу расейскіх войскаў. Там захоўвалася больш за 20 работ сусветна вядомай мастачкі Марыі Прымачэнка.

32 краіны зачынілі неба для расійскіх самалётаў.

Украіна звярнулася ў Еўрасаюз з просьбай пра неадкладнае далучэнне да саюза.
27 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 12:09:36
Перамовы Украіны і Расіі на беларуска-украінскай мяжы:
Абнаўляем публікацыю анлайн.

3. З'явілася відэа, як украінская дэлегацыя прылятае для перамоваў.

2. У склад дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі «Слуга Народа» Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.

1. Украінская дэлегацыя прыбыла ў раён украінска-беларускай мяжы для ўдзелу ў перамовах з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі.
31 views09:09
Адкрыць / каментаваць