Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-02-21 16:03:44
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы! У 2009 годзе UNESCO ўключыў беларускую ў лік моў, якім пагражае знікненне.

Беларускамоўныя палітзняволеныя часта сутыкаюцца з ціскам. Былы вязень Алесь Мінаеў распавядаў, што на Акрэсціна стаўленне персаналу да беларускай мовы было выключна негатыўнае і яму нават не дазволілі запісаць «пакаяльнае відэа» па-беларуску. А палітзняволенаму Алегу Кулешу фактычна забараняюць размаўляць на беларускай мове – яго нават выклікалі на размову, падчас якой казалі, што ў папраўчай установе трэба размаўляць выключна па-расейску.

Аднак беларуская прабіваецца нават з-за кратаў. Заснавальнік крамы Symbal.by і культурніцкі менеджар Павел Белавус напісаў цудоўны верш. Ён просіць дасылаць яму ў лістах малюнкі адзінарогаў, каб адправіць дачцэ.

Падтрымайце Паўла лістамі на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

І памятайце, мова жыве, пакуль на ёй гавораць.
407 views13:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 13:26:00
У новым выпуску «Капіталу» распавядаем пра важныя эканамічныя падзеі ў Беларусі і свеце за мінулы тыдзень.

Беларусь плануе пабудаваць свой порт у Расіі пасля таго як Літва забараніла транзіт калію па сваёй тэрыторыі.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця не выдзеліць Беларусі 3,5 мільярды долараў. Што мяркуюць пра гэта эксперты?

Падрабязней пра гэта слухайце па спасылцы ніжэй.
42 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 19:15:51 Беларускі футбаліст і ўдзельнік удзельнік абʼяднання спартоўцаў SOS.BY Яўген Вяроўка эвакуяваны з Беларусі пры дапамозе Фонду BY_Help.

У жніўні 2020 года Яўген выступіў за сумленныя выбары і супраць гвалту з боку сілавікоў. Пра рашэнне пакінуць краіну, падрабязнасці ад’езду і планы на далей слухайце ў гутарцы з Яўгенам у далучаным аўдыя.
1 view16:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 16:40:11
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Беларусь не атрымае $3,5 млрд ад Еўразійскага фонду. З чым звязаная адмова – каментуе эканаміст Леў Львоўскі.

Меркаванне палітолага Віктара Шлінчака наконт прапановы расійскіх парламентарыяў прызнаць Луганскую і Данецкую вобласці незалежнымі.

Фонд медыцынскай салідарнасці прадставіў справаздачу ў ААН па сітуацыі з медыцынай у Беларусі.

Беларускі футбаліст Яўген Вяроўка распавёў пра эвакуацыю з Беларусі з дапамогай Фонду BY_Help
18 views13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 18:11:07
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Асноўныя заявы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея адносна стасункаў Беларусі і Украіны.

БНМС «РАДА» накіраваў альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі ў ААН. Гутарым з аўтарам дакладу Лявонам Марозавым.

Гутарка са стваральніцай нацыянальнага сцяга з імёнамі палітвязняў – Марыяй Грыц.
32 views15:11
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 12:05:50
Для чаго замежныя СМІ называюць дату нападу Расіі на Украіну? Разбіраем у новым выпуску StopFake.

Дырэктар даследаванняў Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі Марыя Аўдзеева распавяла, якія асноўныя наратывы гучаць у інфапрасторы вакол магчымых ваенных сутыкненняў паміж Расіяй і Украінай і чаму.

Слухайце па спасылцы ніжэй.
35 views09:05
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 19:55:11 Дванаццаты дзень, як філосаф Уладзімір Мацкевіч трымае галадоўку ў вязніцы.

Жыццё філосафа пад пагрозай, але яго родныя падкрэсліваюць, што палітвязень пайшоў на такую меру толькі таму, што не бачыць іншага выхаду.

Мы пагутарылі са Святланай Мацкевіч, былой жонкай Уладзіміра, пра стан здароўя філосафа цяпер, якія меры прымае адміністрацыя СІЗА, і чаму Святлана лічыць, што выканаць патрабаванні спадара Мацкевіча – лепшы варыянт для ўладаў.
15 views16:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 17:09:22
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Дванаццаты дзень, як філосаф Уладзімір Мацкевіч трымае галадоўку ў вязніцы. Што вядома пра яго стан здароўя цяпер – распавяла Святлана Мацкевіч.

Беларускі замежжа зладзілі флэшмоб у падтрымку палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.

Як беларусы ўспрымаюць сваю ідэнтычнасць і каго яны лічаць беларусамі – вынікі даследавання «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў».

Вершы сучасных беларускіх аўтараў перакладуць на літоўскую мову. Якія вершы ўвойдуць у анталогію распавёў ініцыятар праекту, паэт і перакладчык Марус Бурокас.
22 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 20:17:40
13 лютага ў Беластоку, насупраць Генеральнага Консульства Беларусі, актывісты павесілі банер прымеркаваны да запланаванага канстытуцыйнага рэферэндуму. На банеры беларусы падкрэслілі колькасць рэпрэсаваных за час рэжыму Лукашэнкі.
269 views17:17
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 19:58:57 Беларускі рэжым руйнуе чалавечыя лёсы і адносіны, хаваючы каханых адно ад аднаго ў турмы і калоніі. Іх сілком разлучылі, часта не дазваляюць ліставацца, разам з імі сямʼі пазбаўленыя і іхныя дзеці. ПЦ Вясна распавядае пра вядомыя пары сярод палітзняволеных. Падтрымайце іх «валянцінкамі» за краты: цеплыня, пяшчота і каханне здольныя прабіць любыя муры.

А мы пагутарылі з Вольгай Севярынец – жонкай палітвязня, беларускага палітыка Паўла Севярынца. Ужо амаль два гады сям’я Севярынцаў раздзеленая кратамі, і толькі нядаўна ім давялося паразмаўляць ужывую на доўгачаканым спатканні.

Што піша і малюе ў лістах сваёй жонцы і сыну Павел Севярынец – слухайце ў далучаным аўдыя.
26 views16:58
Адкрыць / каментаваць