Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-02-07 21:20:07
Ужо чацвёрты дзень трымае галадаванне палітвязень, філосаф Уладзімір Мацкевіч, які знаходзіцца ў СІЗА. Такім чынам філосаф дамагаецца завяршэння следства і перадачы ягонай справы ў суд, альбо вызвалення з-пад варты.

У падтрымку палітычнага зняволенага беларусы Вільнюса зладзілі акцыю каля будынку Еўракамісіі. Актывісты звярнуліся да Еўракамісіі з петыцыяй, дзе папрасілі дапамагчы філосафу атрымаць медычную дапамогу.

Святлана Ціханоўская зрабіла заяву ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча:

«Гэта крайні крок, на які ў турмах могуць ісці людзі, якія дамагаюцца справядлівасці і захавання сваіх правоў. Але гэта не крок адчаю. Наадварот. Такія людзі нават у зняволенні застаюцца значна больш свабоднымі, чым іх турэмшчыкі. Якія б невыносныя ўмовы яму ні стваралі, ён застаецца ўсё тым жа Мацкевічам, які, як выяўляецца рэжым, «распальвае варожасць» і «груба парушае грамадскі парадак». Гэта значыць, пераводзячы на нармальную мову – ён усё той жа нязломны філосаф, які не трывае крывадушнасці рэжыму, чалавек-крамень».
27 viewsedited  18:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 18:20:35
Партыя Грамада патрабуе ад Цэнтральнай выбарчай камісіі большай адкрытасці рэферэндуму па Канстытуцыі. Адпаведны зварот партыя адправіла ў ЦВК.

Чаму партыя Грамада супраць байкатавання рэферэндуму, якім бачыць удзел беларусаў у гэтай кампаніі і ці бяспечна ва ўмовах рэпрэсій быць назіральнікам – гутарым з кіраўніком мінскай арганізацыі партыі Мікітам Краснакуцкім.
21 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 16:56:41
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Незалежная міжнародная экспертная група падрыхтавала рэформы, неабходныя для развіцця беларускай эканомікі пасля сыходу Лукашэнкі. Якія рэформы яны прапануюць нашай краіне пасля змены ўлады?

Праз забарону Літвы на транзіт беларускіх нафтапрадуктаў пацерпіць Украіна. Пра сітуацыю на ўкраінскім рынку нафтапрадуктаў і імаверныя цяжкасці, звязаныя з санкцыйнай палітыкай Беларусі – слухайце меркаванне кіраўніка кансалтынгавай кампаніі А-95 Сяргея Куюна.

Партыя Грамада патрабуе ад ЦВК большай адкрытасці рэферэндуму па Канстытуцыі. Гутарым аб гэтым з кіраўніком мінскай арганізацыі партыі Мікітам Краснакуцкім.

Беларусы Кіева далучыліся да маршу салідарнасці на Майдане Незалежнасці. Што мяркуюць беларусы пра пагрозу агрэсіі з боку Расіі – слухайце ў нашым рэпартажы.
25 views13:56
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 13:59:07
9 лютага аб'яўлены Святланай Ціханоўскай Днём салідарнасці з незалежнымі беларускімі журналістамі.
26 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2022-02-07 00:08:02
Беларусы Варшавы сёння зладзілі традыцыйную акцыю салідарнасці.

Удзельнікі абмеркавалі рэферэндум, які мае адбыцца 27 лютага, магчымыя дзеянні дыяспары ў сувязі з адсутнасцю выбарчых участкаў па-за Беларуссю. Таксама прагучалі прапановы арганізаваць альтэрнатыўнае галасаванне ў гэты дзень.
359 viewsedited  21:08
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 22:29:45
Вынікі тыдня ў эфіры «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ УНАЧЫ»:

Святлана Ціханоўская для Радыё Ўнэт пракаментавала вынікі сустрэчы з дэлегацыяй Будэстага ў Вільні.

Вызваленне бізнесмена Аляксандра Васілевіча і абмеркаванне акалічнасцей яго судовай справы.

Спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык пракаментаваў рашэнне Цэнтрвыбаркама і МЗС Беларусі па закрыццю выбарчых участкаў за мяжой.

Украінскі палітолаг Яўген Магда выказаўся на конт стварэнне рэгіянальнага альянса Украіна-Польшча-Вялікабрытанія.

Па дадзеных НАТА да беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў, якія пачнуцца праз тыдзень, на тэрыторыю Беларусі прыбылі каля 30 тысяч расійскіх салдат. Магчымае ўварванне расійскіх войск ва Украіну ацаніў ваенны эксперт Аляксандр Алесін.

У праграме «Капітал» разабралі ўсе акалічнасці сітуацыі транзіту беларускіх калійных угнаенняў праз Літву.

Сатырычная навіны тыдня ў выпуску «Секс з Ярмошынай Лідай».

Слухайце поўны эфір тут https://bit.ly/3LexcQj
24 views19:29
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 19:57:08 Бундэстаг не прызнае «рэферэндум» і яго вынікі законным

Святлана Ціханоўская для Радыё Ўнэт пракаментавала вынікі сустрэчы з дэлегацыяй дэпутатаў Бундэстага.

Беларуская лідарка распавяла пра ўспрыманне сітуацыі ў Беларусі нямецкімі ўладамі, распрацоўку новага пакета санкцый і пра магчымыя змены стратэгіі дэмсіл з-за закрыцця выбарчых участкаў за мяжой.

Слухайце прымацаванае аўдыё.
16 views16:57
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 18:22:46
Длінныя очэрэдзі за о-мікронам наблюдалісь па ўсёй стране. Абсалютнае бальшынство беларусаў прыслухаліся да Лукашэнкі і вырашыла перахварэць лёкай формай каронапсіхоза.

Традыцыйна па суботах Рыгор Фекаліс распавядае жэстачайшыя навіны сасуда стабільнасці. Слухайце па спасылцы ніжэй:
19 views15:22
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 23:33:24
У эфіры «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ УНАЧЫ»:

Гутарка з арганізатаркамі «ШУМ Акадэміі» і моладзевай рэдакцыі ШУМ teens.

У выпуску «Неверагодныя» Павел Левінаў распавёў пра свой шлях у прафесіі праваабаронцы.

У Lingua Incognita разбіраем футбольную тэрміналогію.

Слухайце поўны эфір тут https://bit.ly/3AWGrzA
19 views20:33
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 19:24:00
Цэнтральная выбарчая камісія разам з Міністэрствам замежных спраў Беларусі вырашылі не адкрываць за межамі Беларусі выбарчыя ўчасткі. Такім чынам, беларусы замежжа аказаліся пазбаўленымі магчымасці прыняць удзел у рэферэндуме па Канстытуцыі.

Ці выкрасляць з выбарчых спісаў тых, хто з’ехаў з Беларусі і ці не з’яўляецца такое рашэнне ЦВК абмежаваннем правоў грамадзян Беларусі, якія не могуць прыехаць у краіну, каб прагаласаваць?

Пра гэта мы запыталі ў спецыяльнага прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандра Шлыка. Слухайце гутарку па спасылцы ніжэй.
26 views16:24
Адкрыць / каментаваць