Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-02-09 21:25:28 18 лютага споўніцца год, як агучаны прысуд журналісткам Белсату Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

Дзяўчаты за кратамі ўжо амаль год і 3 месяцы. Нагадаем, што іх затрымалі толькі за тое, што яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі – вялі стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі.

Блізкія палітзняволеных хоць і не знаходзяцца фізічна за кратамі, аднак адчуваюць сябе гэтак жа ў няволі. Мы пагутарылі з мамай Дар’і – Наталляй Церабіленка – пра настрой палітзняволенай, яе здароўе, інфармацыйную блакаду, якую ўчыняюць супрацоўнікі калоніі, і як сям’я пераносіць расстанне.

20 лютага Дар’і Чульцовай адзначыць 25 год. Павіншаваць яе можна лістамі на адрас:
ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
27 views18:25
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 18:32:45
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

У дзень салідарнасці з Беларуссю і беларускімі медыя гутарым з намеснікам старшыні БАЖ Барысам Гарэцкім аб тым, як незалежныя СМІ працуюць ва ўмовах рэлакацыі і прызнання іх экстрэмістамі рэжымам Лукашэнкі.

Гутарым з Наталляй Церабіленка – мамай палітзняволенай, журналісткі Дар’і Чульцовай пра настрой дзяўчыны, яе здароўе, інфармацыйную блакаду, якую ўчыняюць супрацоўнікі калоніі, і як сям’я пераносіць расстанне.

Эмануэль Макрон наведаў Кіеў, а ўкраінскія ўлады паабяцалі выканаць Мінскія пагадненні. Меркаванне палітолага Уладзіміра Волі наконт заяў палітыкаў па канфлікце паміж Украінай і Расіяй, і чаму ён лічыць гэтыя заявы пустымі.
29 viewsedited  15:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 16:00:38
У Варшаве на станцыі метро Свентакшыска з’явіліся партрэты палітвязняў, якія доўгі час незаконна ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах.

Відэа-шэраг паказваецца на рэкламных шчытах і ў грамадскім транспарце ў рамках дня салідарнасцю з Беларуссю.
356 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 13:47:05 «Журналісты, якія засталіся на ТБ здрадзілі за кватэру ў Мачулішчах»

Гераіня выпуску «Я журналіст. Навошта вы мяне б'яце?» журналістка Наталля Казей, якая сышла з тэлеканала «МИР» праз харасмэнт з боку сённяшняга міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.

Пасля Наталля працавала ў АНТ. Але з-за падзей жніўня 2020 года журналістка разам з мужам сышла з працы і працягнула ўдзельнічаць у пратэстах. Аднойчы, уцякаючы ад АМАПу, цяжарная Наталля згубіла дзіця.

Слухайце гісторыю смелай журналісткі Наталлі Казей тут https://bit.ly/3B7DM6c
7 views10:47
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 11:31:38
Сёння паўтары гады як беларусы змагаюцца за свабоду.

Святлана Ціханоўская заклікала ва ўсім свеце 9 лютага падтрымаць незалежныя медыя і журналістаў у міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

«Дыктатар зрабіў усё, каб закрыць рот незалежным журналістам і не даць свету ўбачыць, што адбываецца ў нашай краіне. Гэтага нельга дапусціць» – адзначыла лідарка дэмакратычных сіл.
17 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 19:38:49
Госць Радыё Ўнэт – журналіст, пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. У эфіры ён прыадчыніў таямніцу сваёй новай кнігі і нават ужывую заспяваў музычную ілюстрацыю да будучага твора.

Слухайце размову пра пераклады на беларускую і песню, створаную пасля рэферэндуму 1996 года тут https://bit.ly/34ikVK1
32 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 18:10:00 Фонд BYSOL і кампанія BY_help запусцілі праграму падтрымкі былых палітзняволеных, якія адсядзелі ў вязніцы за свае перакананні і выйшлі на волю.

Вызваленыя атрымаюць комплексную падтрымку, у залежнасці ад таго, што ім неабходна:
разавую выплату на першыя патрэбы;
медычную і псіхалагічную дапамогу;
падтрымку ў перанавучанні;
візавую і іншую падтрымку.

Як дапамагчы ці атрымаць дапамогу паводле праграмы падтрымкі – распавёў кіраўнік фонду #BySol Андрэй Стрыжак. Слухайце гутарку па спасылцы ніжэй.

Падрабязней пра збор сродкаў можна даведацца тут.
35 views15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 16:59:23
Больш за паў гады філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч за кратамі. Яго абвінавачваюць у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Пры гэтым ягоную справу не перадаюць суд, а з самім філосафам не праводзяць працэсуальныя дзеянні, а толькі падаўжаюць тэрмін кожныя 2 месяцы.

На знак пратэсту Уладзімір Мацкевіч абвесціў галадоўку: 10 першых дзён – на вадзе, а з 14 лютага – сухую. Ён выставіў патрабаванне ці перадаць справу ў суд, ці змяніць меру ўтрымання на хатні арышт, альбо на падпіску пра нявыезд.

Чым так «няўгодны» беларускім уладам філосаф і чаму важна падтрымаць Уладзіміра Мацкевіча – мы пагутарылі з ягоным сябрам, палітолагам Андрэем Ягоравым.
35 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-02-08 15:07:58
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін сустрэліся, каб абмеркаваць пытанні бяспекі Еўропы і эскалацыю канфлікту на ўкраінскім памежжы. Падрабязней – у нашым аглядзе прэс-канферэнцыі.

Філосаф, палітзняволены Уладзімір Мацкевіч абвесціў галадоўку за кратамі, патрабуючы ці перадаць справу ў суд, ці змяніць меру ўтрымання. Чым так «няўгодны» беларускім уладам філосаф – пагутарым з ягоным сябрам, палітолагам Андрэем Ягоравым.

Акцыя ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча прайшла ў Вільне. Гутарым з удзельнікамі пра тое, як яны намагаюцца дапамагчы палітвязню.

Фонд BYSOL і кампанія BY_help запусцілі праграму падтрымкі былых палітзняволеных. Як дапамагчы ці атрымаць дапамогу паводле праграмы падтрымкі – распавёў кіраўнік фонду #BySol Андрэй Стрыжак.
36 views12:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 22:38:45
Беларусь – краіна з адкрытай эканомікай, заснаваная на прыватным сектары, з дынамічным і высокатэхналагічным прадпрымальніцтвам і дзяржавай, якая інвестуе ў людзей і забяспечвае роўныя магчымасці для розных сацыяльных груп.

Такі партрэт Беларусі акрэсліла незалежныя міжнародная група экспертаў. Яна падрыхтавала рэформы, неабходныя для развіцця беларускай эканомікі пасля сыходу Лукашэнкі.

У гэтай працы прынялі ўдзел больш чым 20 эканамістаў, у тым ліку Сяргей Гурыеў, Андэрс Ослунд, Крыстафэр Хартвэл, Павел Данейка, Дзмітрый Крук. Офіс Святланы Ціханоўскай прадставіў вынікі гэтага абмеркавання.

На якую фінансавую дапамогу могуць разлічваць беларусы пры змене ўлады і якія рэформы прапануюць нашай краіне эксперты пасля сыходу Лукашэнкі – слухайце па спасылцы ніжэй.
23 views19:38
Адкрыць / каментаваць